Rashtchinski_A1Сёння ранкам, 10 жніўня 2016 года, пайшоў з жыцця знакаміты беларускі кампазітар, збіральнік беларускага фальклору, цудоўны настаўнік і шчыры сумленны чалавек Алесь Уладзіміравіч Рашчынскі. У гэты сумны для нас дзень мы жадаем падзяліцца з беларускім грамдствам нашай балючай стратай.

Алесь Уладзіміравіч нарадзіўся ў Лагойску ў 1949 годзе. Скончыў музычны ўніверсітэт імя Гнесіных у Маскве, а пасля – Беларускую акадэмію музыкі ў класе знакамітага кампазітара Яўгена Глебава. Разам з Назаранка Яўгеніяй Барысаўнай у 1973 годзе заснаваў аддзяленне Народна-харавых спеваў у Мінскім дзяржаўным музычным каледжы імя М.І.Глінкі. Доўгі час працаваў з музычнымі калектывамі “Харошкі” і “Купалінка”. З 1985 года з’яўляўся членам Саюза кампазітараў Беларусі.

На жаль, шмат з яго твораў і зараз застаюцца невядомымі. Усе свае намаганні ён накіроўваў на выкладанне дырыжыравання, напісанне харавых партытур і апрацовак беларускіх народных песень і напісанне артыкалаў на роднай мове. Як і яго сябра, беларускі пісьменнік Ніл Гілевіч, Алесь Рашчынскі выдаваў зборнікі беларускіх песень за ўласныя грошы і змагаўся за шырокае выкарыстанне і распаўсюджванне беларускай мовы.

Развітаньне з Алесем Уладзіміравічам адбудзецца 11 жніўня з 13 да 15 гадзiн па адрасе: Мінск, вул. Альшэўскага, 12.

Адміністрацыя партала Хор.by выказвае свае спачуванні родным і блізкім кампазітара.

One thought on “Памёр Алесь Рашчынскі”
  1. Вельмi балiць сэрца…. сьветлая памяць, наш дарагi Алесь Уладзiмiравiч!вашыя навучэнцы народнага хору.

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation