Помнікі музычнай культуры Беларусі. Вып. 2. Музыка Беларусі XVI-XVII ст. / укл. В. Дадыёмава. Мн., 1995

Памятники музыкальной культуры Беларуси. Вып. 2. Музыка Беларуси XVI-XVII ст. / сост. О. Дадиомова. Мн., 1995

Belarusian musical culture monuments. Vol. II. Belarusian music of XVI-XVII centuries. Minsk, 1995

Зборнік прадстаўляе аўтарскую вакальную і інструментальную музыку Беларусі ХVІ-ХVІІ стст.

Адрасаваны навучальным установам культуры і мастацтва для выкарыстання ў якасці вучэбнага рэпертуару, а таксама прафессійным выканаўцам і шматлікім аматарам музыкі.

Ад укладальніка.

У зборніку змешчаны творы кампазітараў, што жылі на Беларусі ў XVI-XVII стст., у супярэчлівы гістарычны перыяд, адзначаны на сваім працягу рознымі па сутнасці і выніках падзеямі. Росквіт Беларуска-Літоўскага гаспадарства (Вялікага княства Літоўскага) і аб’яднанне яго з Каралеўствам Польскім; дзяржаўна-палітычны, культурны ўздым і шматлікія разбуральныя войны; пашырэнне гуманістычных ідэй, рэфармацыйная хваля і наступленне контррэфармацыі; развіццё рэнесанснага мастацтва, літаратуры, беларускага кнігадрукавання і паступовае выцясненне з афіцыйнага ўжытку беларускай мовы мовамі польскай і лацінскай – гэтыя і іншыя з’явы характарызавалі сацыяльна-палітычнае і культурна-мастацкае аблічча эпохі. Яе сімваламі і гордасцю сталі Францішак Скрына і Сымон Будны, Васіль Цяпінскі і Мікола Гусоўскі, Мялецій Сматрыцкі і браты Зізаніі, Афанасій Філіповіч і Сімяон Полацкі – сусветна вядомыя беларускія асветнікі, філосафы, літаратары.

Паміж тым, мала каму сёння ў нас вядомы імёны музыкантаў, што працавалі на Беларусі ў адзін з імі час. І ўвогуле музычны “модуль” той эпохі пакуль яшчэ не вызначаны айчынна музычна-гістарычнай навукай. Прычына – адсутнасць большасці і цяжкадаступнасць цудам захаваных крыніц, якія б дазволілі больш-менш поўна і адэкватна рэканструяваць карціну тагачаснай музычнай культуры Беларусі. Крыху дапамагчы ў гэтай справе заклікана дадзенае выданне, якое ўвядзе ў навуковую і канцэртна-выканальніцкую практыку Беларусі музычныя помнікі, што захаваліся ў замежных сховішчах і маюць непасрэднае дачыненне да гісторыі айчыннай культуры.

ЗМЕСТ / CONTENTS
Ад укладальніка Foreword 5
Цыпрыян Базылік / Tsyprian Bazylik
Божая дабрыня God’s kindness 10
Набожная песня A pious song 11
Oratio Dominica 13
Новая хрысциянская песня New Christian song 14
Новая песня з падзякаю New thanksgiving song 16
Песня пра небяспечнасць чалавечага жыцця A song about the hazards of life 18
Псалма XXXVI. Пакінь жа ты сяброўства мо з людзьмі злымі Psalms 36. The transgressions of the wicked 19
Вацлаў з Шамотул / Vatslav of Shamotul
Хрысце, дню нашай святліцы Christ, our day’s light 21
Малітва, калі дзеці ідуць спаць Prayer for children going to bed 22
Псалма CXVI. Алілуя, слаўце Бога Psalms 116 [117]. Praise ye the Lord 24
Псалма LXX. Заўжды, Пане, спадзеў Psalms 70 [71]. In thee, O Lord do’I put my trust 25
Псалма LXXIX. Пане Божа магутны Psalms 79 [80]. Give ear, O Shepherd of Israel 26
Песня пра Панскія нарадзіны A song about the Lord’s Nativity 28
Звычайная споведзь A usual confession 31
Псалма CXXVII. Будзе той багаславёны Psalms 127 [128]. Blessed is every one 32
Псалма CXXIX. З глыбіні грахоў уласных Psalms 129 [130]. Out of depths have I cried 33
Псалма LXXXV. Да мяне схілі ты, Пане, вуха Psalms 85 [86]. Bow down thine ear, O Lord 35
Псалма I. Багаславёны той будзь Psalms 1. Blessed is the man 37
Крыштаф Клябан / Kryshtaph Klyaban
Песні Славянскай Каліопы The songs of Slavic Calliope 39
Андрэй Рагачэўскі / Andrey Ragachevski
Crucifixus surrexit 43
Войцах Длугарай / Voitsakh Dlugarai
Лютневая табулатура For the lute 59
Фантазія Fantasia 67
Фінал Finale 68
Віланэлы Villanellas 70

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation