Josef Doeller5-6 октября 2010 года в Белорусской государственной академии музыки (I корпус, ул. Интернациональная, 30) состоится мастер-класс доцента Университета музыки и сценических искусств г. Грац (Австрия), руководителя камерного хора “Domkantorei Graz” Йозефа ДОЛЛЕРА.

  • 5 октября с 16:20 до 18:30 в ауд. 410  мастер-класс будет проводится с участием хора студентов БГАМ
  • 6 октября с 15:30 до 18:00 в ауд. 410 пройдут индивидуальные занятия со студентами БГАМ на примере хоровых сочинений композиторов Австрии.

Доп. информация на белорусском языке:

Йозеф ДоллерДомскі капэльмайстар Ёзэф М. Доллер нарадзіўся ў Ніжняй Аўстрыі і свае першыя харавыя вопыты збіраў ў хлапчуковым хоры “Altenburger S?ngerknaben”; навучаўся Венскай вышэйшай школе музыкі і мастацтваў (касцёльная музыка, музычнае выхаванне – харавое дырыжыраванне ў Х. Гіллесбэргера, Э. Ортнэра; арган ў М. Радулеску; выканаўчая практыка ў Ё. Мертына), з’яўляўся ўдзельнікам “Arnold Schoenberg Chor”. З 1979 па 1983 працаваў капэльмайстрам у “Wiener S?ngerknaben” (Венскі хор хлопчыкаў) і ў гэты час кіраваў канцэртнымі турнэ ў Еўропе, Паўночнай Амерыцы, Усходняй Азіі і Аўстраліі.

1980-1984 працаваў у домскім саборы Wiener Neustadt і выкладаў у Кансерваторыі касцёльнай музыкі ў Вене. З 1984 года Ёзэф М. Доллер кіруе домскай музыкай у Грацы і з’яўляецца дацэнтам у Інстытуце касцёльнай музыкі Універсітэта музыкі і мастацтваў г. Грац. Выкладае на семінарах і майстаркурсах у Аўстрыі і ў замежжы, між іншых і Германіі, Чэхіі, Італіі, Францыі, Кубе, Беларусі (1998, 2004, 2005, 2008), у Амерыцы, Філіінах. Радыё- і СD-запісы. У 2002 годзе Ёзэф М. Доллер адзначаны ганаровай прэміяй “Josef-Krainer-Heimatpreis”.

Домкантарай Грац

Створаны па ініцыятыве Ё.М.Долллера камерны хор “Домкантарай” выконвае шматлікія задачы ў Літургіі і канцэртах. Асноўнае месца ў рэпертуары – музыка 17-18 і 20-21 стагоддзяў. Удзел ў знакамітых фестывалях: “Штырыйская восень” у цыкле “Новая музыка” у Венскай канцэртнай зале, „styriarte“ Graz (таксама і ў супрацоўніцтве з Тонам Коопманам), Kultursommer St. Paul/Lavanttal, Seckauer Kulturtagen, Bamboo Organ Festival/Manila і інш.

У 1996 годзе “Домкантарай” атрымаў першае месца і спецыяльны прыз за інтэрпрэтацыю сучаснай музыкі на еўрапейскім харавым конкурсе „Festival des Cath?drales“ у Amiens/ Franсе.

У сакавіку 1998 года” у музычным жыцці Граца распачаў “Домкантарай адзіны ў сваім родзе праэкт „BACH XXI“, у якім запланавана вывыкананне ўсіх духоўных кантат Баха па іх літургічна-часаваму прызначэнню; інструментальным партнёрам у выступленнях з’яўляецца ансамбль “Capella Leopoldina” з барокавымі інструментамі.

У 2003 годзе, калі Грац быў выбраны культурнай сталіцай Еўропы, Домкантарай Грац сумесна з Domkantorei St. P?lten і домскім аркестрам здзейснілі прэм’ернае выкананне Пасіёнаў “Мукі і смерць нашага Пана і Збаўцы Езуса Хрыста ” Міхаэля Радулеску (па  замове Таварыства сяброў Домскага хору).

Leave a Reply

Authorization
*
*
Registration
*
*
*
A password has not been entered
captcha
Password generation