19 лістапада 2019 а 18 гадзіне ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь (вул. Леніна, 20) адбудзецца канцэрт, прысвечаны тром юбілеям: 80-годдзю Нацыянальнага мастацкага музея Беларусі, 60-годдзю кампазітара Яўгена Паплаўскага і 25-годдзю Польскага інстытута ў Мінску.

Яўген Паплаўскі

У праграме канцэрта прагучаць творы Напалеона Орды і Яўгена Паплаўскага.

Падчас канцэрта будуць выстаўлены карціны Язэпа Драздовіча “Прарок” і Пётры Сергіевіча “Партрэт ксяндза Станіслава Глякоўскага”, падараваныя кампазітарам Яўгенам Уладзіміравічам Паплаўскім Нацыянальнаму мастацкаму музею Рэспублікі Беларусь у 1989 годзе, а таксама малюнкі Напалеона Орды з фондаў музея.


Напалеон Орда (1807-1883).  2 Паланэзы, Constellation valse, Калыханка для фартэпіяна

Народны артыст Беларусі Ігар Алоўнікаў — фартэпіяна


Яўген Паплаўскі. Саната для альта і фартэпіяна (1984)

Твор прысвечаны Лючыі Ластаўцы і Ірыне Галачкінай

Алена Луферчык — альт
Элеанора Тумас — фартэпіяна


Яўген Паплаўскі.  “Вясновы пульс зямлі” кантата для жаночага хору без суправаджэння на словы Ніла Гілевіча, Наталлі Арсенневай, Уладзіміра Хадыкі і Алеся Гаруна (2018; прэм’ера).

Концертный хор МГМК им.М.И.Глинки
Канцэртны хор МДМК імя М.Глінкі

Твор прысвечаны Гэлене Паплаўскай

  1. Напрадвесні. Словы Н.Гілевіча
  2. І зноў вясна… Словы Н.Арсенневай
  3. Красавік. Словы Н.Арсенневай
  4. І сіняе неба… Словы Н.Арсенневай
  5. Інтэрлюдыя.
  6. Адчуванне вясны. Словы Ўладзіміра Хадыкі
  7. Вясна прыйшла! Словы Алеся Гаруна

КАНЦЭРТНЫ ХОР Мінскага дзяржаўнага музычнага каледжа імя М.Глінкі

Мастацкі кіраўнік і дырыжор  — Аляксей Снітко


Яўген Паплаўскі. “Музыка памяці ксяндза, доктара тэалогіі Станіслава Глякоўскага” для альта сола, фартэпіяна і струнных (1987)

  1. Allegretto ma non troppo
  2. Andante funebre
  3. Moderato

Аляксандра Іванова — альт

Камерны аркестр “GRADUS AD PARNASSUM”  Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі
Мастацкі кіраўнік — Пётр Вандзілоўскі
Дырыжор — Станіслаў Краўчыньскі (Кракаў)


Яўген Паплаўскі. “Родныя вобразы” кантата для змешанага хору і ўдарных інструментаў на словы Янкі Купалы і Якуба Коласа (2007)

  1. На купалле. Словы Я.Купалы
  2. Хмаркі. Словы Я.Коласа
  3. Ноч за ночкай… Словы Я.Купалы
  4. На шляху. Словы Я.Купалы
  5. Плача восень… Словы Я.Купалы
  6. Ручэй. Словы Я.Коласа
  7. Родныя вобразы. Словы Я.Коласа

Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь Дзяржаўная акадэмічная ХАРАВАЯ КАПЭЛА Рэспублікі Беларусь імя Р.Шырмы
Галоўны дырыжор — Вольга Янум
Хормайстар — Дзмітрый Хлявіч
Дырыжор — Станіслаў Краўчыньскі (Кракаў)


Музыказнаўца — Наталія Ганул

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation