Twitter-лента

Алег Барысавіч ЗАЛЁТНЕЎ

Залётнев О. Б.

О. Б. Залётнев (р. 1947)

Нарадзіўся на ст. Сухабязводнае Горкаўскай вобл. (1947).
Закончыў Беларускую дзяржаўную консерваторию па класу кампазіцыі дацэнта П. П. Падкавырава (1974) і асістэнтуру-стажыроўку пад кіраўніцтвам прафесара Я. А. Глебава (1984).
Член СК Беларусі (1978).

Алег Залётнеў — асоба шматграннага таленту: і кампазітар, і мастак, і акцёр. Менавіта таму ён засяродзіўся на музыцы да драматычных спектакляў, кіно, радыё і тэлебачання. Але дапытлівасць і шырокі кругагляд, уласцівыя кампазітару, не дазволілі яму «замыкацца на якой-небудзь сваёй дзялянцы». З часам жанравы дыяпазон мастацтва кампазітара значна пашыраецца і ўключае нават такія рэдкія жанры, як канцэрт для голасу і канцэрт для ўдарных інструментаў.

Творчасдь кампазітара мае розныя вытокі. Адзін з іх — на-роднае мастацтва, якое надае творам своеасаблівы каларыт (паэма-карціна «Купальская ноч», драматычная араторыя «Лісткі календара»). Другі — мастацтва XX стагоддзя, якое вызначае стылістьіку і кампазіцыйную тэхніку А. Залётнева.

Творча плённымі былі гады вучобы ў кансерваторыі: напісаны шэраг мініяцюр, Сюіта ў форме варыяцый для фартэпіяна, Струнны квартэт. Першым буйным творам пасля заканчэння кансерваторыі з’явіўся Канцэрт для фартэпіяна з аркестрам. Жанры інструментальнай музыкі пераважаюць і ў наступныя гады.

З найбольш значных твораў 70-ых гадоў — Камерная сімфонія. У ёй дакладна вызначаецца імкненне да навізны будовы сімфанічнага цыкла. Пяць частак сімфоніі — Прэлюдыя, Таката, Харал, Дыялог і Пастлюдыя — арыентаваны на сюітны цыкл. Пра гэта ж сведчыць і кантрастнасць частак. У творы адчуваюцца традыцыі бахаўскага інструментальнага мыслення, пісьма похі барока (II ч.), харавой поліфаніі ХУІ ст. (III ч.), праяўляюцца рысы класіцызму і серыйнай тэхнікі (I ч.).

Трывала ўвайшло ў рэпертуар Мінскага камернага аркестра і запісана на пласцінку Адажыо Doloroso для струнных інструментаў.

У 80-ыя гады вядучым жанрам у творчасці А. Залётнева стала музыка да драматычных спектакляў, якая часам набліжаецца да мюзіклаў («Прыгоды трох парасят», «Валенсіянскія вар’яты»). Яркая і эмацыянальная, яна складае значную частку творчасці кампазітара, як і музыка да кінафільмаў.

Важнай падзеяй з’явілася драматычная араторыя «Лісткі календара» на вершы М. Танка. Яна вабіць меладычнасцю і распеўнасцю, маляўнічасцю гукапісных раздзелаў, якія перадаюць нацыянальны каларыт, прычым, як адзначыў народны артыст СССР Я. Глебаў, «нацыянальны не толькі па тэме, але і па духу: бачыш фарбы, адчуваеш пах нашай зямлі».

Самабытнасцю і арыгінальнасцю адметны Канцэрт для голасу, дзе прысутнічае нестандартная пабудова дыкла (злучэнне двух малых інструментальных цыклаў — рэчытатыву і фугі, арыі і кадэнцыі), складанае ўзаемадзеянне голасу з аркестравай тканінай, інструментальная трактоўка вакальнай партыі. Музычная мова твора — полістылістычная: арыентавана на мадэлі барока, джаза, а таксама на сучасную эстраду і санорную тэхніку.

Цікавасць А. Залётнева да гукапісу, інструментальных тэмбраў і нетыповых выканальніцкіх складаў, сучаснай тэхнікі кампазіцыі вызначылі з’яўленне шэрага твораў такога напрамку і на мяжы 80—90-ых гадоў. Сярод іх — Тры кадэнцыі для аргана, «Тэатральны дывертьісмент» для камернага ансамбля і «Краявід-86». Сучасная стылістыка ў спалучэнні з асаблівасцямі месы як жанра абумовіла стварэнне канцэрта «Credo» для ўдарных інструментаў. Творы апошніх гадоў сведчаць пра мастацкую сталасць кампазітара, пра новыя напрамкі дзейнасці.

Творы

Сцэнічная музыка

Балет «Кругаварот» (1995, лібр. Ю. Чурко, паст. ДАВТам РБ, 1996).

Мюзіклы: «Валенсіянскія вар’яты» (Лопэ дэ Вэга, 1983), «Да-пытлівы слонік» (Р. Кіплінг, 1993), «Драўляны рыцар» (С. Кава-лёў, 1994), «Сцяпан — вялікі пан» (А. Вольскі, 1995); музычныя казкі: «Зачараваны камень» (В.Лукша, 1985), «Прыгоды трох парасят» (Н. Мацяш, 1987).

Вакальна-інструментальная музыка

Драматычная араторыя «Лісткі календара» для чьітальніка, салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (сл. М. Танка, 1983);

Кантата-балада «Пепел Хатыни» для баса, жаночага хору і сімфанічнага аркестра (сл. А. Раецкага, 1973).

Канцэрт для голасу і камернага аркестра (1988).

Вакаліз для сапрана, аргана і віяланчэлі (1986).

Аркестравая музыка

Для камернага аркестра: Камерная сімфонія (1979), Адажыо Doloroso (1980), Варыяцыі-жарт на тэму Моцарта для ф-на і камернага аркестра (1991).

Для струннага аркестра: Інтэрмецца для струнных (1979).

Для аркестра народных інструментаў: паэма-карціна «Купальская ноч» (1982).

Канцэрты: для ф-на з сімфанічным аркестрам (1974), для ударных інструментаў «Credo» (1992), для аргана і ўдарных інструментаў (1993).

Камерна-інстру ментальная музыка

Струнныя квартэты: № 1 (1972), № 2 «Брэвіс» (1984), № 3 «Літургічны» (1995).

Для цымбалаў і фартэпіяна: Гарэзлівая п’еса, Элегія (1975).

Для фартэпіяна: Прэлюдыі (1967, 1969), Мініяцюры (1971), Сюіта ў форме варыяцый (1972). Для баяна: «Купальскі напеў» (1986), «Скамарохі» (1986), Канцэртная п’еса ў трох свабодных фрагментах (1990).

Тры кадэнцыі для аргана (1992), «Краявід-86» для валторны, трамбона і ўдарных (1992), «Тэатральны дывертысмент» для флейты, кларнета, фагота, трубы, трамбона, ф-на і ўдарных інструментаў (1992).

Вакальная музыка

Для хору без суправаджэння:

  • «Песнь Русалки» (сл. А. Кальцова, 1969),
  • «Люблю цябе, краіна» (сл. М. Танка, 1971),
  • «Где мой край?» (сл. У. Караткевіча, 1974),
  • «Бездухоўнасць» (сл. М. Багдановіча, 1989),
  • «Літургія св. Іаана Златавуста» (1994).

Для голасу з суправаджэннем. Рамансы: «Раманс» (сл. У. Ка-раткевіча, 1981), «Монолог» (сл. Р. Бёрнса, 1972), Два рамансы на словы Л. Украінкі (1983), цыкл «Руская песня» (сл. А. Каль-цова, 1968).

Песні: «Пакора» (сл. Р. Барадуліна); Трыпціх («Песня аб ма-ці», «Мірнае поле», «Песня аб памяці», сл. А. Вярцінскага); «Снежны дзед» (сл. Н. Гілевіча); «Наконт віна» (сл. А. Зарыцкага); «Было ж толькі лета» (сл. У. Карызны); «Непаседа» (сл. Г. Каржанеўскай); «Песня о дружбе» (сл. У. Някляева); «Пуща» (сл. А. Петуха); «Красавица» (сл. Л. Турбіной).

Прикладная музыка

Да драматичных спектакляў: «Велімір Хлебнікаў» (1976). «Выйдзі з сэрцам як з паходняй» (Я. Купала, 1977). «Зорныя но-чы» (Л. Караічаў, 1977). «Лісткі календара» (М. Танк, 1977). «3 выпадку мокрага снегу» (Ф. Дастаеўскі, 1979), «Чаканне сабакі Тэафіла» (Г. Марчук, 1979). «Чараўніцтва ў поўдзень» (Т. Турай, 1980). «Чортаў млын» (I. Шток, 1982). «Вечар» (А. Дудараў, 1983). «У спадчыну — жыццё» (А. Петрашкевіч, 1985). «Рыгорка — ясная горка» (А. Вярцінскі, 1986). «Паўлінка» (Я. Купала, 1986). «Сказ пра Гаўрылу з-пад Полацка» (П. Сіняўскі, 1988). «Самазабойца» (М. Эрдман, 1988). «Армянская легенда» (А. Осіпаў, 1989). «Вежа» (А. Дудараў, У. Някляеў, 1990). «Казка пра Ямелю» (Я. Тарахоўскі, 1990). «Папялушка» (Ш. Перо, 1990). «Ку-ку» (М. Арахоўскі, 1991). «Янка Купала» (У. Матросаў, В. Шушкевіч, 1991). «Салдат і вядзьмарка» (X. Андэрсен, 1992). «Церам-церамок» (С. Маршак, 1992).

Да тэлеспектакляў: «Сівы грак» (1983). «За горами, за лесами» (1984). «Крик чайки» (1985).

Да радыёпастановак: «Паром на бурнай рацэ» (У. Караткевіч, 1981). «Іду да цябе» (I. Драч, 1982). «Паляванне на апошняга жураўля» (А. Жук, 1983). «Злавеснае рэха» (А. Петрашкевіч, 1984). «Пушча» (В. Карамазаў, 1985). «Каласы пад сярпом тваім» (У. Караткевіч, 1986); для дзяцей: «Вясновая песня» (С. Клімковіч, 1984). «Юсіке і яго сябры» (С. Вельял, 1985). «Кот Максім» (А. Вольскі, 1986). «Балада пра белую вішню» (С. Клімковіч, 1987).

Да кінафільмаў: «Багровая трава» (1982). «Дрэвы на асфаль-це» (1983). «Адвечная песня» (1986). «Вяртанне «Вясны» (1987). «Дыстанцыя», «Не разумею» (1988). «Пейзаж пасля бітвы», «Як зарабіць мільён», «Быць першымі» (1989). «Форс-мажор», «Іван Мележ», «Калыска гайдаецца над безданню» (1990). «Ратуйце нашы душы», «Белыя цені», «Купідоны» (1992).

Да тэлефільмаў: «Спяваючае дрэва» (1986). «Паляванне на апошняга жураўля» (1987). «Паром» (1988). «Сон» (1989). «Адна ноч» (1990).

Публікацыі кампазітара

  • Будзем гаварыць па шчырасці // ЛіМ. 1988. 15 ліп. У пошуках аўтарытэту: [Уражанні ад X з’езда кампазітараў БССР] // Мастацтва Беларусь 1990. № 4.
  • Літаратура пра кампазітара
  • Сізко В. Музычны саюз папаўняецца // JliM. 1978. 14 ліп.
  • Берасцень С. Крылы фантазіі // ЛіМ. 1986. 9 студз.
  • Антонава Т. Духоўныя арыенціры // Голас Радзімы. 1987. 24 снеж.
  • Берасцень С. Залётнеў А.: «Трэці напрамак» // ЛіМ. 1987. 20 сак.