23 красавіка 2021 года адбудзецца III адкрыты ўніверсітэцкі фестываль-конкурс маладых выканаўцаў беларускай народнай песні “Галасы Радзімы”.
Конкурс праводзіцца кафедрай беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастцтваў.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца салісты-вакалісты з ліку навучэнцаў дзіцячых школьных і пазашкольных адукацыйных устаноў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, дзіцячых аматарскіх народных калектываў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў ва ўзросце ад 14 да 21 года ўключна.
Конкурс праводзіцца па адным вакальніцкім кірунку – сольныя спевы народныя.
Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 красавіка 2021 года.
Падрабязнасці ў Палажэнні.