IX Тыдзень касцёльнай музыкі

БГАМУ адпаведнасці з планамі работы ПНДЛМ і аддзела міжнародных сувязей, па ўзгадненню з аддзелам канцэртнай работы Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, ў супрацоўніцтве з секцыяй касцёльнай музыкі Камісіі Божага культу і Сакрамэнтаў пры Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў у Беларусі з 5 ліпеня па 9 ліпеня 2010 г. плануецца правесці IX Тыдзень касцёльнай музыкі. У якасці кіраўніка творчых майстэрняў і для ўдзелу у канцэртах запрошаны вядомы музыкант з Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Грац (Аўстрыя), асістэнт прафесара, доктар Валянціна Лонга (Valentina Longo).

Рэгістрацыя ўдзельнікаў адбудзецца ў панядзелак 5 ліпеня ў 11.00 у Архікатэдральным касцёле (пл. Свабоды, 9), у 12.00 – урачыстае адкрыццё ІХ Тыдня касцёльнай музыкі.

Канцэрт кіраўнікоў творчых майстэрняў адбудзецца 6 ліпеня 2010 г. у Архікатэдральным касцёле; майстар-класы пройдуць з 5 па 9 ліпеня па адзначаных накірунках. Заключны канцэрт ІХ Тыдня касцёльнай музыкі адбудзецца 9 ліпеня у Архікатэдральным касцёле. Пачатак канцэртаў а 19.30.

Акрамя таго, плануецца цыкл лекцый і індывідуальных заняткаў па наступных дысцыплінах касцёльнай музыкі ў БДАМ.
Лекцыі:
— інтэрпрэтацыя італьянскай клавірнай музыкі XVI–XVIII стагоддзяў (В. Лонга);
— тэорыя і практыка касцёльнага спеву; уводзіны ў грэгарыянскі харал (Ул. Неўдах);
— уводзіны ў арганазнаўства (С. Немагай).
Практычныя заняткі:
— літургічная арганная ігра і імправізацыя (Ул. Неўдах);
— практычная гармонія (С. Немагай);
— пастаноўка голасу (Т. Рэмез).
— хор; харавое дырыжыраванне (С. Шэйпа).

Просім інфармаваць нас аб Вашым удзеле ў IX Тыдні касцёльнай музыкі
па электроннай пошце skm.kbks@tut.by