ДУША, А АСАБЛІВА СЛАВЯНСКАЯ, МАЕ ІМКНЕННЕ БЫЦЬ ПАЧУТАЙ, ТАМУ ЯНА ПАЧЫНАЕ СПЯВАЦЬ І ТЫМ УДАСКАНАЛЬВАЕ НАВАКОЛЬНАЕ ЖЫЦЦЕ, А САМАЕ ГАЛОЎНАЕ – ЛАДЗІЦЬ ЧАЛАВЕЧЫЯ СУВЯЗІ. МЕНАВІТА ПРАЗ СПЕЎ МЫ ДАКРАНАЕМСЯ АДЗІН ДА ДРУГОГА.
ПОЛЬСКАЯ І БЕЛАРУСКАЯ МУЗЫЧНЫЯ КУЛЬТУРЫ УВЕСЬ ЧАС ПЕРАКРЫЖОЎВАЛІСЯ І ДАПАЎНЯЛІ АДНА ДРУГУЮ. ДЗЕ ЗАКОНЧВАЕЦЦА ПОЛЬСКАЯ, А БЕЛАРУСКАЯ ПАЧЫНАЕЦЦА, І ДЗЕ НААДВАРОТ – ПЫТАННЕ БЕЗ АДКАЗУ, ТАМУ ШТО НА ПРАЦЯГУ ДОЎГАГА ЧАСУ МЫ НЕ МЕЛІ ДЗЯРЖАЎНЫХ МЕЖ, А ЗНАЧЫЦЬ І КУЛЬТУРНЫЯ УЗАЕМААДНОСІНЫ, АСАБЛІВА ПРАФЕСІЙНЫЯ, БЫЛІ ЦЕСНА ЗВЯЗАНЫ.
НЕ Ў ЗАБАВЕ І МЕСЦАМІ ПРАВЯДЗЕННЯ КАНЦЭРТАЎ АБРАНЫ МЕНАВІТА ПЛЯЦОЎКІ, ДЗЕ ДУША МОЖА АДЧУВАЦЬ САБЕ, АКРУЖАНАЯ ЛАСКАЙ І ХАРАСТВОМ, НІБЫ Ў ДОМЕ, – КАСЦЁЛ І КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА “ВЕРХНІ ГОРАД”
У ВЫКАНАННІ ЗНАКАМІТАГА КАЛЕКТЫВУ – ДЗЯРЖАЎНАГА КАМЕРНАГА ХОРА РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ ПАД КІРАЎНІЦТВАМ НАТАЛЛІ МІХАЙЛАВАЙ – ПРАГУЧАЦЬ ШЭДЭЎРЫ БЕЛАРУСКА-ПОЛЬСКАЙ ХАРАВОЙ МУЗЫКІ – ТВОРЫ Ф.ШАПЭНА, С.МАНЮШКІ, М.-К. АГІНЬСКАГА, Р.ГАРЭЦКАГА, ДЗ.ЛЫБІНА, У .КАРЫЗНЫ.
КАНЦЭРТЫ АДБУДУЦЦА:
24 ЧЭРВЕНЯ А 11.30 ГАДЗІНЫ Ў ГІСТАРЫЧНЫМ СЭРЦЫ БЕЛАРУСІ ГОРАДЗЕ ЗАСЛАЎЕ – КАСЦЁЛ НАРАДЖЭННЯ НАЙСВЯЦЕЙШАЙ ПАННЫ МАРЫI
26 ЧЭРВЕНЯ А 19 ГАДЗІНЫ Ў МІНСКУ – КАНЦЭРТНАЯ ЗАЛА “ВЕРХНІ ГОРАД”.
КАНЦЭРТЫ АРГАНІЗАВАНЫ ПРЫ ПАДТРЫМЦЫ ПОЛЬСКАГА ІНСТЫТУТУ Ў МІНСКУ