Сяргей Альбертавіч КАРТЭС

Сергей Кортес

С. А. Картэс (нар. 1935)

Нарадзіўся ў 1935 г. у гор. Сан-Антоніо (Чылі).

Закончыў Беларускую дзяржауную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1962) і асістэнтуру-стажыроўку Беларускай дзяржаунай кансерваторыі пад кірўніцтвам прафесара Маскоўскай кансерваторыі М. І. Пяйко (1969).

Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1982).

Народны артыст беларусі.

Член СК Беларусі (1964).

Асноўныя творы:

  • оперы «Джордана Бруна», «Матухна Кураж», «Візіт дамы», «Юбілей»,
  • балет «Апошні інка»,
  • араторыя «Памяці паэта» на вершы Я. Купалы,
  • вакальна-сімфанічная паэма «Попел» на вершы Э. Межэлайціса,
  • Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам «Капрычас»,
  • камерна-інструментальная музыка, музыка для тэатра і кіно,
  • хары, вакальныя цыклы.