25 красавіка 2018 года а 20 гадзіне у Чырвоным Касцёле Святых Сымона і Алены адбудзецца святочны канцэрт харавой і арганнай музыкі пад гаворачай назвай “Слаўся”, прымеркаваны да галоўнага свята ўсіх хрысціян – Вялікдня.

У канцэрце прагучаць найлепшыя ўзоры сусветнага харавога і арганнага мастацтва, музычныя шэдэўры розных эпох у выкананні салістаў і Дзяржаўнага камернага хору РБ.

Арган – Юры Габрусь, Варвара Царук.

На сённяшні дзень рэпертуар Дзяржаўнага камернага хору адрозніваецца надзвычайнай разнастайнасцю і шырынёй: старадаўняя беларуская музыка, духоўныя творы рускіх кампазітараў, буйныя сачыненні для хору і аркестру заходнееўрапейскіх класікаў, сучасная беларуская і замежная музыка, апрацоўкі народных песень і папулярнай музыкі.

Кошт квіткоў – 7 рублёў.
Квіткі можна набыць у касах філармоніі і ў касцёле перад канцэртам.
Даведкі і заказ квіткоў па тэл.: (017) 331-16-17, (017) 331-46-68.

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation