Сардэчна вітаем Вас на сайце інтэрнэт-праекта “ХОР.by”!
Дадзены партал з’яўляецца некамерцыйным інтэрнэт-праектам і накіраваны на папулярызацыю харавога мастацтва ў беларускай інтэрнэт-прасторы.
Рэсурс ХОР.by арыентаваны пераважна на беларускую аўдыторыю, якая цікавіцца харавой тэматыкай.
На старонках нашага сайта вы зможаце даведацца апошнія музычныя навіны, азнаёміцца з афішай бліжэйшых харавых канцэртаў, запазычыць інфармацыю аб калектывах, дырыжорах і кампзітрарах, пазнаёміцца з іх творчасцю.
Адным з найважнейшых напрамкаў дзейнасці Беларускага харавога партала з’яўляецца стварэнне электроннай бібліятэкі навукова-метадычнай і вучэбнай літаратуры, а таксама электроннага нотнага архіва, перш за ўсё нацыянальнай беларускай харавой музыкі.
Стваральнікі партала ставяць наступныя мэты і задачы:
Мэты:
- папулярызацыя беларускай харавой музыкі
- актывізацыя дзейнасці творчых (прафесійных, самадзейных) калектываў па развіццю і пашырэнню аўдыторыі слухачоў і прыхільнікаў харавой музыкі
- інтэнсіфікацыя творчых кантактаў паміж стваральнікамі і патэнцыяльнымі выканаўцамі беларускай харавой музыкі
Задачы:
- інфармацыйная падтрымка і суправаджэнне культурных падзей у сферы харавой і вакальна-сімфанічнай музыкі ў інтэрнэце
- стварэнне ўмоў для абмену інфармацыяй і вопытам паміж прафесіяналамі
- падтрымка творчых ідэй кампазітараў, дырыжораў, вакальных выканаўцаў
- арганізацыя доступу да неабходным вучэбна-метадычнай матэрыялах для навучэнцаў, студэнтаў і выкладчыкаў навучальных устаноў музычнага профілю
Інфармацыя для мастацкіх кіраўнікоў, дырыжораў і менджераў харавых калектываў:
Беларускі харавы партал прапануе вам наступную інфармацыйную падтрымку:
- размяшчэнне анонсу вашага канцэрту ў раздзеле “Афіша”;
- размяшчэнне прэс-рэлізу да рыхтуемага мерапрыемству і навін у раздзеле «Навіны»;
- размяшчэнне інфармацыі аб хоры, дырыжору або кампазытару ў адпаведных раздзелах партала.
Апроч усяго выкладзенага, гатовыя разгледзець любыя варыянты супрацоўніцтва.
Увага! Уся літаратура ў бібліятэцы Беларускага харавога партала прадстаўлена выключна для азнаямлення без мэтаў камерцыйнага выкарыстання. Права ў дачыненні да твораў належаць іх законным праваўладальнікам. Любое распаўсюджванне і / або камерцыйнае выкарыстанне без дазволу законных праваўладальнікаў забаронена. Калі ласка, выдаліце атрыманыя нотныя матэрыялы пасля азнаямлення з імі і набудзьце выданне з упадабаным творам!
Любое капіраванне інфармацыі з партала ХОР.by дазваляецца толькі пры наяўнасці гіпертэкставай спасылкі на Беларускі харавой партал https://hor.by!
З павагай, каманда ХОР.by.
