
Віктар Кісцень (нар. 1977) скончыў Беларускую дзяржаўную акадэмію музыкі (клас Г.Гарэлавай і В.Кузняцова). Падчас вучобы стаў пераможцам конкурсу харавых твораў БДАМ, таксама пераможцам конкурсу творчых праектаў Інстытута ім. Гётэ “Водныя сусветы” за твор “Музыка вады ў 5-ці плынях” і выконваў яго на Міжнароднай выставе EXPO-2000 у Гановеры.
Стажыраваўся на міжнародных курсах для маладых кампазітараў, арганізаваных Польскім таварыствам сучаснай музыкі, дзе паглыбляў веды ў галіне кампазіцыі пад кіраўніцтвам З. Краўзэ (Польшча), Л. Андрыесэна (Нідэрланды), Р. Платца (Германія), Ю. Такахашы (Японія).
Стыпендыят Спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.
Пасля заканчэння БДАМ ў 2000 годзе працуе на Беларускім радыё, дзе вядзе шэраг праграм, прысвечаных сучаснай музыцы, займаецца музычным афармленнем, каардынуе запіс і абмен канцэртнымі праграмамі з Еўрапейскім Вяшчальным Саюзам. Старшыня мастацка-экспертнага савета Беларускага радыё.
У 2009 годзе з адзнакай скончыў Беларускі дзяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў па спецыяльнасці гукарэжысура, дзе затым выкладаў на працягу 3 гадоў. У тым жа годзе па праграме Gaude Polonia стажыраваўся ў Канцэртнай студыі ім. Лютаслаўскага Польскага радыё.
Галоўны арганіст Мінскага касцёла Найсв. Тройцы (св. Роха) на Залатой Горцы. Арганізаваў і правёў каля 20 фестываляў духоўнай музыкі (“Залатагорская ліра”, “Калядныя вечары”, “Старадаўняя музыка Беларусі”).
У 2011-2013 гг. працаваў па сумяшчальніцтве памочнікам мастацкага кіраўніка ТК “Беларуская капэла” НАВТ оперы і балета РБ. ЗА гэты час сістэматызаваў і алічбаваў фоноархив беларускай музыкі.
У 2014 аднавіў і падрыхтаваў да выдання згубленую партытуру Імшы Ф.Міладоўскага (19 ст.).
Спіс асноўных твораў
1994 “Фарбы восенi”, цыкл у 5-ці частках для ф-на
1994 Вакальны цыкл на сл. бел. паэтак (Л.Глінская, Р.Баравікова, Н.Арсеннева)
1995 Буколіка, Пастараль для флейты і ф-на
1996 “Лідзійская сюіта” для скрыпкі і ф-на
1996 “Французская песенка” на сл. Ю.Андрэевай
1996, 2019 * Вак. цыкл на сл. Набокава (“Тайная вячэра”, “Так будзе”, “Снілася мне” *)
1996 Саната для ф-на ў 3-х ч.
1996 “1996” для ф-на
1996 Ронда для віяланчэлі і ф-на
1997 Варыяцыі-фантазія для органа
1997 “Песні Славянскай Каліопі” па матывах К.Клябана, для змешанага хору
1997 Санаціна для флейты і ф-на
1997 Стылізацыі або сюіта ў До для камернага аркестра
1998 Струнны квартэт
1998 Музыка вады ў 5-ці плынях для марымбы, тэмпле-блокаў, талерак і бутэлек
1999 Victimae paschali laudes для жаночага хору
1999 Ipse magister dixit для мужчынскага хору
2000 Агао, паэма для сімф. аркестра
2001 Introitus-прэлюдыі, цыкл для органа
2002 Залатагорская Калядная мэса для салістаў, змешанага хору і аргана (кам. аркестра)
2002 Калядная фантазія для флейты, скрыпкі і фартэпіяна
2003 “Пастыраў паводле майго сэрца” для змешанага хору
2004 “Так будзе”, музыка для 10 інструментаў
2006 Tantum ergo для змешанага хору
2010 “Музыка да ўяўнага кіно” для струннага квартэта
2011 “Ціхі вечар” кантата для салістаў, змешанага хору, камернага аркестра і ўдарных
на словы Максіма Багдановіча
2013 “Ubi caritas” для голасу і аргана
Музыка да спектакляў:
2002 “Гульні Сэра Свіфта”, музыка да спектакля гімназіі “Альтасфера”
2014 “Шабаны”, НАДТ ім. Я.Купалы
2018 “Зямля Эльзы”, НАДТ ім. Я.Купалы
2019 “Шляхціц Завальня, Або Беларусь у фантастычных апавяданне”, НАДТ ім. Я.Купалы
Музыка да кінафільмаў:
2016 “Лічыльнік шчасця”, кароткаметражны фільм
2018 “Навука на варце закона” (Судовая экспертыза), дак. фільм