Анатоль Васільевіч БАГАТЫРОЎ

Анатолий Богатырёв
Анатолий Богатырёв
Анатоль Багатыроў (1913-2003)
Нарадзіўся ў гор. Віцебску (1913), памер – у 2003 годзе у г. Мінску.
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова(1937).
Член СК Беларусі (1933).
Заслужаны артыст Беларусі (1940).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі СССР (1941).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1944).
Прафесар (1960).
Народны артыст Беларусі (1968).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1969).
Ганаровы член Міжнароднай Славянскай Акадэміі навук , адукацыі, мастацтваў культуры (1995).

Анатоль Васільевіч Багатыроў — старэйшы прадстаўнік нацыянальнага мастацтва, заснавальнік сучаснай беларускай кампазі-тарскай школы. Кампазітар, грамадскі дзеяч, педагог, ён на працягу ўсяго свайго жыцця прымае актыўны ўдзел у развіцці прафесійнага музычнага мастацтва.Творчасць А. Багатырова ахоплівае оперу, сімфонію, хор, араторыю, канцэрт і жанры невялікай формы. Іх вызначае актуальнасць тэматыкі, аптымістычнасць канцэпцый, яркасць вобразных характарыстык. З’яўляючыся прадстаўніком рэалістычнага мастацтва, кампазітар працягнуў традыцыі класічнай музыкі, і перш за ўсё рускай. У той жа час музыка А. Багатырова арганічна ўпісваецца ў шэраг тых мастацкіх з’яў, якія прадоўжылі рамантычную лінію ў мастацтве. Блізкасць да гэтай плыні выяўляецца як ў экспрэсіі, асобнай выразнасці музыкі, так і ў звароце да вобразаў прыроды, чыё дыханне адчуваецца ў драматычных кантатах «Беларускім партызанам», «Ленинградцы», араторыі «Бітва за Беларусь», у операх. Малюнкі прыроды заўсёды эмацыянальна сугучны сюжэту, дзеянню, душэўнаму стану герояў, яны служаць кантрастам напружанаму развіццю або ствараюць фон, садзейнічаючы рэльефнасці вобразаў. Прырода з’яўляецца адным з галоўных герояў яго кантат «Беларускія песні», «Малюнкі роднага краю», лірычных тэм сімфоній, канцэртаў, а таксама хароў і рамансаў.

Кампазітар звяртаўся да сімфоніі, канцэрту, камерна-інструментальнай музыкі, вакальных і харавых жанраў. Творчым дасягненнем сталі дзве сімфоніі. Першая сімфонія звязана з тэмай Вялікай Айчыннай вайны, Другая прысвечана 30-годдзю Кастрычніка. У абедзвюх кампазітар вар’іруе інтанацыі народных песень, карыстаючыся шырокім колам вобразна-выразных сродкаў. У прыватнасці, у Другой сімфоніі прысутнічаюць рысы музыкі краін Усходу, што адпавядае задуме твора. У канцэртах філармоніі гучалі кантаты, а ў сярэдзіне 50-ых гадоў была пастаўлена опера «Надзея Дурава», якая адлюстравала тэму подзвігу.

Творы 60-ых гадоў — канцэрты для віяланчэлі, для кантрабаса, хоры, рамансы — уражваюць музычнай прыгажосцю, хараством формы і прафесійным майстэрствам. Асобнае месца належыць харам. Яны напісаны з добрым веданнем харавога пісьма. Тонкае выкарыстанне харавых рэгістраў і фарбаў дэманструе індывідуальны падыход да народнай інтанацыі. Для кампазітара важна і ўзнаўленне характэрных рыс фальклорнай інтанацыі, і строгае прытрымліванне прынцыпаў народна-песенных жанраў. Адсюль — вар’іраванне музычных дытат і свабоднае развіццё тэматызму, які захоўвае спецыфіку народна-песеннага стылю. Тонкае адчуванне інтанацыйнага штрыха, гукавога каларыту і маляўнічага спалучэння галасоў вызначае шматлікія апрацоўкі, якія выконваліся вядучымі калектывамі ў рэспубліцы і за яе межамі.

Адначасова ствараліся рамансы і вакальныя дуэты на вершы М. Танка, П. Труса. У іх адлюстраваны душэўныя перажыванні, пачуцці і эмоцыі. Глыбокая экспрэсія і паэтычнасць маюць сваім вытокам узнёслую лірыку рамантыкаў. Музычная мова вакальных мініяцюр адметная арганічным адзінствам слова і музыкі, але кампазітар аддае перавагу вакалу, падкрэсліваючы выразнасць меладычнага хараства.

Перыяд 60-ых гадоў прыкметны стварэннем шэрагу камерна-інструментальных кампазіцый, у якіх увасоблены найбольш характэрныя рысы стылю: вастрыня і экспрэсіўнасць інтанацыйнай і гарманійнай мовы, поліфанійная насычанасць фактуры, дэталёвая апрацоўка музычнай тканіны. У стварэнні тэматызму, пераважна лірычнага характару, праступае цесная сувязь з беларускім меласам. Значны ўклад у камерную музыку ўнёс А. Багатыроў сваімі ансамблямі, якія ён пачаў пісаць яшчэ ў 40-ыя гады. 3 цягам часу яны ахапілі амаль усе інструменты аркестра, дэманструючы творчыя імкненні кампазітара. Вялікі інтарэс да камернай музыкі захаваўся і далей, абумовіў стварэнне п’ес для фартэпіяна, цымбалаў, фагота, тубы, альта.

Менавіта ў камернай музыцы канчаткова сфарміраваліся індывідуальная творчая манера кампазітара і тыя рысы стылю, якія сталі тыповымі для твораў позняга перыяду.

Значным дасягненнем 60-ых гадоў з’явілася кантата «Беларускія песні», у якой арганічна спалучыліся ўсе мастацкія кампаненты і дзе праявілася ўся шматграннасць таленту творцы. Мастацкія дасягненні кампазітара вылучылі яго імя ў лік выдатнейшых майстроў беларускай музыкі.

У 1968-ым годзе А. Багатырову было прысвоена ганаровае званне народнага артыста Беларусі, а ў 1969-ым за кантату «Беларускія песні» прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

У 70—80-ыя гады А. Багатыроў — кіраўнік нацыянальнай кампазітарскай школы. Ён валодае індывідуальна-непаўторнай манерай пісьма, меладыйнай мовай з багаццем ладавых і гарманійных структур, што выходзяць з народных крыніц. Новыя творы гэтага перыяду — кантаты «Малюнкі роднага краю», «Келейная», апрацоўкі беларускіх народных песень, камерная музыка, а таксама араторыя «Бітва за Беларусь». Найбольш значны рэзананс атрымала араторыя «Бітва за Беларусь», якая напісана ў гонар Перамогі над гітлераўскай Г’ерманіяй. У ёй кампазітар развівае класічную традыцыю трактоўкі гэтага жанру з характэрнай для яго канфліктнасцю драматургіі, кантрастнасцю вобразных сфер. Драматызм зместу абумовіў напружанасць музычнага выказвання, звязанага з сімфанізацыяй жанру. Араторыя складаецца з 8 частак, якія паслядоўна адлюстроўваюць падзеі ваенных гадоў. Агульная драматургічная накіраванасць твора ўяўляе сабой рух ад індывідуальна-тыповага да агульнага, заканамернага, ад подзвігу нацыянальных герояў да подзвігу ўсяго народа. Завяршае араторыю Харал Памяці. Твор з’явіўся адным са значных дасягненняў беларускай музыкі на героіка-патрыятычную тэматыку. Ён увайшоў у рэпертуар канцэртаў, гучыць у праграмах Беларускага радыё.

У адным з канцэртаў фестывалю «Мінская вясна-88», а затым на пленуме Саюза кампазітараў прагучала кантата «Малюнкі роднага краю» — своеасаблівьі лірычны гімн у гонар Беларусі. Музыка кантаты, прасякнутая беларускай народна-песеннай інтанацыйнасцю, цеплынёй і выразным гукапісам, пацвердзіла мастацкі густ аўтара, тонкае каларыстычнае пачуццё, прафесійнае майстэрства.

Мастацтва А. Багатырова з’явілася імпульсам для многіх напрамкаў і абумовіла шмат стылявых пластоў сучаснай беларускай музыкі. Яго оперы, кантаты, араторыя і хоры складаюць фундамент музычнай культуры Беларусь

А. Багатыроў — буйны педагог, які на працягу больш чым 50 гадоў вядзе клас кампазіцыі ў Беларускай Акадэміі музыкі. Ён выхаваў цэлую плеяду беларускіх кампазітараў. Сярод вучняў А. Багатырова — народныя артысты СССР, народныя артысты Рэспублікі Беларусь, заслужаныя дзеячы мастацтваў Беларуси лаўрэаты Дзяржаўных прэмій, лаўрэаты ўсесаюзных і рэспубліканскіх конкурсаў — Я. Глебаў, I. Лучанок, Г. Вагнер, Ю. Семяняка, Д. Смольскі, С. Картэс, А. Мдзівані, Р. Сурус, Э. Тырманд, У. Буднік, В. Войцік, У. Солтан, Л. Захлеўны, М. Літвін, Э. Казачкоў, А. Хадоска, П. Альхімовіч, Л. Мурашка і інш.

Творы

Сцэнічная музыка

Оперы: «У пушчах Палесся» (лібр. Я. Рамановіча па аповесці Я. Коласа «Дрыгва», паст. ДАВТам РБ, 1939; паказана на сцэне Вялікага тэатра СССР, 1940, г. Масква, экранізацыя на Беларускім тэлебачанні, 1982); «Надзея Дурава» (лібр. I. Келера, перакл. А. Вялюгіна, выканана Тэатральным таварыствам, 1947, Масква; паст. ДАВТам РБ, 1956).

Вакальна-інструментальная музыка

Кантаты: паэма «Сказка о Медведихе» (сл. А. Пушкіна, 1937), «Ленинградцы» (сл. Д. Джабаева, 1941), «Беларускім партызанам» (сл. Я. Купалы, 1942), «Беларусь» (сл. П. Броўкі, П. Труса, Я. Купалы, 1949), «Леніну слава» (сл. Я. Коласа, 1953), «Беларускія песні» (сл. народныя і Н. Гілевіча, 1967), «Юбілейная» (сл. Я. Коласа, 1973), «Малюнкі роднага краю» для хору, салістаў і народнага аркестра (сл. народныя і Н. Гілевіча, 1987).

Араторыя «Бітва за Беларусь» («Беларусь», «Апоўдні ў нядзелю», «Камсамольскі білет», «Гарыць, гарыць мая Лагойшчына», «Ліст з палону», «Бітва», «Над брацкай магілай», сл. Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Куляшова, 1985).

Маналогі для баса і сімфанічнага аркестра: «Хадзіў тут Ленін» (сл. С. Шушкевіча, 1969), «Шалаш в Разливе» (сл. Я. Савінава, 1969).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра. Сімфоніі: № 1 (1946), № 2 (1947); Сюіта на тэмы беларускіх народных песень (1948), Святочная уверцюра (1961).

Канцэрты: для віяланчэлі з аркестрам (1962), для кантрабаса з аркестрам (1964).

Для аркестра народных інструментаў: Сюіта («Лірычнае інтэрмецца», «На возеры», «У полі», «У лесе», «Вечарынка ў калгасе», 1963).

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна: Шэсць п’ес (Эдюд, Гавот, Вальс, Скерца, «Роздум», «Простая песенька», 1947), апрацоўка беларускіх народных танцаў «Церніца» і «Падушачка» (1949), Саната (1958), Чатыры п’есы («Веснавая песня», «Эцюд-карціна», «Вальс-капрыс», «Фантастычны танец», 1965), Два экспромты (1973), Восем прэлюдый (1993). Для віяланчэлі і фартэпіяна: п’еса «Беларускі малюнак» (1948), Саната (1950), п’еса «Веснавы парыў» (1960), Шэсць п’ес («Балада», «Маленькае ронда», «Няскончаная казка», «Раніца», «Песня», «Дзіцячая гульия», 1968). Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1946), Накцюрн (1961), Ронда (1962). Для кантрабаса і фартэпіяна: Саната (1965), Дзве п’есы (1985). Для кантрабаса: Чатыры эцюды (1979, 1983), Дзве п’есы (1981).

Трыо для віяланчэлі, скрыпкі і ф-на (1943), Саната для трамбона і ф-на (1964), Дзве п’есы для балалайкі і ф-на (Экспромт, «Сумная песенька», 1970), Тры п’есы для фагота і ф-на (1972), Дзве п’есы для валторны (1975), Дзве п’есы для тубы (1978), Дзве п’есы для цымбалаў (1981), Дзве п’есы для альта і ф-на (1984), Санаціна для тубы і ф-на (1988).

Вакальная музыка

Для хору а капэла:

  • «Слуцкія ткачыхі», «Ноч» (сл. М. Багдановіча, 1943), «Дзень добры, Масква», «Памяці Шаўчэнкі» (сл. Я. Купалы, 1954, 1964), «Неман і Вісла» (сл. С. Грахоўскага, 1958), «Вяселле», «Калісьці бура на Карпатах» (сл. М. Танка, 1962), «Слаўлю Беларусь» (сл. А. Астрэйкі, 1962), «Праляцелі вятры» (сл. У. Дубоўкі, 1962), балада «Шумелі бярозы» (сл. М. Лужаніна; 1963), «Солнце заходит» (сл. Т. Шаўчэнкі, 1964), «Беларускія сыны» (сл. П. Глебкі, 1966), «Ленін у песнях жыве» (сл. А. Бялевіча, 1970); паэмы: «Спіце ўсе тыя», «Маладая Беларусь», «Шчаслівыя людзі», «Вам жыць і жыць», «Сцяна крамлёўская» (сл. П. Броўкі, Я. Купалы, У. Карызны, 1977);
  • Апрацоўкі беларускіх народных песень: «Ляцела зязюля» (1935), «Засвісталі салаўёчкі», «Конь бяжыць», «Ой, я п’яна, п’яненька», «Цёмная ночка», «Гыля, гыля», «Ажаніла маці», «Лужком, лужком», «Паздароў, Божа, майго мілага» (1943), «Сядзіць голуб на дубочку», «Каліна-маліна», «Каліна-маліна дзесятага года», «Хіліцеся, густыя лозы», «Дубочак зялёненькі» (1950), «Пра Канстанціна Заслонава», «Успаміны», «Люд наш беларускі», «Вішанька», «Калгасная веснавая» (1952), «Зорка Венера» (1953), «Ты, дубочак зеляненькі», «Што то за хлопец», «Камары гудуць», «Ой, з-пад лесу» (1954), «А ў горадзе верба расла», «Люблю наш край», «Зайшло сонца за ваконца» (1961), «Салавейка, пташачка маленька», «Дбай, матуля, дбай», «Спіўся, казак, спіўся» (1963), «Беларуская застольная» («Чарачка»), «Сівы галубочак» (1968), «Крыжачок» (народная песня-танец, сл. Я. Хвораста, 1974), «А сёння ў нас масленка», «Там за садамі» (1975), «Ой, у полі», «Ой, там за ракою», «Ты, чырвоная каліна» (1976).

Для хору з суправаджэннем: «В ровном псле» (сл. А. Суркова, 1933), «Дзень добры, Масква» (сл. Я. Купалы, 1954), «Усе супраць вайны» (сл. Э. Агняцвет, 1961), «Минск — мой любимый город» (сл. Г. Навасёлава, 1961), «Наперад ідзі, мой народ», «Я на лавачцы сядзела» (сл. Э. Валасевіча, 1966).

Для голасу з суправаджэннем:

  • Рамансы: «Вечер» (сл. А. Безыменскага, 1934), «Сонцу», «Восень» (сл. Я. Купалы, 1934), «Гусі» (сл. Я. Коласа, 1934), «Над цёмным ляском» (сл. П. Глебкі, 1940), «Мені все рівно», «Поставлю я маленьку хатку» (сл. Т. Шаўчэнкі, 1940), «Дарагая мая Беларусь» (сл. П. Панчанкі, 1942), «Голас зямлі» (сл. Я. Коласа, 1944), «Павей, вецер» (сл. П. Пестрака, 1944), «Партызанка» (сл. С. Шчыпачова, 1944), «Нарач» (сл. М. Танка, 1946), «Не праспі, Людка», «Я хацеў бы», «3 недацветаў», «Абдымі ты мяне» (сл. Я. Купалы, 1948), «Яблоня» (сл. С. Патрэсава, 1955), «Не забуду я», «Вогні горять», «Від села да села», «Садок вішневый коло хати» (сл. Т. Шаўчэнкі, 1964); цыклы: «Романсы на слова М. Лермонтова» («Расстались мы», «В альбом», «Нет, не тебя так пылко я люблю», «Они любили друг друга», «Выхожу один я на дорогу», «Узник», «Монолог Мцыри», 1940), «Рамансы на словы М. Багда-новіча» («Набягае яно», «Маладыя гады», «На чужыне», «3 песень беларускага мужыка», «Над магілай», 1945), «Рамансы на словы Я. Купалы» («Паляці, мая мысль», «Дуб», «Жняя», «Думка», «За свабоду сваю», 1947), «Романсы на слова А. Пушкина» («Воспоминание», «Под небом голубым», «Зачем кружится ветер в овраге», «Расставание», 1949), «Восемь сонетов на слова У. Шекспира» («Смежая веки», «Проснись, любовь», «Твоя ль вина», «Тебе ль меня придется хоронить», «Уж если ты разлюбишь», «Мне показалось, что была зима», «Любовь — мой грех», «Нас разлучил апрель», 1955), «Рамансы на словы А. Куляшова» («Жывы Ленін», «Зямля і мора», «Кожны мае свой бор», «Маладосць», «Ростань», «Песня перамогі», 1957), «Романсы на слова А. Ахматовой» («Любовь», «Я на солнечном восходе», «Как невеста получаю», «Мужество», «Я окошко не завесила», 1971), «Времена года» («Весна», «Лето», «Осень», «Зима», сл. У. Карызны, 1974), «Пяць рамансаў на словы П. Броўкі» (1979);
  • Дуэты:«Аб Нарачы», «Спакойнай ночы», «Як ішлі дзяўчаты» (сл. М. Танка, 1962), «Дзяўчыне» (сл. П. Труса, 1962), «Трыялет» (сл. С. Новіка, 1962);
  • Апрацоўкі беларускіх народных песень: «Васпой, васпой, журавачка» (1933), «Палыночак», «Што жа ты, салоўюшка», «У роўным полі», «Чырвоная каліна», «Ці я ў цябе, ты мой татка», «Ой, ды зарадзілі» (1934), «Што й за месяц, што за ясны» (1944), «Ой, я п’яна, п’яненька», «Ну ж мая, ну ж», «Кацілася чорна галка», «Сядзіць голуб на дубочку», «А ты ехаў, ехаў, ехаў» (1945), «Вішанька», «Ой, у садочку цвіла лілея», «Ой, пайду я лугам», «Ой, плылі гусёлкі», «Ды шчука-рыба ў моры» (1964).
  • Песні: «За родную Беларусь» (сл. А. Астрэйкі); «Когда над Родиной», «Шумит наша слава» (сл. П. Броўкі); «Мы вернемся» (сл. М. Танка).

Прыкладная музыка

Да драмспектакляў: «Снежная каралева» (1937). «Над Бярозай-ракой» (1940). «Звезды не могут погаснуть» (1942). «Заложники» (1944). «Счастье поэта» (1952). «Грозны год» (1957). «Маскарад» (1966). «Лёнушка» (1975).

Да кінафільмаў: «Нарочь» (1946). «Константин Заслонов» (1949). «Народный поэт Якуб Колас» (1950).

Да радыёпастановак: «Мцыри» (1940).

Публікацыі кампазітара

  • Стварэнне оперы «Дрыгва» // ЛіМ. 1938. № 23.
  • В пущах Полесья // Веч. Москва. 1940. 10 июня.
  • Мая праца над операй // Звязда. 1940. 12 чэрв.
  • Жаданы госць // ЛіМ. 1951. 6 крас.
  • Памнажаць і ўзбагачаць творы беларускай музыкі // ЛіМ. 1951. 10 лют.
  • Скарбніца музычнай культуры // ЛіМ. 1951. 26 мая.
  • Павышаць майстэрства // ЛіМ. 1951. 31 сак.
  • Экзамен на творчую сталасць // Звязда. 1952. 3 чэрв.
  • О белорусской музыке // Сов. Белоруссия. 1952. 6 янв.
  • Росквіт музычнай творчасці // Звязда. 1952. 3 чэрв.
  • Вдохновляющие перспективы творчества // Правда. 1958. 9 июня.
  • На музычным фестывалі ў Берліне // ЛіМ. 1961. 5 снеж.
  • Пясняр жыцця народнага // Мінск. праўда. 1963. 22 снеж.
  • Свежо, интересно, волнующе // Сельск. газета. 1965. 19 янв.
  • Канцэрт дае клас // ЛіМ. 1966. 13 снеж.
  • На ўсё жыццё // ЛіМ. 1966. 9 снеж.
  • Даследчы педагог // Лім. 1966. 25 сак.
  • Натхненне // ЛіМ. 1966. 13 сак.
  • Паэзія музыкі // ЛіМ. 1967. 7 сак.
  • Інструментоўка // БелСЭ. Мн., 1968.
  • Аркестр // БелСЭ. Мн., 1970.
  • О своей новой кантате // Сов. музыка. 1972. № 12.
  • Музыка, устремленная в будущее // Сов. Белоруссия. 1976. 16 дек.
  • Эстафета ў будучыню // Мастацтва Беларусь 1983. № 2.

Літаратура пра кампазітара

Кнігі, буклеты

  • Нисневич С. Опера «В пущах Полесья» А. Богатырева // Белорусское искусство. Мн., 1957.
  • Степанцевич К. Первая симфония А. Богатырева // Советская симфония за 50 лет. Л., 1967.
  • Глушчанка Г.С., Мухарынская Л.С., Нісневіч С.Г., Сцепанцэвіч К.І., Шчарбакова Т.А. Гісторыя беларускай савецкай музыкі. Мн., 1971.
  • Дубкова Т. Анатоль Багатыроў. Мн., 1972.
  • Дубкова Т. Сімфоніі А. Багатырова // Беларуская сімфонія. Мн., 1974.
  • Дубкова Т.А. Анатолий Богатырев. Мн., 1974.
  • Дубкова Т. Анатолий Богатырев. М., 1980.
  • Глущенко Г. С., Степанцевич К. И. Белорусская советская музыкальная литература. Мн., 1981.
  • Бокщанина Е.А. Кантата «Белорусским партизанам» А. Богатырева // Сов. музыкальная литература. М., 1983.
  • Дубкова Т. Анатолий Богатырев. АПН (ВААП), М., 1983.
  • Дубкова Т. Анатолий Богатырев. Л., 1983.
  • Глушакоў I. В., Дубкова Т.А., Голікава Л.Ф., Куляшова Г.Р., Мдывані Т.Г., Чурко Ю.М., Юўчанка Н.А. Музычны тэатр Беларусь Мн., 1993.
  • Нисневич С. Г. Богатырев А.В. // Музыкальная энциклопедия. Т. 1. М„ 1973.
  • Зборнікі, часопісы
  • Васильченко Е. Сонаты и пьесы А. Богатырева // Вопросы фортепианного творчества, исполнительства и педагогики. Л.-М., 1973.
  • Лещеня Т. А. В. Богатырев // Белорусская музыка. Вып. 2. Мн., 1977.
  • Мдивани Т. Слово о мастере // Сов. музыка. 1985. № 1.
  • Лещеня Т. О некоторых формах взаимодействия ладогармонических сфер в музыке А. Богатырева // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 4. Мн., 1985.
  • Чарняк В. Шлях пошукаў і перамог // Мастацтва Беларусі. 1986. № 2.

Газеты

  • Новые постановки Белорусского государственного театра оперы и балета // Сов. Белоруссия. 1938. 4 янв.
  • Кампазітар А.В. Багатыроў закончыў напісанне оперы // Чырв. змена. 1938. 24 сак.
  • Ушакоў А. Каштоўны спектакль // ЛіМ. 1938. 3 верас. Да пастаноўкі новай беларускай оперы. // Звязда. 1939. 22 сак.
  • Опера «Дрыгва» в Киевском театре // Сов. Белоруссия. 1939. 28 марта.
  • Урадавы прагляд оперы // Звязда. 1939. 24 жніўн. Друкер С. Удача кампазітара // ЛіМ. 1939. 3 верас. Львоў М. «Дрыгва» // Звязда. 1939. 5 верас. Нисневич И. «Дрыгва» // Сов. Белоруссия. 1939. 11 сент. Виноградов В. Белорусская опера «Дрыгва» // Сов. искусство. 1939. 29 сент.
  • Грубін Н. «У путчах Палесся» // Звязда. 1940. 10 мая. Поспех оперы «У путчах Палесся» // Звязда. 1940. 12 чэрв. Городинский В. «В пущах Полесья» // Правда. 1940. 13 июня.
  • Шавердян А. «В пущах Полесья» // Известия. 1940. 14 июня. Городинский В. «В пущах Полесья» // Сов. Белоруссия. 1940. 14 июня.
  • Нортман С. Паэма перамогі // Чырв. змена. 1941. 23 сак. Пукст Г. Кампазітар А. Багатыроў // Гомел. праўда. 1941. 1 крас.
  • Карпович А. Анатолий Богатырев // Сов. Белоруссия. 1941. 4 апр.
  • Шыфрын М. Фартэпіяннае трыо А. Багатырова // ЛіМ. 1947. 15 сак.
  • Вінаградаў В. Гераічныя оперы // ЛіМ. 1947. 6 снеж. Нисневич С. Девиз композитора // Сельск. газета. 1966. 19 янв.
  • Арлоў Д. 3 добрага зерня // ЛіМ. 1966. 18 сак.
  • Зяневіч У. Другое нараджэнне оперы // ЛіМ. 1980. 28 лістап.
  • Первякова Н. Новае жыццё класічнага твора // ЛіМ. 1982. 10 снеж.
  • Дубкова Т. Мелодии Полесья // Сов. культура. 1983. 14 сент.
  • Гарэлава Г . Няма лесу больш цудоўнага // ЛіМ. 1988. 19 жн.

Артыкулы у Інтэрнэце:

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation