XX Навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (11-15 красавіка 2011 г.)
XX Научные чтения памяти Л.С. Мухаринской (11–15 апреля 2011 г.)
XX Scientific readings in memory of Lidia Mukharinskaya (11–15 April, 2011)
Музычная культура Беларусі на скрыжаванні эпох
Міжнародны фестываль этнакультур
Тэматыка чытанняў:
• традыцыйная музычная культура Беларусі;
• музычная культура Беларусі ў яе сувязях з культурамі іншых краін;
• гісторыя і тэорыя беларускай музыкі;
• маладаследаваныя старонкі гісторыі айчыннай музычнай культуры;
• музычная культура свету.
У праграме фестывалю і чытанняў прымаюць удзел музыказнаўцы, выканаўцы, этнаграфічныя і прафесійныя калектывы з Беларусі і іншых краін. Госці канцэртных мерапрыемстваў змогуць пазнаёміцца з аўтэнтычным вакальным і інструментальным фальклорам, прафесійнай музыкай еўрапейскага і ўсходнеазіяцкага культурных рэгіёнаў. У праграме фестывалю запланаваны паказ відэафільма аб жыцці і творчасці Л.С. Мухарынскай, а таксама відэапрэзентацый, прысвечаных народным музычным культурам, вынікам навуковых даследаванняў традыцыйных культур, творчасці сучасных кампазітараў.
У праграме Фестываля этнакультур запланаваны канцэрты этнаграфічных калектываў з Беларусі і іншых краін свету.
У ліку ўдзельнікаў чытанняў і фестывалю – прадстаўнікі навучальных і навуковых устаноў:
• Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі,
• Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
• Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П.І. Чайкоўскага,
• Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М.А. Рымскага-Корсакава,
• Літоўская акадэмія музыкі і тэатра,
• Тбіліская дзяржаўная кансерваторыя імя В. Сараджывшвілі,
• Універсітэт музыкі імя Ф. Шапэна (Польшча).
Навуковыя артыкулы, падрыхтаваныя на матэрыяле дакладаў канферэнцыі, будуць надрукаваны ў зборніку навуковых прац БДАМ.
Інфармацыйны ліст. Информационное письмо
Запрашаем усіх жадаючых наведаць мерапрыемствы чытанняў і фестывалю.
Пачатак пленарных пасяджэнняў – а 10.00. Пачатак канцэртаў – а 19.00.
11–12 красавіка 2011 г.
У межах XX Міжнародных навуковых чытанняў памяці Л.С. Мухарынскай праводзіцца канферэнцыя студэнцкага навукова-тэарэтычнага таварыства “Музычная культура Беларусі на скрыжаванні эпох”
Тэматыка канферэнцыі:
• традыцыйная музычная культура Беларусі;
• музычная культура Беларусі ў яе сувязях з культурамі іншых краін;
• гісторыя і тэорыя беларускай музыкі;
• маладаследаваныя старонкі гісторыі айчыннай музычнай культуры;
• музычная культура свету.
Да ўдзелу ў канферэнцыі запрашаюцца аспіранты, магістранты і студэнты Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі. Рэгламент выступленняў – да 15 хвілін.
Аспірантам і магістрантам, якія жадаюць прыняць удзел у канферэнцыі, неабходна здаць заяўкі, тэксты дакладаў, рэцэнзію і выпіску з пасяджэння кафедры, на якой даклад разгледжаны і рэкамендаваны да прачытання і друку. Тэксты дакладаў на рускай альбо беларускай мове афармляюцца ў адпаведнасці з патрабаваннямі ВАК да навуковага артыкула: аб’ём 14 000–20 000 знакаў, анатацыя і summary аб’ёмам 30–100 слоў, звесткі аб аўтары (прозвішча, імя, імя па бацьку без скарачэнняў, месца працы ці вучобы, пасада, вучоная ступень і званне, тэлефон, е-mail, прозвішча і навуковыя рэгаліі навуковага кіраўніка). Студэнтам неабходна здаць заяўкі і тэксты дакладаў аб’ёмам каля 5 000 знакаў з візай навуковага кіраўніка. Навуковыя артыкулы аспірантаў і магістрантаў, падрыхтаваныя на матэрыяле дакладаў канферэнцыі, будуць апублікаваны ў зборніку навуковых прац БДАМ альбо часопісе “Весці БДАМ”, артыкулы студэнтаў – у інфармацыйна-аналітычным часопісе “Веснік СНТТ”.
Матэрыялы прымаюцца да 28 сакавіка ўключна па адрасе: 220030, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, дэканат ФКМ (каб. № 130), кабінет народнай музыкі (каб. № 417), аддзел аспірантуры (каб. № 128). Тэксты артыкулаў да 28 сакавіка абавязкова дасылаюцца на электронны адрас: a-zubik@list.ru.
Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для дакладу на канферэнцыі і публікацыі. Тэлефон для даведак: (+37517) 2271103 (прарэктар па навуковай рабоце Н.А. Аруцюнава).