Ровдо — Хрестоматия по чтению хоровых партитур (Том 1) [1971]

Хрэстаматыя па чытанню харавых партытур. Том 1 / скл. В. У. Роўда. Мн., 1971

Хрестоматия по чтению хоровых партитур. Том 1 / сост. В. В. Ровдо. Мн., 1971

Chrestomathy for reading choral scores. Vol. 1. Victor Rovdo. Minsk, 1971

«Хрэстаматыя» прызначана для навучэнцаў і выкладчыкаў музычных вучылішч і кансерваторый і можа быць выкарыстана ў практычнай рабоце з харавымі калектывамі, а таксама ў якасці вучэбнага дапаможніка ў класах спецыяльнага дырыжыравання.

Аснову гэтай «Хрэстаматыі» склалі беларускія народный песні, а таксама арыгінальныя творы для хору без суправаджэння беларускіх савецкіх канпазітараў. Матэрыял размеркаваны па ступені ўзрастаючай цяжкасці, з улікам патрабаванняў, якія прад’яўляюцца праграмай па курсе «Чытання харавых партытур».

Открыть PDF-файл
Открыть PDF
У «Хрэстаматыі» пяць раздзелаў.

У першым змешчаны творы для жаночага хору, выкладзеныя на двух радках. Гэта хоры Г. Вагнера, А. Янчанкі, апрацоўкі народных песень Г. Цітовіча, К. Паплаўскага, А. Багатырова. Яны невялікія па аб’ёму, зручныя для выканання на фартэпіяна.

Другі раздзел — творы для мужчынскага хору. Дыяпазоны партытур для мужчынскага хору некалькі шырэйшыя, чым для жаночага складу. Выкананне такіх твораў на фартэпіяна патрабуе большай увагі, лепшай тэхнічнай аснашчанасці. Партыя тэнараў у гэтых творах чыконваецца на фартэпіяна на актаву ніжэй, чым яна запісана.

Трэці раздзел складаюць песні для змешанага хору, выкладзеныя на двух і трох радках. Тут у асноўным прадстаўлены апрацоўкі беларускіх народных песень, а таксама арыгінальныя творы кампазітараў А. Туранкова, Р. Пукста, Ю. Семянякі, А. Багатырова на вершы беларускіх паэтаў. Творы розныя па характары, кожны з іх ставіць перад навучэнцам (выканаўцам) пэўныя задачы.

Чацвёрты раздзел — беларускія народный песні ў апрацоўцы М. Гайваронскага, М. Зінчука, А. Багатырова, П. Падкавырава для розных складаў хору з салістам (жаночы хор і сола альт, жаночы хор і сола бас, змешаны хор і сола сапрана і г. д.). Гэтыя творы рэкамендуедца выконваць на фартэпіяна адначасова з сольнай партыяй, а таксама без яе, прапяваючы сола.

Пяты раздзел складаецца з твораў для змешанага хору, выкладзеных на чатырох радках. Тут ёсць і беларускія народный песні ў апрацоўцы А. Грачанінава, В. Залатарова, Н. Сакалоўскага, М. Аладава і арыгінальныя творы М. Чуркіна, Э. Тырманд, Ю. Семянякі, I. Кузняцова, Ул. Алоўнікава і іншых кампазітараў. Многія хоры гэтага раздзела ўяўляюць сабой буйныя па форме, шматпланавыя і рознахарактарныя творы, якія патрабуюць ад выканаўцаў высокай прафесіянальнай культуры. Іх можна рэкамендаваць для навучэнцаў старэйшых курсаў.

В. РОЎДА

[spoiler show=»ЗМЕСТ:» hide=»Схаваць»]ЗМЕСТ:

Аганёк у хаце — Музыка Э. Тырманд, словы А. Дзеружынскага 188

А калі той вечар ды павечарэе — Беларуская народная песня, апрацоўка I. Кузняцова 70

А ў тым бары — Беларуская народная песня, апрацоўка Г. Вагнера 4

Бой идет — Музыка О. Янченко, слова В. Дементьева 22

Весенняя песня — Музыка А. Туренкова, слова А. Савичева 202

Вясной птушыны звонкі лёт — Музыка А. Туранкова, словы П. Броўкі 60

Го-го-го, каза… — Беларуская народная песня, апрацоўка П. Анцава 174

Дума о Ленине — Музыка Г. Вагнера, слова Э. Скобелева 95

Жаўрук — Музыка А. Ленскага, словы П. Броўкі 81

Зайшло сонца за аконца — Беларуская народная песня, апрацоўка А. Багатырова 49

Зацвіла ў лузі лаза — Беларуская народная песня, апрацоўка В. Залатарова 26

Зімовы лес — Музыка Ю. Семянякі, словы М. Машары 72

Зязюленька — Беларуская народная песня, апрацоўка М. Зінчука 121

Калыханка — Беларуская народная песня, апрацоўка Я. Медзіня 12

Край мой любімы — Музыка Р. Пукста, словы А. Русака 55

Крывы танец — Беларуская народная песня, апрацоўка В. Залатарова 47

Крыніцы —Музыка Ю. Семянякі, словы А. Бачылы 157

Люблю цябе, мая старонка — Музыка Р. Пукста, словы А. Дзеружынскага 62

Ляцелі гусёлкі — Беларуская народная песня, апрацоўка Г. Вагнера 117

Ляціць сарока — Беларуская народная песня, апрацоўка Р. Пукста 119

На откосе — Музыка В. Чередниченко, слова В. Шефнера 58

На полі вясной — музыка М. Чуркіна, словы Я. Коласа 196

Ноч — Музыка I. Кузняцова, словы М. Багдановіча 161

О Беларусь!—Музыка А. Фляркоўскага, словы Ул. Дубоўкі 179

Ой, загуду — Беларуская народная песня, апрацоўка М. Гайваронскага 112

Ой, ляцелі гусі — Беларуская народная песня, апрацоўка Н. Сакалоўскага 18

Ой, на двары дзень бяленькі — Беларуская народная песня, апрацоўка Н. Сакалоўскага 53

Ой, пайду я лугам — Беларуская народная песня, апрацоўка А. Сапожнікава 153

Отрывок из поэмы «Русь» — Музыка О. Янченко, слова А. Прокофьева 10

Павей, ветрык, павей — Беларуская народная песня, апрацоўка П. Падкавырава 107

Партызанскія акопы — Музыка Ул. Алоўнікава, словы М. Танка 170

Партызанскія акопы — Музыка Г. Пукста, словы М. Танка 77

Перапёлка — Беларуская народная песня, апрацоўка А. Грэчанінава 149

Песня — Музыка В. Салманава, словы Я. Купалы 84

Праляцелі вятры — Музыка А. Багатырова, словы Ул. Дубоўкі 66

Пры Дунаёчку — Беларуская народная песня, апрацоўка Г. Цітовіча 6

Радзіма — Музыка І. Кузняцова, словы А. Астапенкі 163

Радзіма мая дарагая — Музыка Ул. Алоўнікава, словы А. Бачылы 127

Салавейка, пташачка маленька — Беларуская народная песня, апрацоўка К. Паплаўскага 8

Сасна — Музыка Э. Тырманд, словы М. Танка 91

Синий май — Музыка О. Турышева, слова С. Есенина 191

Спакойна дрэмле Нарач — Музыка Ю. Семянякі, словы М. Танка 88

Тальянка — Музыка О. Турышева, слова С. Есенина 184

Узник — Музыка А. Туренкова 33

У цёмным лесе гаманіла — Музыка Д. Лукаса, словы народныя 41

Хадзіў, блудзіў казак — Беларуская народная песня, апрацоўка М. Чуркіна 183

Хіліцеся, густыя лозы — Беларуская народная песня, апрацоўка А. Багатырова 14

Хор солдат из оперы «Надежда Дурова» — Музыка А. Богатырева 20

Хорал из оратории «Эроика» — Музыка О. Янченко 156

Чарнявая дзяўчынанька — мне дасада — Беларуская народная песня, апрацоўка Г. Цітовіча 103

Чорныя вочкі — Мелодыя А. Шыдлоўскага, апрацоўка Г. Вагнера 168

Што па садзіку — Беларуская народная песня, апрацоўка М. Чуркіна 151

Шумелі бярозы — Музыка А. Багатырова 132

Шумелі бярозы — Мелодыя народная, апрацоўка Я. Цікоцкага, словы М. Лужаніна 28

Шчабятуха — Музыка М. Аладава, словы М. Клімковіча 142

Як крыніца цячэ — Беларуская народная песня, апрацоўка М. Аладава 51

Як сарву я ружы кветку — Беларуская народная песня, апрацоўка Н. Сакалоўскага 16

[/spoiler]

На портале: Ровдо — Хрестоматия по чтению хоровых партитур (Том 2) [1974]