Нарадзіўся ў гор. Жыткавічы Гомельскай вобл. (1949).
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1975).
Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола Беларусі (1982).
Лаўрэат прэміі Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі (1993).
Член СК Беларусі (1977).
Памёр у жніўні 2007 года.
Уладзімір Буднік найбольш поўна праявіў сябе ў жанры лірычнай і патрыятычнай песні. Выразнасць мелодый, эмацыянальная непасрэднасць, сакавіты нацыянальны каларыт забяспечьілі вядомасць яго баладам, паэмам, мініяцюрам.
Творчасць кампазітара пачалася з камерна-інструментальнай музыкі. Будучы студэнтам Беларускай кансерваторыі, ён напісаў Прэлюдыю і фугу для квартэта драўляных духавых інструментаў, Струнны квартэт і цэлы шэраг фартэпіянных мініяцюр, якія вызначаюцца яркай меладыйнай выразнасцю. Музычная мова твораў насычана выразнымі песеннымі зваротамі, простымі гармоніямі, дзякуючы чаму музыка ўспрымаецца лёгка і непасрэдна. У Сюіце і Дзіцячай сюіце для баяна, напісаных у хуткім часе пасля заканчэння кансерваторыі, выразна адчуваюцца сувязі з песенна-танцавальным фальклорам беларускага Палесся, з якім кампазітар пазнаёміўся яшчэ ў дзіцячыя гады.
Да песні У. Буднік звярнуўся ў час службы ў арміі. Гэты жанр стаў вядучым у творчасці кампазітара. Ён піша песні пра камсамол, лірычныя, жанравыя, гумарыстычныя. У іх увасабляецца шырокі спектр уражанняў і настрояў, здольнасць знайсці нестандартны падыход да форм-структур, якія раней склаліся ў песенным жанры. Галоўны герой песень — сучасны чалавек з яго пачуццямі, думкамі, унутраным светам.
Сакрэт папулярнасці песень У. Будніка ў тым, што кампазітар — прыроджаны меладыст. Фундамент яго песеннай лірыкі — народны мелас, злучаны з сучаснай сістэмай выразных сродкаў. Адным з найбольш значных кампанентаў стылю кампазітара з’яўляецца лірычны пачатак, які пранізвае і патрыятычныя, і маладзёжныя песні, ствараючы асаблівы, даверлівы тон апавядання. У вядомых песнях «Я твой трубач, товарніц комсомол!», «Братава пілотка», у цыкле «Честь мунднра», дзе ствараецца вобраз няўрымслівага юнацтва, кампазітар знаходзіць і выразную інтанацыю, і гарманійную маляўнічасць, пазбягаючы такіх традыцыйных прыёмаў, як чаканны рытм і дэкларатыўная мелодыка.
Найболыпую вядомасць набылі лірычныя навелы «Пах чабаровы», «Палессе», «Папараць-кветка», «Каця-Кацярына», «Два шчырыя словы». Музычныя сродкі ў іх вельмі простыя. Мелодыя развіваецца хвалепадобна, акампанемент нібы зліваецца з напевам, тут няма супрацьпастаўленняў — усё заклікана раскрыць шчырасць і прыгажосць чалавечага пачуцця.
Шмат песень напісана У. Буднікам на вершы сучасных вядо-мых беларускіх паэтаў: Г. Бураўкіна, Н. Гілевіча, А. Грачанікава, У. Някляева, I. Скурко, М. Танка, з якімі ён звязаны доўгімі га-дамі плённага супрацоўніцтва. «Тэкст, музыка і выкананне — вось тры фактары, якія ствараюць песню»,— лічыць кампазітар. Таму звычайна ён піша музыку для канкрэтнага спевака і інструментальнага ансамбля. Сярод выканаўцаў яго песень — вядомыя беларускія ансамблі «Чараўніцы», «Сябры» і такія ж вядомыя беларускія спевакі — Т. Раеўская, С. Кульпа, Н. Мікуліч, В. Вуячыч, Я. Еўдакімаў, У. Кудрын, А. Цівуноў. Яркая і таленавітая музыка кампазітара была адзначана на ўсесаюзных і рэспубліканскіх песенньіх фестывалях. У 1982 годзе за цыкл песень «Я твой трубач, товарнш комсомол» ён быў удастоены звання лаўрэата прэміі Ленінскага камсамола Беларусі, а ў 1993 годзе за песні «Янка Купала», «Маці-зямля», «Бажэна», «Сумная каліна», «На шляху дзікіх гусей» узнагароджаны прэміяй Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі.
Творчая дзейнасць У. Будніка ахоплівае не толькі песенныя жанры. Ён піша таксама і інструментальныя творы, сярод якіх вылучаецца сімфанічная паэма «Сказ пра Палессе». У ёй ёсць тая цеплыня і пранікнёнасць, якія ўласцівы музычнаму стылю кампазітара.
Творы У. Будніка добра вядомы масаваму слухачу. Ён — пастаянны ўдзельнік творчых сустрэч з жыхарамі беларускіх гарадоў і вёсак, з воінамі-пагранічнікамі. Яго песні выконваліся не толькі ў нашай краіне, але і за мяжой, куды ён выязджаў з гастролямі тэатра імя Я. Купалы і з канцэртамі.
Творы
Сцэнічная музыка
Харэаграфічныя сцэны: «Вясенняя кампазіцыя» (1979), «Навагоднія прыгоды Калабка» (1987).
Вакальна-інструментальная музыка
Кантата «На могиле партизана» (сл. А. Кабульскаса, 1978).
Аркестравая музыка
Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія (1975); п’есы: «Успаміны», Прэлюдыя, П’еса, Элегія (1986); паэма «Сказ пра Палессе» (1988).
Камерна-інструментальная музыка
Для фартэпіяна: Тры п’есы (1975), «Дзіцячая сюіта» (1975), Дванаццаць маленькіх прэлюдый (1975).
Для баяна: Сюіта (1976), «Дзіцячая сюіта» (1977).
Прэлюдыя і фуга для квартэта драўляных духавых інструментаў (1975), Струнны квартэт (1975).
Вакальная музыка
Песні: «Шахцёрачка-салігорачка» (сл. Я. Адарыча); «Вучыся любіць» (сл. В. Аколавай); «Прнзнанне» (сл. Б. Асмалоўскага); «Я хачу па зямлі прайсці», «Маці-зямля», «Шумі, мой лес», «У школьным садзе», «Я твой трубач, товарніц комсомол» (сл. Г. Бураўкіна); «Сусед» (сл. А. Бельскага); «Одноклассники», «Дзень расставання» (сл. А. Вавілава); «Успаміны» (сл. А. Вялюгіна); «Маладыя нашы вёсны», «Кацярына», «Папараць-кветка», «Па-лессе», «Белая лілея», «Братава пілотка», «Будзе свята» (сл. А. Грачанікава); «Я паеду адна…» (сл. Н. Гілевіча); «Здравствуй, олимпнада», «Песня о белорусской милиции» (сл. С. Давідовіча); «Расскажи мне, отец» (сл. А. Дзяменцьева); «Ребята, не видавшие войны» (сл. Л. Дударэнкі); «Цветной калейдоскоп» (сл. В. Дудкевіча); «Осень» (сл. С. Залеўскага); «Зеленая пуша» (сл. В. Зуёнка); «Давайце пазнаёмімся» (сл. У. Карызны); «Пах чабаровы» (сл. К. Кірэенкі); «Нам надо в жизни сделать многое» (сл. У. Кузняцова); «Дзякуй, восень», «Востраў юнацтва», «Споведзь» (сл. А. Лягчылава); «Першы снег» (сл. П. Ліпая); «Два шчырыя словы» (сл. А. Лойкі); «Альпійскі марш» (сл. П. Макаля); «Чарнобыльскі лёс» (сл. М. Мятліцкага); «На мяжы расставанняў і сустрэч», «Нам гэты дзень пачынаць», «Сцежка вузкая», «Я зачараваная табой» — лаўрэат Усесаюзнага конкурсу артыстаў эстрады, 1979, «Для чего, почему?», «Слоў не шукай», «Роднай зямлі краса», «Земляне», «Веснавыя званы», «Янка Купала» (сл. У. Някляева); «Мой сад» (сл. А. Пісьмянкова); «Я жду тебя» (сл. А. Пятрова); «Перекресток» (сл. Э. Платушчыхіна); «Развітанне са школай» (сл. А. Русака); «Чараўніца» (сл. У. Скарынкіна); «Водар чаромхі», «Святло тваіх вачэй», «Нарачанскі карагод» (сл. I. Скурко); «Родны напеў», «Бульба» (сл. Л. Сурпіна); «На шляху дзікіх гусей» (сл. М. Танка); «Ксеня» (сл. Н. Тулупавай); «Бажэна», «Тураўскі рэквіем», «Сумная каліна» (сл. П. Шруба); «Женщины, мы созданы для встреч» (сл. А. Шэвялёвай); цыклы: «Я твой трубач, товарищ комсомол» (сл. Г. Бураўкіна, А. Грачанікава, У. Някляева), «Честь мундира» (сл. М. Шынкевіча).
Прикладная музыка
Да драматичных спектакляў: «Воспоминание», «Кошка, которая гуляет сама по себе», «Улица Блохина» (1982). «Сонейка, свяці» (1985).
Да тэлефільмаў: «Лёгкий хлеб» (1986).
Літаратура пpa кампазітара
- Падбярэзскі Д. Уладзімір Буднік // Мастацтва Беларусі. 1983. № 2.
- Скурко I. Спасціжэнне таямніцы // Маладосць. 1983. № 7.
Ссылки в интернет
- Концерт памяти известного композитора Владимира Будника пройдет в Белгосфилармонии 3 декабря (30.11.2007)
- Песне ты не скажешь до свидания… (02.02.2002)