Twitter-лента

Алег Ігаравіч ХАДОСКА

Нарадзіўся ў гор. Алма-Аце (1964).

Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прфесара А. В. Багатырова (1987) і пад яго ж кіраўніцтвам — асістэнтуру-стажыроўку (1989).

Член СК Беларусі (1988).

Лаўрэат усесаюзных конкурсаў студэнтаў-кампазітараў (1985,1987).

Лаўрэат Дзяржаунай прэміі Беларусі (2002).

Асноўныя творы: кантата «Песні Белай Русі», сімфанічная паэма «Сымон-музыка», 2 сюіты з балета «Залаты ключык», 4 сімфоніі, 2 струнных квартэта, саната «Трыпціх» для фартэпіяна, вакальны цыкл «Беларускм альбом», «Літургія Іаана Златавуста» для хору а капела, музыка да кінафільмау.