Игорь Лученок. Фото Ю. Иванова (2008)
Нарадзіўся ў горадзе Мар’іна Горка Мінскай вобласці 6 жніўня 1938 года.
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1961), асістэнтуру-стажыроўку Ленінградскай кансерваторыі пад кіраўніцтвам прафесара В. М. Салманава (1965), аспірантуру Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі пад кірауніцтвам прафесара Ц. М. Хрэннікава (1970).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1969).
Лаурэат прэміі Усесаюзнага Ленінскага камсамола (1972).
Заслужаны дзеяч мастацтвау Беларусі (1973).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1976).
Народны артыст Беларусі (1982).
Народны артыст СССР (1987).
Член СК Беларусі (1965).
Старшыня Праўлення Беларускага Саюза кампазітараў з 1968г.
Памёр 12 лістапада 2018 года ў Мінску. Пахаваны на Ўсходнім кладзьбішчы.
Асноўныя творы:
кантаты “Курган”, “Салдацкае сэрца”,
паэма “Вайна не патрэбна”,
паэма-легенда “Гусляр” для вакальна-інструментальнага ансамбля,
сімфонія,
уверцюра-фантазія,
струнны квартэт,
п’есы для габоя, скрыпкі, для эстраднага аркестра,