Twitter-лента

Андрэй Юр’евіч МДЗІВАНІ

Андрей Мдивани

Андрэй Мдзівані (нар. 1937)

Нарадзіўся ў гор. Тбілісі (1937).
Заончыў Беларускую дзяржауную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1969) і пад яго ж кіраўніцтвам — асістэнтуру-стажыроўку (1972).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1982).
Лаурэат Дзяржауных прэмій Беларусі (1988, 1996).
Прафесар (1993).
Член СК Беларусі (1971).

Асноўныя творы:

  • музычная камедыя «Дзяніс Давыдаў»,
  • мюзікл «Месс Менд»,
  • балет «Страсці»,
  • араторыі «Ванька-встанька», «Вольнасць»,
  • кантата «Мы помнім вас, людзі»,
  • 8 сімфоній,
  • сімфанічныя паэмы «Фрэскі», «Пахаванне Хатыні», «Дыялект»,
  • канцэрт-паэма для віяланчэлі з аркестрам,
  • «Музычны момант» для струннага аркестра,
  • п’есы для народнага аркеста,
  • канцэрт-паэма «Памяці В. Помазава» для баяна і аркестра,
  • п’есы для фартэпіяна,
  • харавыя цыклы,
  • музыка для тэатра, кіно, тэле- і радыеспектакляў.

Афіцыйны сайт кампазітара: спасылка