23 красавіка 2021 года адбудзецца III адкрыты ўніверсітэцкі фестываль-конкурс маладых выканаўцаў беларускай народнай песні «Галасы Радзімы».

Конкурс праводзіцца кафедрай беларускай народна-песеннай творчасці Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастцтваў.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца салісты-вакалісты з ліку навучэнцаў дзіцячых школьных і пазашкольных адукацыйных устаноў, дзіцячых музычных школ мастацтваў, дзіцячых аматарскіх народных калектываў, навучэнцаў сярэдніх спецыяльных навучальных устаноў ва ўзросце ад 14 да 21 года ўключна.

Конкурс праводзіцца па адным вакальніцкім кірунку — сольныя спевы народныя.

Заяўкі на ўдзел прымаюцца да 15 красавіка 2021 года.

Падрабязнасці ў Палажэнні.

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
*
Пароль не введен
captcha
Генерация пароля