Крынічка — беларускія народныя песні для дзяцей [1989]

ОбложкаКрынічка. Беларускія народныя песні для дзяцей / укл. Л. В. Кузьмічова, В. Р. Вячорка. — Мінск: Беларусь, 1989. — 48 с.

Родничок (Крыничка). Белорусские народные песни для детей / сост. Л. В. Кузьмичева, В. Г. Вечорка. — Минск: Беларусь, 1989. — 48 с.

Fontanelle. Belarusian folk songs for children. Minsk, 1989

Зборнік «Крынічка» складаецца з трох асноўных раздзелаў, прысвечаных слуханню музыкі, спевам, рытміцы і практычным метадычным указанням.

Характэрна для гэтага зборніка тое, што ён састаўлены толькі з беларускіх народных песень і танцаў у апрацоўцы беларускіх кампазітараў А. Рашчынскага, А. Залётнева, В. Кузняцова, В. Сярых і іншых.

Узорам сапраўдных, вечных каштоўнасцей заўседы была народная творчасць, у тым ліку і музычны фальклор. Фальклор — гэта гістарычная памяць народа, што лучыць пакаленні, гэта — сістэма маральна-этычных ідэалаў, адлюстраваная ў мастацкіх вобразах; урэшце, фальклор як эстэтычная з’ява адрозніваецца надзвычайнай дасканаласцю формы, дзе за вонкавай прастатой хаваецца вывераная стагодцзямі гарманічнасць, глыбокае адчуванне прыгожага.

Развіцце сусветнай культуры даказала нам: толькі на трывалым грунце народнай эстэтыкі і нацыянальна непаўторных мастацкіх традыцый магчыма ствараць выдатныя, агульначалавечыя каштоўнасці.

«Агульнае выяўляецца толькі ў прыватным; хто не належыць сваёй бацькаушчыне, той не належыць і чалавецтву», — пісаў у мінулым стагоддзі выдатны рускі крытык В.Р. Бялінскі.

Выхаванне ў чалавека пачуцця прыгожага, развіцце ў яго асноў высокага мастацкага густу трэба пачынаць у дашкольным узросце. Педагагічная практыка добра паказвае гэта. Фальклор, у тым ліку дзіцячы, прайшоў своеасаблівую апра-бацыю сваёй мастацкай і выхаваўчай вартасці ў многіх і многіх пакаленняў.

Перад укладальнікамі гэтага зборніка паусталі дзве галоўныя задачы. Па-першае — адабраць з тысяч узораў розных фальклорных жанраў найбольш адпаведныя з музычнага, філалагічнага, выхаваўчага пунктаў гледжання: калыханкі, забаўлянкі, жартоўныя, карагодныя песні, каляндарныя—веснавыя, купальскія,калядныя песні. Па-другое — падрыхтаваць апрацоўкі выбраных твораў. У зборнік «Крынічка», апрача народных песень, уключаны таксама аўтарскія песні для дзяцей, якія напісаны ў народных традыцыях. Гэтыя песні ўвайшлі ў спіс праграмных твораў.

Галоўнае пры складанні зборніка заключалася ў тым, каб пабуджаць дзяцей да эмацьмнальнага водгуку на беларускую песню, уважліва слухаць і спяваць яе. Пры гэтым было прынята да ўвагі тое, што актыўнасць дзяцей прыметна павышаецца, калі песенны матэрыял цікавы і зразумелы па зместу, яркі ў сваіх музычных вобразах і коратка выказаны ў простай і яснай форме. Да такіх твораў трэба аднесці «Заінька, шэранькі», «Прыляцелі куры», «Запражыце сівых коней», «Журавель» і шмат іншых.

Забаўлянкі-папеўкі, што ўвайшлі ў зборнік, песні-практыкаванні — гэта матэрыял, якому трэба надаваць асаблівае значэнне, бо ён дапамагае выяўленню і развіццю ў дзяцей уласцівага іхняму ўзросту пеўчага голасу, падводзіць дзяцей да ўспрымання выразнасці музычнага вобраза.

Блізкі і зразумелы кожнаму дзіцяці вобраз, які жыве ў невялікім літаратурным тэксце і ў гранічна кароткай мелодыі і які дамалёўваецца нескладаным музычным суправаджэннем. Такія забаўлянкі, як «Божая кароўка», «Бусел», «Белабока-сарока», «Трах-бах-тарабах», «Ішоў бай па сцяне», могуць увайсці ў штодзённую выхавальніцкую практыку і выконвацца а капэла, зрэшты, акапэльнае выкананне народных песень найбольш натуральнае, і выкарыстанне акампанементу мэтазгодна пакінуць на погляд музычнага кіраўніка.

Незвычайнае заўседы вабіць дзяцей, жарт, гульня выклікаюць жаданне паўтарыць песеньку, а гэта асабліва істотна не толькі для трывалага засваення, але і для чысціні інтанацыі ў песні. Паўтор дапамагае пераадолець інтанацыйныя цяжкасці ў песнях «Ляцелі гусёлкі», «Мікіта», «Чорны баран».

Песні «Сядзіць камар ні дубочку», «Журавель», «Мышка» можна інсцэніраваць, разглядаць як песні-гульні, песні-карагоды, якія радуюць дзяцей, выклікаюць у іх жаданне не толькі пець, але і танцаваць.

Для падтрымкі інтарэсу да беларускіх народных песень музычным кіраўнікам неабходна выкарыстоўваць ілюстрацыі, якія больш глыбока раскрываюць змест песні і дапамагаюць хутчэйшаму запамінанню.

Гульні-карагоды «А мы грушу пасадзілі», «Пасеялі дзеўкі лён», «Медуніца, медуніца лугавая» пакідаюць вялікую прастору для харэаграфічнай імправізацыі.

Яскрава, натуральна загучаць на свяце «Гуканне вясны» традыцыйныя веснавыя песні «Жавароначкі, прыляціце», «Ой, вясна, ой, вясна», «Як пушчу стралу», «Ляцелі гусёлкі», «Цераз тое сельца»; на купаллі — «Купалінка»… На кожным народным свяце будуць дарэчы гульні і карагоды.

Песні «Жавароначкі, прыляціце», «Ходзіць кот па сенажаці» можна выкарыстоўваць для пашырэння дыяпазону дзіцячага голасу, для апрацоўкі ў дзяцей правільнага рытму, лёгкага і звонкага гучання і г.д.

Такія песні, як «Белабока-сарока», «Божая кароўка», «Калыханка» маюць невялікі песенны дыяпазон. Яны вельмі спатрэбяцца музычным кіраўнікам для работы з дзецьмі, у якіх абмежаваны дыяпазон голасу, якія на розных прычынах адстаюць ад атульнага ўзроўню. На гэтых песнях дзеці паступова вучацца расшыраць абсяг гукаў верхняга і ніжняга рэгістраў.

Пры развучванні песень, карагодаў, песень-гульняў музычныя кіраўнікі могуць адчуваць некаторыя цяжкасці з засваеннем беларускага тэксту. Улічваючы гэта, укладальнікі пастараліся ўвесці ў тэкст некаторьіх песень («Калыханка», «Заінька, шэранькі») паўторныя склады, словы і лёгкія па гукавому складу кароткія фразы, якія дазваляюць дзецям больш хутка засвойваць іх.

Песні, як правіла, развучваюцца на музычных занятках, пасля ж могуць выкарыстоўвацца на свягах, ранішніках, у самастойнай музычнай дзейнасцІ, урэшце, у штодзённым жыцці.

У працэсе навучання спевам беларускія народныя песні могуць паспяхова служыць здзяйсненню многхх музычна-педагагічных задач. Гэтай пачэснай справе і дапаможа зборнік «Крынічка».

[spoiler show=»Паказаць змест» hide=»Схаваць»]

ЗМЕСТ
Ад укладальнікаў 3
СЛУХАННЕ
БЕЛАБОКА-САРОКА Апрацоўка А. Рашчынскага 4
ПРЫЙДЗІ, ПРЫЙДЗІ, КОЦЯ Музыка Л. Сімаковіч, словы народныя 4
БУСЕЛ Апрацоўка А. Рашчынскага 6
СПІ, СЫНОЧАК МІЛЕНЬКІ Апрацоўка В. Кузняцова 7
ЗАПРАЖЫЦЕ СІВЫХ КОНЕЙ Апрацоўка А. Рашчынскага 8
СЯДЗІЦЬ КАМАР НА ДУБОЧКУ Апрацоўка А. Рашчынскага 9
КОЦІ, КОЦІ, ЛАПКІ Апрацоўка В. Кузняцова 10
МІКІТА Апрацоўка А. Рашчынскага 11
ЦЕРАЗ ТОЕ СЕЛЬЦА Апрацоўка А. Залётнева 12
РЭЧАНЬКА Апрацоўка А. Рашчынскага 13
ЖАВАРОНАЧКІ, ПРЫЛЯЦІЦЕ Апрацоўка В. Сярых 15
КУПАЛІНКА Апрацоўка В. Сярых 16
СПЯВАННЕ
СПЯВАННЕ ТРАХ-БАХ-ТАРАБАХ Апрацоўка А. Рашчынскага 18
КАЛЫХАНКА Музыка Л. Сімаковіч, словы народныя 18
ОЙ, ВЯСНА, ОЙ, ВЯСНА Апрацоўка А. Залётнева 20
ПРЫЛЯЦЕЛІ КУРЫ Апрацоўка А. Рашчынскага 21
ЮРАЧКА Апрацоўка В. Кузняцова 22
МЫШКА Апрацоўка А. Рашчынскага 24
ЗАЙГРАЙ ЖА МНЕ, ДУДАРОЧКУ Апрацоўка А. Рашчынскага 24
СІЎКА-ВАРОНКА Апрацоўка А. Рашчынскага 25
ЧОРНЫ БАРАН Апрацоўка А. Рашчынскага 26
ЛЮЛІ, ЛЮЛІ, ЦЭЛЫ ДОМ СПІЦЬ Апрацоўка В. Сярых 27
ЛЯЦЕЛІ ГУСЁЛКІ Апрацоўка А. Залётнева 29
ЗАІНЬКА, ШЭРАНЬКІ Апрацоўка А. Рашчынскага 30
ЛАСАЧКА Музыка Л. Сімаковіч, словы народныя 31
ІШОЎ БАЙ ПА СЦЯНЕ … Музыка В. Сярых, словы народныя 32
ЯК ПУШЧУ СТРАЛУ Апрацоўка А. Залёгнева 34
ХОДЗІЦЬ КОТ ПА СЕНАЖАЦІ Апрацоўка В. Сярых 35
КУМА МАЯ, КУМАЧКА Апрацоўка В. Сярых 36
ШЧОДРЫ ВЕЧАР Беларуская народная песня 37
ШЧОДРЫК-ПЕТРЫК Беларуская народная песня 37
РЫТМІКА
БОЖАЯ КАРОУКА Апрацоўка А. Рашчынскага 38
А МЫ ГРУШУ ПАСАДЗІЛІ Апрацоўка А. Рашчынскага 38
ЖУРАВЕЛЬ Апрацоўка В. Кузняцова 39
ПАСЕЯЛІ ДЗЕЎКІ ЛЁН Апрацоўка А. Рашчынскага 40
А МЫ ПРОСА СЕЯЛІ Апрацоўка А. Залётнева 42
МЕДУНІЦА, МЕДУНІЦА ЛУГАВАЯ Апрацоўка А. Рашчынскага 43
А МЫ ЛЯДА КАПАЛІ Апрацоўка А. Залётнева 44
КРЫЖАЧОК Апрацоўка Р. Суруса 45
ПОЛЬКА ЯНКА Апрацоўка М. Літвіна 46
ПОЛЬКА Музыка Р. Пукста 47

[/spoiler]