Творы вядомага беларускага кампазітара Г. Вагнера захапляюць слухачоў дынамікай руху, нясгаснай энергіяй, жыццялюбствам і аптымізмам, адкрытай эмацыянальнасцю. Больш за ўсё кампазітара вабяць буйныя музычныя формы і жанры, у ліку якіх оперы і балеты, араторыі і кантаты, сімфоніі і паэмы. Вядучае месца ў творчасці заняла патрыятычная тэматыка (вакальна-сімфанічныя паэмы «Вечна жывыя» і «Героям Брэсга», опера «Тропою жизни» і інш.).
Многія старонкі музыкі Г. Вагнера звязаны з лірыкай, маляўнічым пейзажам, спакойным сузіраннем, а часам — з паглыбленым роздумам, востра-драматычнымі вобразамі. Мастацкаму свету кампазітара ўласцівыя гумар, іронія, сарказм. Усё гэта ў канчатковым выніку вызначае індывідуальны музычны стыль, які выяўляецца ў рэльефным тэматычным матэрыяле, своеасаблівасцях яго выкладання, у разгорнутых меладычных пабудовах, багацці рытмікі. Пры гэтым кампазітар імкнецца злучыць традыцыі беларускай музычнай культуры з сучаснымі дасягненнямі.
Старонкі біяграфіі Г. Вагнера апалены вайной. Яна ўварвалася ў яго жыццё ў 1939 годзе. Студэнт Варшаўскай кансерваторыі па класу фартэпіяна пакідае радзіму ў сувязі з фашысцкай акупацыяй. У Мінску, дзе ён працягвае вучобу ў Беларускай дзяржаўнай кансерваторыі, вайна спасцігае яго ў другі раз. Пасля эвакуацыі ў Душанбе малады музыкант усе свае сілы аддае арганізаванаму ў 1943 годзе франтавому тэатру. Тады ж з’явіліся і першыя творы — песня «Колыбельная», а таксама «Студенческий вальс», напісаны на вершы Л. Уцёсава і выкананы Дзяржаўным джаз-аркестрам РСФСР.
Пасля вайны Г. Вагнер завяршыў музычную адукацыю ў Беларускай кансерваторыі. Яшчэ ў студэнцкія гады ён напісаў шэраг твораў буйной формы, сярод якіх і дыпломная работа «Маладзёжная сюіта» для салістаў, хору і аркестра.
Пасля заканчэння кансерваторыі кампазітар з захапленнем працаваў над цыклам дзіцячых фартэпіянных п’ес, харавымі і вакальнымі сольнымі творамі, шмат увагі надаваў апрацоўцы народных песень і мелодый самадзейных кампазітараў. Важнымі вяхамі ў творчым станаўленні Г. Вагнера сталі Сімфанічная сюіта і Фантазія для скрыпкі і сімфанічнага аркестра.
У канцы 50-ых гадоў набылі вядомасць балет «Падстаўная нявеста» і вакальна-сімфанічная паэма «Вечна жывыя». У балеце Г. Вагнер звярнуўся да народна-бытавога сюжэта і вырашыў яго не ў драматычным, а ў лірыка-камедыйным плане. «Падстаўная нявеста» вабіць кантрастнай драматургіяй, выразным меладычным матэрыялам, свежай і самабытнай гармоніяй, каларыстычнай аркестроўкай, шырокай жанравай палітрай танцаў, у тым ліку і модных танцаў пачатку XX стагоддзя.
У вакальна-сімфанічнай паэме «Вечна жывыя» ў яскравай арыгінальнай форме ўвасоблены вобразы і падзеі Вялікай Айчыннай вайны. Інтанацыі беларускай народнай песні «Павей, ветрык», рытмы шэсця, трывожныя асціната, яркія фарбы аркестра і жаночага хору надаюць гучанню своеасаблівую эмацыянальную насычанасць.
У 60-ыя гады цэнтральнае месца ў творчасці кампазітара займаў балет. У новым творы — «Святло і цені» — адчуваецца разумение аўтарам важнасці сімфанічнага пачатку. Скразное музычнае развідцё спалучаецца ў балеце з дывертысментнасцю. Ствараючы выразныя, рэльефныя вобразы, кампазітар імкнецца паказаць іх у дынаміцы развіцця. Твор атрымаў высокую ацэнку і вылучыў Г. Вагнера ў «шэраг вядучых кампазітараў Беларусі, пацвердзіўшы, што ён сімфаніст, чыя музыка адрозніваецца вялікай вобразнасцю, тэатральнасцю, што яна мае моцнае грамадзянскае гучанне» (Нісневіч С. Г. Генрых Вагнер. Мн., 1969. С. 65).
У 1964 годзе кампазітар упершыню звярнуўся да жанру канцэрта. У Першым фартэпіянным канцэрце выявіліся галоўныя для творчасці Г. Вагнера тэндэнцыі: неакласіцызм і тэатральна-харэаграфічны пачатак, што сфарміраваўся ў працы над балетам. У канцэрце бачныя і іншыя рысы стылю кампазітара, звязаныя з сольным інструментальным і камерна-ансамблевым выкананнем. У канцэрце выразна выявілася спалучэнне нацыянальнага матэрыялу з сучаснай музычнай стьілістыкай. Народны артыст Расіі Г. Свірыдаў на Пятым з’ездзе кампазітараў Беларусі адзначыў, што «гэта — спроба выкарыстаць народны матэрыял на новым узроўні і не толькі засвоіць яго, але і арганічна аб’яднаць з сучаснай музычнай культурай, з сучаснай мовай — спроба вельмі перспектыўная».
У той жа год Г. Вагнер звярнуўся да творчасці Л. Талстога і напісаў балет «Пасля балю». У ім кампазітар працягвае абнаўленне музычнай мовы, узмацняе скразное сімфанічнае развіццё. Але, у адрозненне ад папярэдніх балетаў, тут кампазітар значна паглыбляе псіхалагічны пачатак. Твор вырашаны ў лірыка-псіхалагічным плане, мае апавядальны характар.
У гэты перыяд кампазітар шмат увагі ўдзяляе музычнаму афармленню тэатральных пастановак для розных тэатраў Беларусі, супрацоўнічае з кінастудыяй «Беларусьфільм». Г. Вагнер стварае першую ў Беларусі тэлеоперу «Ранак». Ажыццявіліся пошукі кампазітара і ў вакальнай музыцы, у прыватнасці ў песні.
У 70-ыя гады ўвага Г. Вагнера была сканцэнтравана на сімфанічнай музыцы. Адна за адной напісаны дзве сімфоніі. У іх увасоблены вобраз нашага сучасніка, якому ўласцівыя шматграннасць імкненняў, захопленасць жыццём ва ўсім яго багацці, філасофскі роздум. Але калі Першая сімфонія ўяўляе сабой традыцыйную цыклічную форму, заснаваную на драматычнай канцэпцыі, то Другая адлюстроўвае характэрныя тэндэнцыі сучаснага камернага сімфанізму. У ёй няма разгорнутых музычных пабудоў, кантрастнай драматургіі з характэрнымі для творчасці кампазітара вобразнымі супрацьпастаўленнямі. Многія яе асаблівасці абумоўлены неакласіцысцкімі імкненнямі аўтара.
З сярэдзіны 70-ых гадоў кампазітар працаваў у двух напрамках. Адзін з іх — вакальна-сімфанічная музыка, другі — жанр інструментальнага канцэрта.
У вакальна-сімфанічнай паэме «Героям Брэста», а таксама ў оперы «Тропою жизни» па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя» Г. Вагнер зноў вярнуўся да драматычных падзей ваенных гадоў. Опера з поспехам прагучала на сцэне Вялікага тэатра ў Маскве ў час гастроляў Беларускага тэатра оперы і балета. У шматлікіх рэцэнзіях, у тым ліку і ў цэнтральнай прэсе, адзначаўся сур’ёзны ўклад кампазітара ў музьічна-сцэнічнае рашэнне ваеннай тэмы, асаблівасці якога — ва ўстанаўленні непарыўнай сувязі мінулага з сучасным.
Другі канцэрт для фартэпіяна і Віяланчэльны канцэрт выявілі новыя бакі канцэртнага стылю кампазітара: дыялагічнае развіццё, наяўнасць зон імправізацыйнасці, характэрных для кадэнцый саліруючага інструмента і сольных эпізодаў павольных частак.
Жанр інструментальнага канцэрта займае вядучае месца ў творчасці Г. Вагнера і ў наступны перыяд творчасці. Шмат увагі кампазітар надае і камерна-інструментальнай музыцы. З’яўляюцца зборнікі п’ес музьічна-педагагічнага рэпертуару, сярод якіх — «Дзіцячы альбом» для фартэпіяна, «Юный скрипач».
Г. Вагнер — кампазітар, які пастаянна знаходзіўся ў цэнтры музычна-грамадскага жыцця. 3 1963 па 1973 год ён быў адказным сакратаром праўлення СК Беларусь. На працягу многіх гадоў займаўся педагагічнай работай, з’яўляўся прафесарам кафедры музыкі Беларускага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта.
Творы
Сцэнічная музыка
Оперы:
- «Тропою жизни» (1977, лібр. А. Вярцінскага, С. Штэйна па матывах аповесці В. Быкава «Воўчая зграя», паст. ДАВТам РБ, 1980);
- тэлеопера «Ранак» (1967, лібр. Я. Шабана па матывах паэмы А. Куляшова «Песня аб слаўным паходзе», паст. Беларускім тэлебачаннем, 1967) [Хор салдатаў].
Балеты:
- «Падстаўная нявеста» (1958, лібр. Я. Рамановіча, паст. ДАВТам РБ, 1958);
- «Святло і цені» (1962, лібр. М. Алтухова паводле аповесці П. Броўкі «Калі зліваюцца рэкі», паст. ДАВТам РБ, 1963);
- «Пасля балю » (1967, лібр. А. Дадзішкіліяні па матывах апавядання Л. Талстога «После бала», паст. ДАВТам, 1971).
Вакальна-інструментальная музыка
- Араторыя «Зоры Кастрычніка» для дзіцячага хору, чытальніка і саліста (сл. А. Вольскага, 1978);
Сюіты:
- «Маладзёжная» для салістаў, хору і сімфанічнага аркестра (сл. К. Кірэенкі, А. Астапенкі, А. Дзеружынскага, 1954),
- «Прызнанне Радзіме» для хору і сімфанічнага аркестра (сл. С. Грахоўскага, 1978);
Паэмы:
- «Вечна жывыя» для жаночага хору без слоў і сімфанічнага аркестра (1959),
- «Героям Брэста» для мецца-сапрана, чытальніка, хору і сімфанічнага аркестра (сл. Р. Барадуліна, 1975),
- «Чытаючы Васіля Быкава» для сімфанічнага аркестра, мецца-сапрана і дзіцячага голасу (1989).
Аркестравая музыка
Для сімфанічнага аркестра.
Сімфоніі:
- № 1 (1970),
- № 3 «Памяці нашых матуль» для барытона, дзіцячага хору і аркестра (сл. Н. Гілевіча, 1992),
- № 4 для аркестра і народнага хору (1995);
Сюіты:
- «Сімфанічная» (1957),
- з балетаў «Падстаўная нявеста» (1958), «Святло і цені» (1964), «Пасля балю» (1971);
Піянерскія карцінкі (1981).
Святочная уверцюра (1960), карціна для аркестра «Родныя напевы» (1990).
Канцэрты:
- для ф-на з аркестрам (№ 1, 1964, № 2, 1977, № 3 «Юнацкі», 1986),
- для скрыпкі з аркестрам (1985), Фантазія для скрыпкі з аркестрам (1956).
- для віяланчэлі з аркестрам (1975),
- № 4 для двух ф-на з аркестрам (1988),
- для аркестра (1991).
Для камернага аркестра: Сімфонія № 2 (1972).
Канцэрт для кларнета з аркестрам (1983).
Для аркестра беларускіх народных інструментаў.
Канцэрт для цымбалаў з аркестрам (1987), Канцэрт-фантазія для ф-на з аркестрам (1981), Канцэрціна для ф-на з аркестрам (1952).
Камерна-інструментальная музыка
Для скрыпкі і фартэпіяна: Гумарэска, Імправізацыя, Накцюрн, Абэрак, Танга, Гумарэска, «Гульня», Беларускі танец, Ронда, «Успамін», «Маскі», Вальс-скерца; п’есы ў зб. «Ступеньки» (Мн., 1978), п’есы ў зб. «Юный скрипач» (Мн., 1984). Фан-тазія на іспанскія тэмы (1993), «Паэма» (1995). Для віяланчэлі і фартэпіяна: Дзве прэлюдыі (1979), Дзве п’есы (1982). Для цымбалаў і фартэпіяна: Скерца (1948), Напеў, Скерцына (1973). Для драўляных духавых інструментаў. п’есы ў зб. «Жалейка» (Мн., 1976). Для фартэпіяна: Санаціна (1953), Варыяцыі на беларускую тэму (1962), Музычныя малюнкі (1964), Скерца, Танец-скерца (1965), Дзіцячьі альбом (1973), Тры капрычыо (1977), Шэсць фартэпіянных п’ес для дзяцей (1980), Дзіцячы альбом (1981), Тры п’есы (1982), Шэсць прэлюдый (1983), п’есы ў зб. «В мире сказок» (Мн., 1988), Канцэртны эцюд (1992), 24 варыяцыі на беларускую народную тэму (1992); апрацоўкі: п’есы ў зб. «Беларускія народныя танцы» (Мн., 1993).
Фартэпіяннае трыо (1950), Канцэрціна для габоя і інструментальнага ансамбля (1984), «Тры капрычыо» для скрыпкі (1992).
Вакальная музыка
Для хору без суправаджэння.
- «I цякла зіма ад вясны» (сл. Р. Барадуліна); «Гэта скажа вам бор» (сл. А. Грачанікава); «Дуб» (сл. Е. Лось); «Дума о Ленине» (сл. Э. Скобелева); «Дзявочае» (сл. А. Ставера); «Два арлы», «Дождж», «Плача хмара без жалю», «Памяць» (сл. М. Танка);
- Апрацоўкі беларускіх народных песень: «Каліна-малінушка», «Саўка ды Грышка», «Вецер вее», «А мой дзядзька дуднік быў», «Хадзіла паванька», «А ў бары, бары», «А ў полі вярба нахілёная», «Ляцелі гусёлкі», «Па зарэччу зелле», «Ці я ў садзе», «А ў тым бары», «За гарамі, за лясамі», «Там, каля млына», «Ой ты, грушка мая»;
- Апрацоўкі польскіх народных песень: «Мацек» (руск. тэкст С. Гінзберга), «Гей ты, Висла»;
- Апрацоўка рускай народнай песні «Далеко село мое родное»;
- Апрацоўка песні румынскага кампазітара Ч. Дэндрына «Песенка машиниста» (руск. тэкст Ю. Камянецкага);
- Апрацоўкі песень беларускіх самадзейных кампазітараў.
- Канцэрт-паэма на беларускую народную тэму «Ой, рана на Йвана» (1994).
Для хору з суправаджэннем: «Песня про Волго-Дон» (сл. У. Баукава), «Рэчанька» (сл. народныя), «Песня дружбы» (сл. С. Міхалкова).
Для голасу з суправаджэннем: раманс «Тры дубы» (сл. А. Русака), вакальны цыкл «Настроения» (сл. Б. Дубровіна, 1968), Вакаліз (1989).
Песни: «Колыбельная» (сл. В. Акуджанава); «Калыханка» (сл. Э. Агняцвет); «Партызанскія сцяжынкі», «Час вечаровы» (сл. Р. Барадуліна); «Я хачу прайсці па зямлі» (сл. Г. Бураўкіна); «Песня аб Леніне» (сл. А. Вольскага); «Серэнада» (сл. Ю. Гаў-рука); «Перамога» (сл. А. Грачанікава); «Родная школа» (сл. С. Грахоўскага); «Баллада о героях Гельголанда» (сл. А. Мюлера); «Тропинка» (сл. С. Новікава); «За мір», «Кажуць людзі», «Ціхі вечар» (сл. А. Русака); «Партызанская клятва» (сл. А. Саса); «Вячэрні вальс» (сл. А. Ставера); «Дымятся закаты» (сл. Э. Скобелева); «Мальчишки бессмертного Бреста» (сл. Ю. Якаўлева); «На краю дарог», «Песня о хороших друзьях», «Шагали солдаты» (сл. С. Яўсеевай).
Прикладная музыка
Да драматичных спектакляў: «Голас Амерыкі» (Б. Лаўрэнёў, 1950). «Дамы і гусары» (А. Фрэдры, 1957). «Мальчыш-Кібальчыш» (А. Гайдар, 1960). «Мільён за ўсмешку» (А. Сафронаў, 1960). «Веру ў цябе» (В. Карасцялёў, 1960). «Трэдяе жаданне» (Б. Блажэк, 1961). «Хлопчык з Князь-Возера» (Д. Браусевіч, 1962), «Зыбучыя пяскі» (X. Хайноўскі, 1962). «Канец — справе вянец» (У. Шэкспір, 1964). «Марат Казей» (В. Зуб, 1964), «Антоний и Клеопатра» (У. Шэкспір, 1965). «Мужчына, будзь мужчынам!» (М. Матукоўскі, 1966). «Варшавская мелодия» (А. Зорын, 1968). «Путешественники без багажа» (Ж. Ануй, 1969). «Адкуль грэх?» (А. Петрашкевіч, 1969). «Всего одна жизнь» (А. Маўзон, 1969). «Руины стреляют в упор» (I. Новікаў, 1969), «Снежныя зімы» (I. Шамякін, 1972). «Гаўрошы Брэсцкай крэпасці» (А. Махнач, 1972). «Чынчраквела» (Г. Нахудрушвілі, 1974). «Раба свайго каханага» (Л. дэ Вега, 1974).
Да кінафільмаў: «Генерал Пуща». «Зима». «Рассвет» (сумесна з Ю. Бельзацкім). «Чужое имя». «I ніхто іншы». «Мы с Вулканом». «Полонез Огинского». «Нечаянная любовь».
Да тэлефільмаў: «Будка № 27». «Театр купца Епишкина». «Метели». «Декабрь 79». «Чужая бацькаўшчына». «Твар у па-лоску».
Да тэлеспектакляў: «Незваное». «Именины». «Стала песняй у народзе». «Морская душа». «Ткачы». «Листья каштанов».
Да тэлепаэмы «Песни из далекой деревни».
Да радыёпастановак: «Мічык-Флічык». «Зоранька-гультайка». «Залаты востраў». «Клоп». «20 лет спустя». «Почему аист стоит на одной ноге?». «Лали-Лаль». «Вавёрачкіна школа».
Публікацыі кампазітара
- Агеньчыкі // ЛіМ. 1955. 20 верас.
- Друг песні // ЛіМ. 1957. 31 верас.
- З «Пражскай вясны» // ЛіМ. 1962. 20 лістап. (у сааўт.).
- Жизнь побеждает // Сов. музыка. 1963. № 1.
- Больше и лучше // Сов. Белоруссия. 1963. 6 июля.
- Маштабны твор // ЛіМ. 1968. 25 кастр.
- Гордость польского народа // Сов. Белоруссия. 1969. 2 мая.
- Единой жизнью с партией // Сов. Белоруссия. 1971. 23 янв.
- Слухаючы голас народа // Вяч. Мінск. 1972. 21 студз.
- Чтобы музыка принесла радость // Сов. Белоруссия. 1972. 4 июня.
- Голас летуценны, мужны, шчодры // ЛіМ. 1973. 30 сак.
- Ярко, свежо и зрело // Сов. Белоруссия. 1974. 8 марта.
- Нас познакомила музыка: [о Вере Хоружей ] // Жизнь, отданная борьбе. Мн., 1975.
- Пусть праздник не кончается // Сел. газ. 1976. 28 марта.
- Почырк майстра // ЛіМ. 1977. 19 жн.
- Слово в антракте // Сов. Белоруссия. 1980. 19 дек.
- Дыяменты народнага мастацтва // ЛіМ. 1983. 4 лют.
- Флагман беларускай музыкі // Песня на ўсё жыццё. Мн., 1983.
- Человек, одолевший фашизм. Говорят представители художественной культуры Белоруссии: [редакцион. беседы ] / / Сов. музыка. 1985. № 5.
- Гучаць творы Шыманоўскага // ЛіМ. 1987. 22 мая.
- Спявае Эва Бен-Цві // ЛіМ. 1991. 31 мая.
Літаратура пра кампазітара
- Ряузов С. Подставная невеста // Муз. жизнь. 1958. № 23—24.
- Смольскі Б. Новы балет // ЛіМ. 1959. 4 лют.
- Цікоцкі Я. Партытуры новых твораў // ЛіМ. 1960. 4 студз.
- Щербакова Т. Гнев и лирика // Сов. музыка. 1963. № 3.
- Глушчанка Г., Сцепанцэвіч К. 3 цянётаў цемры да святла // Звязда. 1963. 14 сак.
- Дубкова Т., Коляденко А.’ Поиски и находки // Сов. Белоруссия. 1963. 6 крас.
- Парватаў Я. Кампазіцыя і пастаноўка // ЛіМ. 1963. 9 крас.
- Жураўлёў Д. Пластыка гукаў // ЛіМ. 1963. 9 крас.
- Грыгар’янц А. Сааўтарства мастака // ЛіМ. 1963. 9 крас.
- Щербакова Т. «Свет и тени» // Муз. жизнь. 1963. № 8.
- Шчарбакова Т. Пачуцці любві і нянавісці // ЛіМ. 1963. 27 жн.
- Ладыгина А. В поисках новых путей // Театр. 1963. № 10.
- Чурко Ю. Святла стала больш // ЛіМ. 1964. 17 студз.
- Поляновский Г. Аплодисменты под сводами Кремлевского дворца: Гастроли Белорусского Большого театра оперы и балета в Москве // Сов. Белоруссия. 1964. 2 февр.
- Паляноўскі Г. Нараджэнне новай якасці // ЛіМ. 1964. 10 крас.
- Тихонов А. На верном пути // Муз. жизнь. 1964. № 8.
- Ладыгіна А. Першая беларуская // ЛіМ. 1968. 5 снеж.
- Инич И. Первая белорусская телеопера // Муз. жизнь. 1968. № 7.
- Нісневіч С. Генрых Вагнер. Мн., 1969.
- Шчарбакова Т. Са слойам нароўні // ЛіМ. 1969. 6 мая.
- Багатыроў А. Споведзь усхваляванага сэрца // ЛіМ. 1970. 29 мая.
- Яфрэмаў У. Святло і цені // ЛіМ. 1971. 25 мая.
- Нісневіч I. Упершыню. Спектакль «Пасля балю» ў Дзяржаўным Акадэмічным тэатры оперы і балета БССР // ЛіМ. 1971. 4 чэрв.
- Ладыгина А., Чурко Ю. Поиски, находки, просчеты // Сов. Белоруссия. 1971. 5 июня.
- Модель М. Паэзія танца // ЛіМ. 1971. 2 ліп.
- Эльяш Н. Поразить или художественно оправдать? // Сов. культура. 1971. 29 июля.
- Лихачева И. Мастерство, вдохновение // Известия. 1971. 6 авг.
- Жураўлёў Д. Шчасце кампазітара // Настаўн. газ. 1972. 2 крас.
- Алтухоў М. Музыка — яго стыхія // Чырв. змена. 1972. 25 мая.
- Шчарбакова Т. Слухаючы час, адчуваючы жыццё // ЛіМ. 1972. 30 чэрв.
- Краз В. Творчы багаж // Настаўн. газ. 1972. 1 ліп.
- Язерская Э. Улюблёнасць у жыццё // Вяч. Мінск. 1972. 1 ліп.
- Ладыгина А. Воплощая литературную классику // Сов. муз. 1972. № 7.
- Жураўлёў Д. Поўны творчай энергіі // Беларусь. 1972. № 7.
- Нісневіч С. Г. Вагнеру — 50 гадоў // Маладосць. 1972. № 7.
- Степанцевич К. Концерт Г. Вагнера // Вопросы фортепианного творчества, исполнительства и педагогики. Л.-М., 1973.
- Валатковіч А. Разведка ў новым жанры // ЛіМ. 1973. 16 лют.
- Нисневич И. «После бала» на сцене // Сов. Белоруссия. 1975. 13 февр.
- Нісневіч I. Музыка ўсхваляванага сэрца // Чырв. змена. 1976. 6 крас.
- Щербакова Т. Штрихи к портрету симфониста // Сов. музыка. 1976. № 8.
- Мадорскі С. Прэм’ера ў эфіры // ЛіМ. 1977. 1 крас.
- Кулешова Г. Некоторые особенности драматургии опер «Ранак» Г. Вагнера и «Зорка Венера» Ю. Семеняко // Белорусская музыка. Вып. 3. Мн., 1978.
- Назіна I. Шчыра і ярка // ЛіМ. 1978. 6 студз.
- Вожова Е. Встреча с музыкой // Заря. 1978. 22 нояб.
- Сцяпанава Г. У музыцы — водгулле часу // ЛіМ. 1980. 25 студз.
- Первякова М. «Сцежкаю жыцця» // Голас Радзімы. 1980. 15 мая.
- Берасцень С. Усё ж «за» — ці «супраць»? // ЛіМ. 1980. 16 мая.
- Жураўлёў Д. Права герояў жыць вечна // Звязда. 1980. 23 мая.
- Попова Л. Память сердца // Сов. Белоруссия. 1981. 14 янв.
- Яканюк Д. Грані яркага таленту // Настаўн. газ. 1982. 30 чэрв.
- Сізко В. Самая хвалюючая тэма // ЛіМ. 1982. 16 ліп.
- Мнацаканов В. «Поиск весьма перспективный» // Сов. Белоруссия. 1982. 16 июля.
- Жураўлёў Д. Падарунак дзецям // Настаўн. газ. 1982. 13 кастр.
- Стулова А, Колесникова Н. Вечером праздничным // Сов. Белоруссия. 1982. 27 окт.
- Акулова Н. Хранить традиции, искать новое // Сов. культ. 1984. 24 июля.
- Александров А. Пафос народного искусства // Театр, жизнь. 1984. № 21.
- Шереметьевская Н. Поиски и вдохновение // Правда. 1984. 30 июля.
- Куриленко Е. Жизнь коллектива в активном творчестве // Сов. музыка. 1985. № 2.
- Солапаў М. Апяваючы хараство // JliM. 1986. 18 ліп.
- Жураўлёў Д. Дарога да сэрцаў слухачоў // Звязда. 1986. 29 жн.
- Коленько Р. О некоторых чертах драматургии оперы Г. Вагнера «Тропою жизни» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 7. Мн., 1988.
- Аладава Р. Роздум з нагоды: Народнаму артысту Беларусі Г. Вагнеру —70 // ЛіМ. 1992. 3 ліп.
- Бунцевич Н. Достойное завершение афиши года // Сов. Белоруссия. 1992. 15 дек.
- Fuks М. Henryc Wagner // Warczawa. 1970. 7 listop.