Мулявін У. Г.
Мулявін У. Г. (1941-2003)

12 студзеня 2011 года, 19:00
Вялікая канцэртная зала БДФ (Мінск)

70-годдзю песняра Беларусі Уладзіміра Мулявіна
прысвячаецца

“КАНЦЭРТ У ДЗЕНЬ НАРАДЖЭННЯ”

“Песня тады стане любімай для ўсіх,
калі ў яе аснове – думка, якая
хвалюе людзей, адвечная праблема,
вялікае пачуццё…”

Уладзімір Мулявін

Нацыянальны акадэмічны народны аркестр Беларусі імя І.Жыновіча
Мастацкі кіраўнік і галоўны дырыжор –  народны артыст Беларусі, прафесар  Міхаіл КАЗІНЕЦ

Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Наталля МІХАЙЛАВА

“НЕЗАБЫЎНАЕ…” (песні УЛАДЗІМІРА МУЛЯВІНА)
дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь АЛЯКСАНДР КРАМКО

“ГУСЛЯР” (прэм’ера)
Музычная паэма І.Лучанка-У.Мулявіна  паводле паэмы Я.Купалы “Курган”

Падрабязная праграма:

I аддзяленне
“НЕЗАБЫЎНАЕ…”
А. Крамко – Фантазія на тэмы аўтарскіх песень У.Мулявіна
Беларускія народная песня ў апрацоўцы У. Мулявіна:
“Як я ехаў да яе”
“Скрыпяць мае лапці”
“Хлопец пашаньку пахае”
“А ў полі вярба”
“Касіў Васіль сена”
“Касіў Ясь канюшыну”
У. Мулявін, сл. Я.Купалы – Плач Жонкі з рок-оперы “Песня пра долю”
У. Мулявін, сл. народныя – “Калядачкі”
У. Мулявін, сл. Я.Купалы – “Марыся”
У. Мулявін, сл. С.Гудзенкі – “Перад атакай”
У. Мулявін, сл. В.Тараса – “Вяртанне”
У. Мулявін , сл. У.Маякоўскага – “Что такое хорошо”
У. Мулявін, сл. М.Багдановіча – “Слуцкія ткачыхі”
А. Крамко – Фантазія на тэмы беларускіх народных песнь у апрацоўцы У. Мулявіна
У. Мулявін, сл. П.Броўкі – “Александрына”
У. Мулявін, сл. народныя – “Чырвоная ружа”
У. Мулявін, сл. С.Крылова – “Будачнік”
У. Мулявін, сл. Я.Купалы – “Людка”
У. Мулявін, сл. М.Танка – “Завушніцы”
У. Мулявін, сл. У.Скарынкіна – “Белая Русь ты мая”

Народны артыст Беларусі Анатоль Ярмоленка
Заслужаныя артысты Рэспублікі Беларусь
Уладзімір Ткачэнка, Надзея Мікуліч, Якаў Навуменка

Пётр Елфімаў, Зміцер Вайцюшкевіч, Людміла Ісупава, Алег Сямёнаў,
Марына Васілеўская, Наталля Салава, Андрэй Кунец

Выхаванцы Нацыянальнага цэнтра музычнага мастацтва імя У. Мулявіна
Мастацкі кіраўнік – заслужаны дзеяч культуры Рэспублікі Беларусь Святлана Стацэнка
Вакальны ансамбль “Дыямант”
Кіраўнік – Наталля Шэсцярэнь
Гурт “Пяты сезон”
Вядучая – заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Алена Спірыдовіч
Дырыжор – заслужаны артыст Рэспублікі Беларусь Аляксандр Крамко

II аддзяленне
Прэм’ера
Ігар Лучанок-Уладзімір Мулявін
Музычная паэма “Гусляр” паводле паэмы Я. Купалы “Курган”
Гусляр – Пётр Елфімаў
Князь – Ян Жанчак
Сяргей Мядзведзеў, Павел Хасанаў, Уладзіслаў Даніловіч, Сяргей Савіцкі
Канстанцін Гарачы (фартэпіяна, клавішныя)
Дзяржаўны камерны хор Рэспублікі Беларусь
Мастацкі кіраўнік і дырыжор – Наталля Міхайлава
Фальклор-тэатр “Госьціца”
Мастак – Валянціна Лойка
Мастак па святлу – Міхаіл Ангерт
Гукарэжысёры – Аляксандр Беленькі і Дзяніс Хімарода
Загадчык пастановачнай часткай – Мікалай Карусейчык
Аўтар ідэі, выканаўчы дырэктар праекта – Вольга Брылон
Дырэктар праекта – Барыс Ліўшыц
Рэканструкцыя партытуры, аркестроўка – Аляксандр Крамко
Рэжысёр-пастаноўшчык – Ларыса Сімаковіч
Дырыжор – народны артыст Беларусі, прафесар Міхаіл Казінец

Тэатралізаваная рок-араторыя “Гусляр” паводле паэмы Янкі Купалы “Курган” была прызнана вяршыняй творчасці ансамбля “Песняры”. Асновай твора сталася кантата І.Лучанка “Курган”, напісаная ў 1962 г. для сімфанічнага аркестра і салістаў. У новай праграме ансамбля “Песняры”, ўпершыню прадстаўленай на суд гледачоў ў канцы 1978 года, твор набыў другое жыццё. Партыю Гусляра спяваў Уладзімір Мулявін, Князя – Уладзіслаў Місевіч (у студыйным варыянце – Анатоль Кашапараў). “Перш за ўсё, мы імкнемся прапагандаваць творчасць нашага вялікага земляка – Янкі Купалы, – гаварыў у адным з інтэрв”ю У. Мулявін. – А тэма яго “Кургана” – тэма высокага прызначэння мастацтва “глаголом жечь сердца людей” не можа не хваляваць.”
У 1980 г. “Гусляр” быў запісаны на пласцінку фірмай “Мелодыя”.
Прэм”ера новай версіі твора І. Лучанка-У. Мулявіна з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Беларусі імя І. Жыновіча пад кіраўніцтвам галоўнага дырыжора, народнага артыста Беларусі М. Казінца адбылася ў Беларускай дзяржаўнай філармоніі 17 снежня 2010 года.
…Курган – гэта і ўзвышэнне, і выпрабаванне. Курган – адкрытае месца для моцных духам. Курган – месца, дзе можна і ўпасці, і ўзвысіцца…
На галоўныя ролі ў спектакль запрошаны Пётр Елфімаў (Гусляр) і Ян Жанчак (Князь). П. Елфімаў марыў пра гэтую ролю. Ён ведаў усе яе нюансы і акцэнты, трагічную і дынамічную няўстойлівасць, патаемныя сцежкі няўлоўнай экспрэсіі. Пасля запрашэння ў спектакль “Гусляр” з удзелам Нацыянальнага акадэмічнага народнага аркестра Рэспублікі Беларусь імя І Жыновіча мара спраўдзілася. П. Елфімаў і Я. Жанчак ствараюць яркія вобразы мудрага, адважнага, прасветленага сваёй вялікай праўдай, сваім высокім прызначэннем Гусляра і магутнага, але нячыстага сумленнем і духоўна ўбогага Князя. Маральная перамога Гусляра – музычная і драматургічная кульмінацыя спектакля.

Уладзімір Георгіевіч Мулявін нарадзіўся 12 студзеня 1941 г. у Свярдлоўску. Першапачатковую музычную адукацыю атрымаў у Свярдлоўскім музычным вучылішчы на аддзяленні струнных народных інструментаў у педагога А.І. Наўроцкага. На 2-м курсе быў адлічаны за захапленне джазам, “пакланенне перад заходняй музыкай”. Пасля аднаўлення, з 3-го курса пайшоў сам. З 16 гадоў працаваў гітарыстам у Чыцінскай, Кемераўскай, Цюменскай і Калінінградскай філармоніях.
1963 г. стаў паваротным у жыцці Уладзіміра Мулявіна: ён прыехаў у Беларусь, якая назаўсёды стала яго другой радзімай. Менавіта тут, у Мінску, пачалося яго ўзыходжанне як музыканта, спевака, кампазітара, стваральніка и бяссменнага кіраўніка легендарнага ансамбля “Песняры” на працягу 33 гадоў.
Песенныя спектаклі на вершы Я. Купалы, праграмы “Праз усю вайну”, “Ва ўвесь голас” У. Маякоўскага, “Вянок” М. Багдановіча, “Голас душы”, “Вольнасць”, фольк-опера “Песня пра долю”, песні “Александрына” і “Завушніцы”, “Крык птушкі” і “Аве Марыя”, апрацоўкі і аранжыроўкі больш як 200 песень – толькі частка створанага за гэтыя гады.
Першы “Залаты дыск” у СССР за шматмільённыя тыражы прададзеных пласцінак, шматлікія перамогі на міжнародных конкурсах і выступленні на фестывалях у Каннах (МІДЭМ), Сопаце, “Залаты леў” у Лейпцыгу, “Varadero” на Кубе, “Залаты Арфей” у Балгарыі, Хельсінкі, гастролі на ўсіх кантынентах свету (апроч Антарктыды і Аўстраліі), пакарэнне 11 гарадоў ЗША (1976 год!) – гэта рытм жыцця Уладзіміра Мулявіна.
У 32 гады яму прысуджана першае ганаровае званне “Заслужаны артыст БССР”, праз 5 гадоў – “Народны артыст БССР”, а ў 1980 г. – “Заслужаны дзеяч культуры Польшчы”. Гістарычнае званне “Народны артыст СССР” у 1991 годзе было ўпершыню прысуджана адзінаму кіраўніку ВІА.
Вышэйшыя дзяржаўныя ўзнагароды Беларусі – медаль і ордэн Францыска Скарыны, ордэн “Крылатага льва” I ступені за выдатныя заслугі ў справе адраджэння Айчыны, які прысуджаецца Міжнароднай федэрацыей па правах чалавека ААН і ЮНЕСКА, і адкрыццё імяннога знака на Алее Зорак у Маскве (2001 г.) і Віцебску (2010 г.) – пацвердзілі міжнароднае прызнанне Песняра.

Беларуская дзяржаўная філармонія

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation