Культура: Традыцыі размыліся да ўзроўню знікнення?

Чаму харавыя спевы менш папулярныя за сольную эстраду ці футбол?

Харавое мастацтва — адно з самых даўнейшых. Яно надзвычай дэмакратычнае, бо не патрабуе наяўнасці музычных інструментаў. І падыходзіць нават самым вялікім баязліўцам: не абавязкова ж спяваць сола. Жартуюць, што яно можа прынесці поспех і тым, хто не мае ні слыху, ні голасу: маўляў, трэба толькі словы вывучыць і ў патрэбныя моманты спраўна адкрываць рот. Дык чаму ж яно не развіваецца ў нас належным чынам? Чаму такая жудасная прорва паміж высокім майстэрствам прафесійных калектываў, шырока прызнаных у замежжы, і масавымі спеўнымі традыцыямі, што размыліся да ўзроўню знікнення?

Шмат гадоў і нават дзесяцігоддзяў беларускія дзеячы культуры ды аматары марылі, каб у нас […]