Нацыянальная бiблiятэка Беларусi запрашае на цыкл інтэрактыўных лекцый-канцэртаў “Нацыянальная музычная спадчына Беларусі”.
На інтэрактыўных лекцыях-канцэртах можна будзе пачуць музыку беларускіх кампазітараў у выкананні музычнай капэлы Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і прыняць удзел у засваенні ўзораў нацыянальнай музычнай спадчыны, а таксама пазнаёміцца з вынікамі сучасных даследаванняў у галіне беларускага музычнага краязнаўства. Мультымедыйныя ілюстрацыі яскрава дапоўняць тэму лекцыі і выкананне твораў.
Арганізатары цыкла: музычная капэла Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі, аддзел музычна-выканальніцкага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору, навукова-творчае аб’яднанне “Facultatis” Беларускага саюза музычных дзеячаў.
Мастацкі і навуковы кіраўнік праекта – кандыдат мастацтвазнаўства Галіна Паўлаўна Цмыг.
- 20 снежня – “На Раство Хрыстова анёл прыляцеў”
- 26 студзеня – “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”
- 23 лютага – “Ад прадзедаў спакон вякоў мне засталася спадчына”
- 30 сакавіка – “Прынашэнне Маці Божай”
- 27 красавіка – “Талака”
- 25 мая – “Музычная капэла”
- 28 верасня – “Гануся, сардэнька, маё ты каханне”
- 26 кастрычніка – “Перад вамі спяваем старадаўнім звычаем”
- 30 лістапада – “Музыка беларускай сядзібы”
26 студзеня запрашаем усіх жадаючых на канцэрт “Зайграй жа мне, дударочку, а я патанцую”, на якім будзе прадстаўлена музыка беларускай народнай інструментальнай традыцыі ў гучанні колавай ліры, жалейкі, дуды, акарыны і многіх іншых інструментаў.
Уваход вольны (пры наяўнасці чытацкага білета або пропуску сацыякультурнага цэнтра).
Тэлефон для даведак: (8 017) 293 27 52.
Спасылка на сайт Нацыянальнай бiблiятэкi Беларусi