Twitter-лента

Ларыса Фёдараўна МУРАШКА

Мурашко Л.Ф.

Л. Ф. Мурашко (р. 1951)

Нарадзілася ў гор. Мінску (1951).
Закончыла Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі П. П. Падкавырава (1975) і асістэнтуру-стажыроўку па класу прафесара А. В. Багатырова (1977).
Член СК Беларусі (1979).

Творчасць Л. Мурашкі непарыўна звязана з нацыянальнай тэмай, што ўвасабляецца ў вобразнасці, стылістыцы сачьіненняў і асабліва ў інтанацыйным строі музыкі.

Цікавасць да нацыянальнай тэматыкі праявілася яшчэ ў гады вучобы ў кансерваторыі і асістэнтуры-стажыроўцы. У кантаце «Замчышча», Канцэрце для фартэпіяна з аркестрам, сюіце «Метамарфозы» для цымбалаў і фартэпіяна, харавым цыкле «Жалейка» адчуваецца пільная ўвага да фальклору, які цесна пераплятаецца з сучаснай музычнай мовай.

Паступова інтарэсы Л. Мурашкі сканцэнтраваліся вакол вакальных і камерна-інструментальных жанраў. Яна піша рамансы, песні, інструментальныя п’есы, якія сведчаць аб прафесіяналізме і творчай фантазіі кампазітара.

Л. Мурашка — кампазітар-лірык. Ёй блізкі мір псіхалагічных перажыванняў, мір дзіцячай казкі і мары, у якім пануюць дабро, шчырасдь і сардэчнасць. Сярод твораў для дзяцей — п’есы для фартэпіяна, кантрабаса, цымбалаў, дзе вытанчаная маляўнічасць і яскравы тэмбравы каларыт накіраваны на раскрыццё разнастайных праяўленняў нацыянальньіх пачуццяў і эмацыянальнага стану дзіцячай душы.

У вакальнай музыцы кампазітар звяртаецца да нацыянальнай паэзіі. Яе рамансы на вершы М. Багдановіча, У. Калесніка падкупляюць глыбінёй думкі і шчырасцю выказвання. Цікавасцю да беларускага слова абумоўлена своеасаблівасць мелодыкі рамансаў і песень, дзе спалучаюцца кантыленны распеў і рэчытацыя, разгорнутае інтанацыйнае развіццё і адкрытая напеўнасць, песеннасць. Гэта стварае складаны і разнастайны комплекс сродкаў музычнай выразнасці, што садзейнічае перадачы розных эмацыянальных настрояў і ўнутранага свету сучаснага чалавека.

Стыль кампазітара змяшчае ў сабе многія з’явы сучаснай музычнай культуры. З кожным новым творам расце майстэрства, мацнее прафесіяналізм.

Творы

Вакальна-інструментальная музыка

Кантата «Замчышча» (сл. Я. Купалы, 1975).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра: Канцэрт для ф-на з аркестрам (1975).

Для эстраднага аркестра: «Элегія» (1987).

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна: цыкл п’ес «Казка» (1977), Саната № 1 (1977), Дзве прэлюдыі (1980), сюіта «Падарожжа ў краіну дзяцінства» (1986), Тры мініяцюры (1988), сюіта «Каляровыя сны» (1989), Прэлюдыя і фуга (1990), Тры прэлюдыі (1991), сюіта «Чортаў скарб» (1992), Дзве прэлюдыі і фугі (1992), Саната № 2 (1993), Тры прэлюдыі і фугі (1993); п’еса для двух фартэпіяна «Роздум» (1991). Для цымбалаў: сюіта «Метамарфозы» (1977), Саната-імправізацыя ў трох медытацыях (1990).

Струнны квартэт (1979), Сюіта для кларнета і ф-на (1980), Ронда для кантрабаса і ф-на (1985), Дзве мініяцюры для габоя сола (1989), Драматычная паэма для фагота і ф-на (1990), сюіта «Штрых» для цымбалаў і ф-на (1992), Квартэт для драўляных духавых інструментаў (1993).

Вакальная музыка

Для хору а капэла: цыкл «Жалейка» (сл. Я. Купалы, 1977), хор «А хто там ідзе?» (сл. Я. Купалы, 1989).

Для голосу з суправаджэннем. Рамансы: «Зорачка», «Завіруха» (сл. М. Багдановіча, 1977), «Лета», «Восень задуменная» (сл. У. Калесніка, 1971).

Песні: «Бессмертие» (сл. С. Арлова); «Помнік» (сл. С. Гаўрусёва); «Бывают встречи» (сл. В. Гаўрыліна); «Ответ» (сл. В. Гіна); «Баллада о девчонках» (сл. Ю. Друнінай); «Белы луі», «Властная элегія», «Дзень добры, сябры!», «Абжора» (сл. А. Емяльяна-ва); «Дай мне поверить» (сл. С. Капуцікян); «Бацькаўшчына» (сл. У. Караткевіча); «Мне тяжело без вас», «Улетают птичьи стаи» (сл. С. Красікава); «Ты прыйдзі» (сл. Я. Купалы); «Не сумуй», «Мой край», «Говори о любви» (сл. А. Лягчылава); «Признание» (сл. Т. Мельчанкі); «О чем мечтаешь, планета?» (сл. У. Някляева, М. Талчынскай); «Белая вежа» (сл. П. Пракаповіча); «Песенька пра Карабаса», «Адляцяць жураўлі» (сл. Л. Пранчака); «Мне от тебя не уйти» (сл. Н. Сакаловай); «Оставь мне надежду» (сл. Э.Скобелева); «Пралескі», «Матуліны рукі» (сл. А. Хатэнка).

Прикладная музыка

Да драмспектакляў: «День рождения кота Леопольда», «Иван-царевич и серый волк» (1987). «Чортаў скарб» (1991).

Публікацыі кампазітара

Свята крызісу // Мастацтва Беларусі. 1990. № 4.

Літаратура пра кампазітара

Мдывані Т. Яе музыка // Мастацтва Беларусь 1991. № 9.