Яўген Аляксандравіч ГЛЕБАЎ

композитор Глебов Е. А.

Е. А. Глебов (1929-2000)

Нарадзіўся ў гор. Рослаўлі Смоленской вобл. (10.X.1929).
Закончыў Беларускую дзяржаўную консерваторию па класу кампазіцыі прафесара А.В. Багатырова (1956).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1966).
Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі (1970).
Народны артист Беларусі (1973).
Народны артыст СССР (1984).
Прафесар (1984).
Акадэмік Міжнароднай Славянской Акадэміі навук, адукацыі, мастацтваў і культуры (1994).
Член СК Беларусі (1955).
Памёр і пахаваны ў Мінску (12.I.2000)

З імем Яўгена Глебава звязаны выдатныя дасягненні сучаснага беларускага музычнага мастацтва.

«Кампазітар самага высокага класа, ад народзін надзелены талентам, які не часта сустракаецца нават на нашай, ніколі не беднай на таленты зямлі… Ні на каго не падобны, нікога не паўтарыўшы, ён упісаў сваю, надта глебаўскую старонку ў гісторыю беларускага, ды і ўсяго сусветнага музычнага мастацтва»

(В. Быкаў)

Творчасць Я. Глебава шматгранна і ахоплівае, бадай, усе жанры. Творы адзначаюцца высокім прафесійным майстэрствам, арыгінальнасцю задумы, сілай пачуццяў. Яны цікавыя і адносінамі кампазітара да традыцый і наватарства.

Галоўныя тэмы творчасці Я. Глебава — Чалавек, Жыццё, Сучасны Свет — адлюстроўваюць разнастайныя праявы гуманістычных ідэй і ахопліваюць шырокае кола мастацкіх з’яў. Кампазітара прывабліваюць вобразы высокай літаратуры і паэзіі, старажытнасць і фальклор, само жыццё. Яны знаходзяць увасабленне ў сімфоніях, аперэтах, операх, балетах, аркестравых п’есах, жанравых мініяцюрах. Невычэрпная творчая энергія і безупынная інтэлектуальная напружанасць дазваляюць Я. Глебаву адлюстроўваць у сваіх сачыненнях самыя нечаканыя тэмы і сюжэты, дзе побач з героямі твораў А. дэ С.-Экзюперы, Ш. дэ Кастэра знаходзяцца беларускі салдат Іван, Машэка, Наталька. I як сапраўдны сучасны мастак, кампазітар пашырае межы пераемнасці, не парываючы з нацыянальнымі вытокамі, а калі зварочваецца да мінулага, актуалізуе яго і звязвае з сучаснымі падзеямі.

Кампазітарскі стыль Я. Глебава адметны шэрагам спецыфічных рысаў, якія абумоўлены прыродай яго таленту і ўласнымі мастацка-эстэтычнымі поглядамі. Перш-наперш, Я. Глебаў — Мастак XX стагоддзя, які мае індывідуальную манеру пісьма са своеасаблівымі меладыйнымі і гарманійнымі зваротамі, сучаснымі поліфанійнымі прыёмамі, а таксама сваё адчуванне інструментальных фарбаў. Усё гэта, памножанае на багатую творчую фантазію і на арыгінальную «глебаўскую» інтанацыю, стварае асаблівы строй музыкі, які дапаўняецца дасканаласцю эстэтычнай формы і хараством музычнага выказвання. На ўсіх творах кампазітара ляжыць адбітак непаўторнасці і самабьітнасці.

Яркая творчая індывідуальнасць Я. Глебава, незвычайнасць яго натуры дакладна выступаюць ужо ў студэнцкіх аркестравых творах — Фантазіі для фартэпіяна і сімфанічнага аркестра, паэме-легендзе «Машэка» па матывах паэмы Я. Купалы «Магіла льва». У сачыненнях відавочная цяга да буйнога штрыха, выразнасці аркестравага тэмбру і пластычнасці інтанацый.

Пасля заканчэння кансерваторыі Я. Глебаў інтэнсіўна працуе ў розных жанрах. Няўтольная патрэбнасць самавыяўлення, багацце фантазіі нараджаюць сімфоніі, оперу, эстрадныя і харэаграфічныя мініяцюры. Кампазітар піша свой першы балет «Мара», а таксама знакамітую «Палескую сюіту», якая ўвайшла ў залаты фонд нацыянальнай культуры. У творах прысутнічаюць новыя павевы, не звязаныя з нормамі традыцыйнага мастацтва. Хуткасць работы і пладавітасць ствараюць уражанне незвычайнай лёгкасці працэсу сачынення. Пры гэтым у кожным творы ёсць і індывідуальны падыход, і арыгінальныя выразныя сродкі, і цікавая жанравая ідэя. У музыцы выразна праслухоўваецца пульс XX стагоддзя.

Канец 60-ых гадоў адзначаны напісаннем цэлага шэрагу твораў, у якіх Я. Глебаў паўстае ў поўным узбраенні свайго таленту і майстэрства. Адна за другой адбываюцца прэм’еры сімфанічнай, балетнай і аратарыяльнай музыкі (Чацвёртая сімфонія, балеты «Альпійская балада», «Выбранніца», араторыі «Колокола», «Пяцьдзесят год», «Свяці, зара»), у эстрадных канцэртах гучаць п’есы, фантазіі, песні, у кінатэатрах і драмтэатрах паказваюцца фільмы і спектаклі з музыкай кампазітара.

Сярод сачыненняў гэтага перыяду вылучаюцца балеты «Альпійская балада», «Выбранніца» і Чацвёртая сімфонія. У балетах Я. Глебаў прапанаваў грунтоўна новае прачытанне харэаграфічнага жанру, звязанае з пранікнёнасцю сімфанізму ў тэатральную драматургію. Спалучэнне гэтых двух кампанентаў на парытэтных пачатках узмацнілі тыя выразныя сродкі, якія натуральным чынам стварылі новы тып сучаснага балету. Гэта было тое слова ў беларускім харэаграфічньім мастацтве, што вызначыла адзін са шляхоў развіцця балетнага жанру ў наступныя гады. За балет «Выбранніца» кампазітару была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

Чацвёртая сімфонія з’явілася першай у рэспубліцы камернай сімфоніяй. Яна сканцэнтравала ў сабе новыя рысы сімфанічнага стылю: незвычайную трактоўку цыклу, лаканізм і арыгінальнасць выразных сродкаў, сэнсавую напоўненасць кожнай дэталі музычнага тэксту. Твор прадоўжыў лінію лірыка-драматычнага сімфанізму Другой і Трэцяй сімфоній, аднак адрозніваецца ад іх псіхалагізмам і глыбінёй філасофскага абагульнення.

Творчасць Я. Глебава 70-ых гадоў — прыкметная з’ява музычнага жыцця Беларусі. У кароткі час ствараюцца балет «Ціль Уленшпігель», аперэта «Притча о наследниках, или Репортаж из преисподней», араторыі на вершы беларускіх паэтаў, харэаграфічныя кампазіцыі, сімфанічныя сюіты, аркестравыя паэмы, эстрадныя п’есы, вакальныя мініяцюры. Кампазітар становіцца вядомым за межамі рэспублікі, яго творы ўваходзяць у рэпертуар оперных і балетных тэатраў, сімфанічных і эстрадных аркестраў.

Найбольш яркае сачыненне гэтага перыяду — балет «Ціль Уленшпігель», у якім абагульнены пошукі і дасягненні кампазітара ў гэтым жанры. Па аркестраваму пісьму і метадах развіцця «Ціль» набліжаецца да разгорнутага сімфанічнага палатна. У той жа час гэта тыпова рамантычньі дэкарыраваны спектакль з эфектнай харэаграфіяй, яскравай інтанацыйнасцю, маляўнічым аркестрам. Высокае майстэрства, глыбокі змест, арыгінальнае музычна-харэаграфічнае рашэнне робяць твор адным з вышэйшых дасягненняў нацыянальнага балетнага мастацтва.

Вобразы балета прадоўжылі сваё жыцдё ў трох сюітах і сімфанічнай паэме «Успамін аб Цілю», якія прагучалі ў філарманічных канцэртах. У гэты перыяд Я. Глебаў ужо выпрацаваў дакладна-індывідуальную манеру пісьма з яркай меладыйнай мовай і абвостранай рытмікай, багатымі ладавымі структурамі і маляўнічай гармоніяй, непаўторнай аркестравай прыгажосцю і дасканаласцю формы. Усе сродкі выразнасді накіраваны на ўвасабленне надзвычайна шырокага дыяпазону пачуццяў. Эмацыянальная аура твораў змяшчае ў сабе і гелертарскую мудрасць, і вытанчаную экспрэсію, і гумар, і сатыру, і філасофскі роздум. Не захапляючыся «самым новым», кампазітар кіруецца творчым натхненнем і свабодным палётам мастацкай думкі.

Сачыненні 70-ых гадоў адметныя не толькі дасканаласцю стылю і разнастайнасцю творчых ідэй, але і зваротам да новай сферы вобразнасці, звязанай з тэмай дзяцінства. Я. Глебаў піша араторыю «Запрашэнне ў краіну маленства», працуе над балетам «Маленькі прынц» і сімфанічнай паэмай «Казка» па кнізе А. дэ С.-Экзюперы. Высокамаральныя і гуманістычныя ідэі пісьменніка аказаліся сугучньімі эстэтычным поглядам і духоўнаму свету кампазітара. Балет «Маленькі прынц» — адна з самых натхнёных старонак творчасці Я. Глебава, дзе апяваецца вышыня духу і шчырасць чалавечых пачуццяў. Балет з’явіўся вынікам роздуму кампазітара аб сэнсе чалавечага жыцця і вызначыў філасофскую накіраванасць творчасці ў наступныя гады. Ад «Маленькага прынца» працягваюдца ніці да оперы «Мастер и Маргарита» і Шостай сімфоніі, якія сталі носьбітамі творчых ідэй кампазітара ў сталы перыяд.

У 80—90-ых гадах кампазітар інтэнсіўна працуе ў розных жанрах, аднак пераважае аркестравая і тэатральная музыка. Ствараюцца канцэрт «Покліч» для аркестра, «Беларуская рапсодыя». У 1983 годзе прагучала Пятая сімфонія «К миру», якая з’явілася водгукам мастака на трагічныя падзеі сучаснасці. Яркая, выразная музыка ўвасабляе глыбока гуманістычную ідэю. Кампазітар-грамадзянін звязвае яе з разумением мастацтва як аднаго са сродкаў уздзеяння на Асобу і Чалавецтва. Сімфонія напісана ў новай манеры, у ёй спалучаюцца сучаснае рацыяна-лістычнае пісьмо і рамантычная непасрэднасць пачуццяў. У 90-ыя гады была створана Шостая сімфонія, дзе важным кампанентам кампазіцыі ўпершыню ў творчасці кампазітара становіцца гучанне голасу.

Побач з аркестравай музыкай з’явілася аперэта «Миллионерша», пастаўленая ў 1986 годзе, а ў 1992 — опера «Мастер и Маргарита» па матывах рамана М. Булгакава. Напісаная ў новай стылявой манеры, яна ў той жа час увасобіла важнейшыя рысы стылю сталага перыяду: экспрэсіўнасць і інтанацыйную абагульненасць музычнай мовы, выдатнае аркестравае пісьмо, заснава-нае на лінеарным прынцыпе, выразную мелодыку і рытмавую вынаходлівасць. Твор адлюстроўвае інтэлектуальную накіраванасць мыслення і арыентаваны на сучасную оперную эстэтыку.

На працягу ўсяго творчага шляху кампазітар пісаў жанравую музыку. Першым буйным творам у гэтым накірунку была «Фантазія на дзве беларускія народныя тэмы», за якой з’явіліся Канцэрціна для цымбалаў, уверцюры, п’есы, паэмы. Ва ўсіх сачыненнях вычарпальна выкарыстаны выразныя і тэхнічныя магчымасці беларускіх народных інструментаў. Змест музыкі заўсёды ўвасоблены ў дасканалую форму, пошук новых тэмбравых фарбаў суправаджаецца расшырэннем жанравых межаў народна-аркестравай музыкі і ўзбагачэннем інструментальнага саставу.

Цікавай сферай творчасці кампазітара з’яўляюцца эстрадныя п’есы і песні, якія ён піша з юнацтва. Сярод іх — «Начны дыліжанс», «Залатая восень», «Сустрэча», Фантазія на тэму беларускай народнай песні «Перапёлачка». У некаторых эстрадных кампазіцыях назіраецца сувязь з музыкай быту, з характэрнай для яе эмацыянальнай непасрэднасцю і меладыйнай яскравасцю.

Асобнае месца ў творчасді кампазітара займае музыка вакальна-інструментальных форм — араторыі, кантаты, Канцэрт для голасу, прысвечаныя міру, працы, дружбе народаў. У сачыненнях адлюстраваны высакародныя грамадзянскія пачуцці кампазітара, яго любоў да роднага краю. Творы адметныя абагульненасцю вобразаў, значнасцю зместу, глыбінёй увасаблення падзей рэчаіснасці. У араторыях і кантатах сканцэнтраваліся такія характэрныя бакі творчага стылю кампазітара, як буйны сімфанічны штрых і тэмбрафанічная вынаходлівасць, эпічная драматургія і арыгінальнасць музычнай формы, хараство песеннага меласу і яскравасць тэматызму. За найбольш значны твор гэтага жанру — араторыю «Свяці, зара» — Я. Глебаву была прысуджана Дзяржаўная прэмія Беларусі.

З творчасцю Я. Глебава звязаны новы напрамак беларускага музычнага мастацтва, які адлюстраваў вядучыя тэндэнцыі развіцця сучаснай музыкі з характэрнымі для яе эстэтычнымі поглядамі і сродкамі выразнасці. Разнастайнасць тэм, сюжэтаў, вобразаў, непаўторнасць індывідуальнай манеры і высокі прафесіяналізм робяць яго музыку значнай з’явай сучаснага музычнага мастацтва і вылучаюць імя кампазітара ў шэраг вядучых мастакоў агульна-славянскай культуры.

Акрамя творчай дзейнасці Я. Глебаў займаецца педагагічнай работай. Будучы прафесарам Беларускай Акадэміі музыкі, ён вядзе клас кампазіцыі. Сярод яго вучняў — С. Бельцюкоў, У. Дамарацкі, Г. Ермачэнкаў, Л. Захлеўны, А. Залётнеў, У. Кандрусевіч, В. Кузняцоў, В. Помазаў, В. Раінчык, А. Рашчынскі, I. Цвяткова, творы якіх добра вядомы ў Беларусі і за яе межамі.

Я. Глебаў — актыўны дзеяч грамадскага і культурнага жыцця рэспублікі. Ён быў намеснікам старшыні праўлення Саюза кампазітараў Беларусі, з 1980 па 1987 год выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета рэспублікі, прымае ўдзел у рабоце журы шматлікіх музычных конкурсаў і фестываляў.

Творы

Сцэнічная музыка

Оперы:

  • «Твоя весна» (лібр. М. Алтухова, 1962, радыёмантаж, 1962);
  • «Мастер и Маргарита» (лібр. Л. Глебавай і Я. Глебава, паст. ДАВТам РБ, 1992).

Аперэты:

  • «Притча о наследниках, или Репортаж из преисподней» (лібр. П. Харкова, паст. ДТМК РБ, 1970);
  • «Миллионерша» (па п’есе Б. Шоў. Лібр. В. Івановай, паст. Маскоўскім тэатрам аперэты, 1986; ДТМК РБ, 1987; Кемераўскім тэатрам музычнай кам’едыі, 1987; Ташкенцкім тэатрам музычнай камедыі, 1989);
  • музычная камедыя «Калізей» (лібр. М. Матукоўскага, вершы Л. Вольскага, 1993).

Балеты:

  • «Мара» (лібр. Я. Рамановіча, паст. ДАВТам РБ, 1961); «
  • Альпійская балада» — лаўрэат Усесаюзнага конкурсу музычных спектакляў, 1968 (лібр. Р. Чарахоўскай, паст. ДАВТам РБ, 1967; Чэлябінскім тэатрам оперы і балета, 1972);
  • «Выбранніца» (лібр. А. Вярцінскага і А. Дадзішкіліяні, паст. ДАВТам РБ, 1969; Новасібірскім тэатрам оперы і балета, 1970);
  • «Ціль Уленшпігель» (лібр. А. Дадзішкіліяні, паст. ДАВТам РБ, 1974; Львоўскім тэатрам оперы і балета, 1975; Чэлябінскім тэатрам оперы і балета, 1976; Тэатрам фінскай нацыянальнай оперы, Хельсінкі, 1977; другая рэдакцыя: лібр. В. Елізар’ева і Я. Лысіка, паст. Тэатрам оперы і балета імя С. Кірава, Ленінград, 1977; ДАВТам РБ, 1977);
  • «Курган» (лібр. Г. Маёрава і А. Вярцінскага, паст. ДАВТам РБ, 1982);
  • «Маленькі прынц» (лібр. Л. Глебавай, паст. Тэатрам фінскай нацыянальнай оперы, Хельсінкі, 1982; Вялікім тэатрам СССР, Масква, 1983; Тэатрам оперы І балета Ніжняга Ноўгарада, 1983; Самарскім тэатрам оперы і балета, 1990).

Інструментальна-харэаграфічныя кампазіцыі: Харэаграфічная паэма (1963), «Беларуская партызанская» (лібр. А. Апанасенкі, 1965), Харэаграфічныя навелы («Хірасіма», «Блюз», «Фронт», «Долар», «Іспанскі танец», «Мушкецёры», «Сувеніры», лібр. А. Дадзішкіліяні, 1965), паэма «Юнацтва» (1966), «Дняпроўскія браты», «Камічная навела», «Лявоніха», Інтрадукцыя (лібр. Г. Маёрава, 1979), «Сінявокая-неўміручая» (лібр. Г. Маёрава, 1979).

Вакальна-харэаграфічныя кампазіцьіі: «Прысвячаецца 100-годдзю са дня нараджэння У.І. Леніна» (сл. П. Макаля, 1970), «Вакальна-харэаграфічная араторыя» (вакаліз, 1971), «Прысвячаецца 55-годдзю Кастрычніцкай рэвалюцыі» (сл. П. Макаля, 1972), «Ад вышыні да вышыні» (сл. П. Макаля, 1975), «Край ты мой квяцісты» (сл. П. Макаля, 1975).

Вакальна-інструментальная музыка

Араторыі:

  • «Колокола» («Колокола», «Боль утрат», «Святое», сл. М. Алтухова, У. Арлова, 1967),
  • «Пяцьдзесят год» (сл. П. Макаля, 1967),
  • «Свяці, зара» («Высокае неба, далёкія зоры», сл. А. Астрэйкі і П. Броўкі, «Радзіма», сл. М. Хведаровіча, «Калі гляджу на роднае аблічча», сл. А. Звонака, «Юнае наша племя», сл. А. Вольскага, «Свяці, зара», сл. М. Танка, 1970),
  • «Мы славім Радзіму сваю» (сл. П. Макаля, 1974),
  • «Запрашэнне ў краіну маленства» (сл. П. Макаля, 1974),
  • «Славься, Октябрь» (сл. П. Харкова, 1977),
  • «Твой дзень нараджэння» (сл. П. Макаля, 1977),
  • «Святло надзей зямлі» (сл. П. Макаля, 1977),
  • «Радзіма — зоў вышыні» (сл. П. Макаля, 1979).

Кантаты:

  • «За правду встанем» (сл. Л. Украінкі, 1956),
  • «Камуністы вядуць» (сл. М. Алтухова, 1959).

Тры балады для голасу з аркестрам («Лясны ручай», «Восень», «Зялёны патрыярх», сл. М. Алтухова, 1958), Канцэрт для голасу з аркестрам (сл. С. Яўсеевай, 1965), Тры замалёўкі для голасу з аркестрам (вакаліз, 1974).

 

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра

Сімфоніі:

  • Першая («Партызанская», 1958),
  • Другая («Юнацкая», 1963),
  • Трэцяя для аркестра і саліруючага ф-на (1964),
  • «Альпійская сімфонія-балада» (1967),
  • Пятая («К миру», 1983)

Сюіты:

  • «Палеская сюіта» («Дудары», «Балада», «Галоп», «Вячэрні пейзаж», «Танец», 1964),
  • Дзве сюіты з балета «Мара» (1961, 1962),
  • Тры сюіты з балета «Выбранніца» (1969),
  • Тры сюіты з балета «Ціль Уленшпігель» (1973—1974),
  • Дзве сюіты з балета «Маленькі прынц» (1981—1982);
  • канцэрт «Покліч» для аркестра (1988);

Паэмы:

  • «Машэка» («Магіла льва», 1955),
  • «Вясенняя карцінка» (1972),
  • «Успамін аб Цілю» (1976),
  • «Святочная паэма» (1977),
  • «Казка» (1979);

Уверцюры: «Святочная уверцюра» (1958), «Урачыстая уверцюра» (1961).

Фантазія для ф-на з аркестрам (1951), Канцэртнае ронда для скрыпкі з аркестрам (1952).

Канцэрты: для віяланчэлі з аркестрам (1992), для скрыпкі з аркестрам (1995).

Для камернага аркестра

Сімфоніі: Чацвёртая (1968), Шостая для мецца-сапрана і аркестра (вакаліз, 1992).

Для духавога аркестра

«Фестывальны марш» (1958), «Юбілейны марш» (1977), «Канцэртны марш» (1982), «Урачыстая ода» (у сааўт. з Р. Глебавым, 1992), Уверцюра (1992).

Для народнага аркестра

Фантазія на дзве беларускія народныя тэмы (1953), «Дзіцячая сюіта» (1954), «Юбілейная уверцюра» (1955), Канцэрціна для цымбалаў і аркестра (1957), «Святочная уверцюра» (1958), «Святочная паэма» (1978), Уверцюра-паэма (1980), «Урачыстая уверцюра» (1981), «Беларуская рапсодыя» (1987).

Для эстраднага аркестра

Фантазія на тэму беларускай народнай песні «Перапёлачка», Інтэрмецца на тэму беларускай народнай песні «Я табун сцерагу»; п’есы: «Твая ўсмешка», «Усё пачынаецца з вясны», «Залатая восень», «Нам па васемнаццаць», «Пазыўныя вясны», «Марш працы», «Сустрэча», «Мелодыя», «Начны дыліжанс», «Жартоўная серэнада», «Балада аб трывожным свеце», «Вольная птушка», Інтэрмецца, Канцэртны вальс, Лірычны танец, Вальс, Уверцюра, Танец, Накцюрн, Сатырычны танец, Полька, Вальс, Канцэртная п’еса, Гумарэска, Алімпійскі марш і інш.

Інтэрмецца для кларнета з аркестрам, Гумарэска для балалайкі з аркестрам, Серэнада для трамбона з аркестрам.

 

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна

Першы вальс (1948), Тры п’есы для юнацтва, Саната (1956), Фантастычныя танцы (1957), Тры п’есы (1966), Чатыры п’есы (1971), Дзве прэлюдыі (1976), Соп апіта, Ооісе (1986), «Вясенняя замалёўка», «Прагулка», «Песня» (1988), «Колокольчик», «Юнацкія гады» (1989), «Сон», «Капрызуля» (1990), «Старая забытая мелодыя», «НЭП-90», «Перадпсторыя» (1991), Дзве п’есы, Песня, «Тры дні лютага», «Падарожжа» (1992).

Для скрыпкі і фартэпіяна

Балада (1956), Чатыры п’есы (Інтрадукцыя, Таката, Калыханка, Тарантэла, 1969), Танец з «Палескай сюіты» (1972), Адажыо Ружы і Маленькага прынца (1982), Інтэрмедыя (1983), «Лірычная» (1985), «Вясёлы танец» (1992).

Для скрыпкі

«Працяжная», «Ігравая» (1985). Для трубы і фартэпіяна: «Палёт», «Маленькі вальс» (1984). Для валторны і фартэпіяна: Арыета (1973), «Лірычная» (1984).

Для кларнета і фартэпіяна

Экспромт (1956), «Калыханка» (1978).

Фантазія для баяна (1955), Тры п’есы для цымбалаў (1982).

 

Вакальная музыка

Для хору без суправаджэння

  • «Лорелея» (сл. Г. Гейнэ),
  • «Послание к Бестужеву» (сл. К. Рылеева),
  • «Ой, не гніце, ветры, вербы над ракой» (сл. М. Танка).

Для хору з суправаджэннем

  • «Фестивальная» (сл. Э. Агняцвет);
  • «Жить!»,
  • «Походная песня» (сл. М. Алтухова);
  • «Майский вальс» (сл. С. Алымава);
  • «Простая людзі, за мір!» (сл. А. Астрэйкі);
  • «Песня аб міру» (сл. I. Муравейкі);
  • «Не кукуй, зязюленька», «У садочку» (сл. народныя).

Для голасу з суправаджэннем

«Васілёчкі» (сл. У. Панцялеева, 1948, 1992); «Перапёлка», «Песня», «Сумная песня», «Паходная», балада «Лясныя малюнкі» (сл. М. Алтухова); «Хорошо прозрачной теплой ночью мая» (сл. М. Багдановіча); «Приближение грозы», «Все думается мне», «Осень» (сл. М. Грыбачова); «Вечер в июне», «Я не поэт» (сл. Д. Давыдава); «Шумлівае мора» (сл. А. Дзе-ружынскага); «Ты не пой, соловей» (сл. М. Кальцова); «Любимый мой» (сл. У. Караткевіча); «И так легко, легко», «Благодарность», «Любил и я в былые годы» (сл. М. Лермантава); «Мы встретились с тобой» (сл. А. Сафронава); «Нарач» (сл. М. Танка);

Цыкл «Помню» («Свидание», «Огонь», «Дом», «Раздумье о любви», сл. У. Арлова, 1970);

Паэмы:

  • «Раздумья о любви» («Рассвет», «Когда сердце унижено», «Раздумье», сл. П. Харкова);
  • «Ария Весны» (сл. С. Яўсеевай);
  • вакаліз «Маленькая паэма».

Песни:

«Канькі-жартаўнікі», «На полі хакейным», «Слава пра юнага героя», «3 табою, кніга добрая», «Мы сустрэнемся ў Маскве» (сл. Э. Агняцвет); «Не скажу никому», «Рабочее утро», «Пионерская космическая», «Вокруг да около», «Вясёлая песенька», «Звенят коньки», «Весна смеется», «Дабранач», «Перапёлачка», «Грустная песенка», «Наш горад малады», «Счастливая звезда» (сл. М. Алтухова); «Парус», «Я не богат», «Песня ткачих» (сл. Б. Акуджавы); «Знать бы все на свете», «Зачарованная весна», «Пионерская туристская», «На рассвете», «Шуточная серенада», «Баллада о тревожном мире», «Город друзей», «Песня о Софии», «Песня о журналистах», «Дом мой — столица», «Колыбельная», «Солнце земли», «Ночной дилижанс», «Летняя гроза», «В ритме солнца» (сл. У. Арлова); «Когда возьмет тоска», «Помни, любимая» (сл. Р. Барадуліна); «Я ўдзячны лёсу», «Балада памяці», «Мне с тобой бы лучше разминуться» (сл. Г. Бураўкіна); «Прыходзяць з памяці равеснікі» (сл. А. Вярцінскага і П. Макаля); «Будзем гатовы», «Канікулы зімовыя», «Летняя песенька», «Піянерскі марш» (сл. А. Вольскага); «Братские могилы», «Холода» (сл. У. Высоцкага); «Адрес моей любви» (сл. Р. Гамзатава); «Санет памяці» (сл. Н. Гілевіча); «Колыбельная» (сл. В. Гіна); «Пробуждение», «Мне тебя подарила весна», «Жыве Беларусь» (сл. С. Давідовіча); «Песня о любви» (сл. Я. Далматоўскага); «Краснознаменный округ Белорусский» (сл. А. Капілава); «Далі клічуць нас», «Самая лепшая», «Хаджу сунічнымі барамі» (сл. У. Карызны); «Не магу развітацца з вясной» (сл. У. Калеснікава); «Поклон земной вам, ветераны!» (сл. В. Лучанок); «Каралеваю Золушка стане», «Лірычны ўспамін», «Ляді, наша мара», «Пад небам адкрытым», «За бацькамі — сыны» (сл. П. Макаля); «Кораблик» (сл. Д. Міхлеева); «Старая скрипка» (сл. У. Някляева); «Сняжынка» (сл. П. Пранузы); «Балада» (сл. Б. Спрынчана); «Облака над землей», «Подорожник», «Уходит лето», «Я иду по ковру», «Я живу в заповедном краю» (сл. М. Таніча); «Ручай», «Дожджык» (сл. М. Парахневіча); «Лыжная прагулка» (сл. М. Хведаровіча); «Ходзіць коцік па палях», «Калыханка» (сл. народныя); «Турысцкая песня» (сл. С. Яўсеевай).

 

Прыкладная музыка

Да драматычных спектакляў: «Адчыніце, казляняткі». «Бітва ў космасе». «По велению сердца». «Время любви и ненависти». «Цудоўная дудка». «Димка-невидимка». «Юныя мсціўцы». «Дай вады, калодзеж». «Двадцать лет спустя». «За лясамі дрымучымі». «Иркутская история». «Квартэт Алямбар». «Восем лялек і мядз-ведзік». «Клоп». «Красные дьяволята». «Красная шапочка». «Медовое королевство». «На ўсіх адна бяда». «Оловянные кольца». «Остров сокровищ». «День нашего рождения». «Подвиг становится известным». «Приключения Чиполлино». «Серебряная табакерка». «Паркалёвы баль». «Сказка о наливном яблочке и серебряном блюдечке». «На граніцы». «Сказочный домик». «Три мушкетера». «Хозяин-слуга». «Юность отцов». «Зорка Венера». «Юность рыцаря». «Мастера».

Да радыёспектакляў: «Сымон-музыка». «Валерка Карабухін і яго сябры». «Летнія канікулы». «Зімовыя канікулы». «Беларуская калыханка».

Да тэле- і кінафільмаў: «Дикая охота короля Стаха». «Стрекозиные крылья». «Запомним этот день». «Красный агитатор». «Мост». «Личные счеты». «Любимая». «Маленькие мечтатели». «Первые испытания». «Саша-Сашенька». «Третья ракета». «Троянский конь». «Я родом из детства». «Весенняя сказка». «Наследники Макара Марковца». «Песня вяла і грэла». «Казнен в 41-м». «Звон уходящего лета». «После ярмарки». «Последнее лето детства». «Прошлогодняя кадриль». «Три веселых смены». «Композитор Глебов». «Слова аб рэспубліцы маёй». «Личные счеты». «Венок сонетов». «Сцяпан Жыхар».

Да мультыплікацыйных фільмаў: «Куда пропала луна?». «Нестерка». «Дудка-весялушка».

 

Публікацыі кампазітара

  • Музыкой освещать жизнь // Веч. Минск. 1973.
  • Музыка, музыка, музыка… // Веч. Минск. 1975. 24 февр.
  • Готовить себя к открытиям // Веч. Минск. 1976. 25 нояб.
  • Прэм’ера ў Хельсінкі // Голас Радзімы. 1977. 29 снеж.
  • Мовай музыкі // Мінск. праўда. 1980. 4 чэрв.
  • Эта нелегкая серьезная музыка // Веч. Минск. 1981. 28 нояб.
  • Галоўная падзея // ЛіМ. 1981. 27 сак.
  • Мелодыі мяне перапаўняюць… // Магілёўск. праўда. 1982. 9 лют.
  • Дарогамі «Маленькага прынца» // Звязда. 1982. 27 лют.
  • Адказваць за жыццё на зямлі // Голас Радзімы. 1982. 1 крас.
  • Тут музыка бярэ ўзлёт // Мастацтва Беларусь 1983. № 2.
  • Музыка, святая, как хлеб / / Железнодорожник Белоруссии. 1983. 20 окт.
  • Отвечать за жизнь на земле // Голос Родины. 1983. нояб.
  • Аддаваць усе намаганні // ЛіМ. 1985. 6 снеж.
  • Прощаясь с сочинением // Сов. культура. 1987. 22 сент.
  • Спроба быць шчаслівым // ЛіМ. 1988. 28 кастр.
  • «У каждого человека свое понятие о счастье» // Республика. 1993. 27 мая.

 

Літаратура пра кампазітара

Кнігі, буклеты

  • Мухаринская Л. Евгений Глебов. М., 1959.
  • Глущенко Г.С. Вторая симфония Е. Глебова // Советская симфония за 50 лет. Л., 1967.
  • Цитович Г., Нисневич И. Глебов Е. А. // Белорусская ССР. М., 1968.
  • Ракава А. Яўгеній Глебаў. Мн., 1971.
  • Глушчанка Г.С., Мухарынская Л.С., Нісневіч С.Г., Сцепан-цэвіч К.І., Шчарбакова Т.А. Гісторыя беларускай савецкай музы-кі. Мн., 1971.
  • Глущенко Г., Степанцевич К. Обзор профессионального музыкального творчества за 1966—1970 гг., Минск // Творчество. М., 1973.
  • Ракова Е. Евгений Глебов. Мн., 1974.
  • Ауэрбах Л.Д. Глебов Е. // Белорусские композиторы. М. 1978.
  • Ауэрбах Л.Д. Балет белорусского композитора Е. Глебова «Тиль Уленшпигель» // Культура и искусство в СССР. М., 1978.
  • Глущенко Г.С., Степанцевич К.И. Белорусская советская музыкальная литература. Мн., 1981.
  • Бокщанина Е.А. Вторая симфония Е. Глебова // Советская музыкальная литература. М., 1983.
  • Кулешова Г.Г. Белорусская кантата и оратория. Мн., 1987.
  • Чурко Ю.М. Белорусский балет в лицах. Мн., 1988.

Зборнікі

  • Зубрич И. «Тиль Уленшпигель» Е. Глебова / / Белорусская музыка. Вып. 1. Мн., 1975.
  • Савицкая О. Некоторые особенности тематической драматургии моноинтонационного цикла в творчестве Е. Глебова //. Вопросы теории и истории музыки. Вып. 1. Мн., 1976.
  • Грани таланта Е. Глебова // В мире музыки. М., 1978.
  • Ракова Е. 50 лет со дня рождения Е. Глебова // Ежегодник памятных музыкальных дат и событий 1979 г. М., 1979.
  • Савіцкая В. Скразное ладагарманічнае развіццё ў сімфанічных цыклах Я. Глебава // Весці АН БССР. Мн., 1979. № 2.
  • Савицкая О. О принципах композиции симфоний Е. Глебова // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 1. Мн., 1982.
  • Голикова Л. Некоторые вопросы музыкальной драматургии ораторий Е. Глебова «Свяці, зара!» и Д. Смольского «Мая Радзіма» // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 1. Мн., 1982.
  • Сергиенко Р. Принципы программного симфонизма в творчестве современных белорусских композиторов // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1983.
  • Златковский Ю. Опыт семантического анализа инструментального речитатива на примере Третьей симфонии Е.А. Глебова // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 2. Мн., 1983.
  • Голикова Л. О взаимодействии симфонической и балетной музыки Евгения Глебова // Вопросы культуры и искусства Белоруссии. Вып. 9. Мн., 1990.
  • Сергиенко Р. Звуковысотная основа симфоний Е. Глебова // Теоретические проблемы современной музыки. Мн., 1992.
  • Сергіенка Р. Другая сімфонія Яўгена Глебава (да пытання гукавышыннай арганізацыі) // Пытанні культуры і мастацтва Беларусі. Вып. 11. Мн., 1992.
  • Энциклопедический музыкальный словарь. Глебов Е.А. М., 1966.
  • Музыкальный энциклопедический словарь. Глебов Е.А. М., 1990.
  • Нисневич С.Г. Глебов Е.А. // Музыкальная энциклопедия. Т. 1. М., 1973.
  • Нисневич С. Глебов Е.А. // Энциклопедия «Балет». М., 1981.
  • Чурко Ю.М. Белорусский балет. Там жа.
  • Чурко Ю.М. Белорусский театр оперы и балета. Там жа.
  • Чурко Ю.М. «Мечта». Там жа.
  • Чурко Ю.М. «Альпийская баллада». Там жа.
  • Чурко Ю.М. «Избранница». Там жа.
  • Чурко Ю.М. «Тиль Уленшпигель». Там жа. Часопісы
  • Тероганян М. Слово либреттистам // Театр. 1964. № 7. Нісневіч I. Плён юбілейнага году // Беларусь. 1967, № 9. Ромадинова Д. Утверждая жизнь // Сов. музыка. 1967. № 10.
  • Эльяш Н. «Альпийская баллада» // Музыкальная жизнь. 1968. № 16.
  • Нисневич И. Композитор Е. Глебов // Культура и жизнь. 1968. № 4.
  • Чурко Ю. Альпийская баллада в балете // Неман. 1968. № 6.
  • Нисневич И. На правильном пути// Сов. музыка. 1969. № 3. Ладыгина А. Воплощая литературную классику // Сов. музыка. 1972. № 7.
  • Шантырь Г. «Тиль Уленшпигель» (балет Е. Глебова) // Музыкальная жизнь. 1975. № 13.
  • Луцкая Е. Герои уходят в бессмертие // Музыкальная жизнь. 1976. № 6.
  • Нісневіч I. Музыцы — подых сучаснасці // Беларусь. 1976. № 12.
  • Бутковская Г. Белоруссия музыкальная // Музыкальная жизнь. 1977. № 3.
  • Езерская Э. Композитор Евгений Глебов / / Музыкальная жизнь. 1977. № 3.
  • Зубрич И. Гордость культуры Белоруссии // Культура и жизнь. 1977. № 4.
  • Сергеева Н., Чижова А. Всевластие музыки // Театральная жизнь. 1978. № 22.
  • Троицкая Т. Третья встреча // Огонек. 1978. № 3. Савинов Н., Садовская М. Творческое горение // Музыкальная жизнь. 1978. № 19.
  • Шохман Г. Сохранять верность лучшему в себе // Сов. музыка. 1979. № 2.
  • Эльяш Н. Взыскательность // Театр. 1979. № 7. Савицкая О. Познание себя — открытие мира // Неман. 1980. № 8.
  • Шаўчэнка Н. Восьмы цуд свету, або Некалькі нататак аб сучас-ным беларускім балеце // Беларусь. 1981. № 9.
  • Осадчая А. «Младшая сестра» / / Голос Родины. 1981, июль. № 30.
  • Берасцень С. 3 думак светлых, мар нязнаных // Беларусь. 1982. № 8.
  • Первякова Н. Сочетая поэзию с правдой // Театр, жизнь. 1982. № 7.
  • Хомутов П. Ив этом — цель // Сов. балет. 1982. № 6. Эльяш Н. Многонациональная палитра // Сов. балет. 1982. № 6.
  • Чурко Ю. Проблемы ставит время // Сов. балет. 1982. № 1.
  • Чуянов С. «Маленький принц» и другие // Сов. балет. 1982. № 6.
  • Тюрина Т. Балет — искусство мысли // Музыкальная жизнь. 1982. № 20.
  • Зубрич И. Искать и находить новое / / Музыкальная жизнь. 1982. № 20.
  • Премьера балета Е. Глебова «Маленький принц» // Сов. музыка. 1983. № 8.
  • Лучанок I. Прывітанне // Мастацтва Беларусі. 1983. № 1. Берасцень С. З’яднаныя працай і песняй // Мастацтва Беларусь 1983. № 1.
  • Багатыроў А. Эстафета ў будучыню // Мастацтва Беларусь 1983. № 2.
  • Куксо К. Сяброўскі шарж // Мастацтва Беларусь 1983. № 3. Захарава Н. Сем дзён і сем нот // Мастацтва Беларусь 1983. № 6.
  • Агаркава А. Шлях да майстэрства // Мастацтва Беларусь 1983. № 8.
  • Берасцень С. Светлая крыніца дабрыні // Беларусь. 1983. № 10.
  • Кісялёў В. «Маленькі прынц» у Вялікім тэатры / / Мастацтва Беларусь 1984. № 1.
  • Берасцень С. Вакол Епіфаніі // Мастацтва Беларусь 1987. № 7. Далінская А. Смех, які вучыць // Мастацтва Беларусь 1987. № 3.
  • Мушынская Т. З Булгакавым і без яго, або Спроба рэцэнзіі ў выглядзе дыялога Аптыміста і Песіміста / / Мастацтва Беларусь 1992. № 7.

Газеты

  • «Сказку» читает… оркестр // Сов. Белоруссия. 1979. 3 окт. Берасцень С. Покліч непаўторнасці // ЛіМ. 1982. 26 лістап. Пейко Н. Сказочная фантазия // Известия. 1983. 27 мая. Давлекамова С. «Маленький принц» на белорусской сцене // Слава Родины. 1983. 6 июля.
  • Мяжэвіч Ул. Главная тема — гуманизм // Знамя юности. 1983. 23 нояб.
  • Премьера балета Е. Глебова «Маленький принц» // Советский артист. 1983. 20 мая.
  • Ванслов В. Балет Е. Глебова «Маленький принц» на сцене Кремлевского Дворца съездов // Сов. артист. 1983. 27 мая. Берасцень С. На лепшай сцэне краіны // ЛіМ. 1983. 17 чэрв. Берасцень С. Жить, думать, чувствовать // Сов. культура. 1983. 9 окт.
  • Сюльвестерссон Э. На сцене в Хельсинки // Голос Родины. 1983. № 44.
  • Ванслов В. Поэтическая сказка // Сов. Белоруссия. 1983. 28 мая.
  • Сергиенко Р. Взлет к своей звезде // Веч. Минск. 1983. 21 июня.
  • Федоров А. В атмосфере высоких размышлений / / Советский балет. 1984. № 2.
  • Виенола-Линдфорс И. Национальному балету Финляндии — 60 // Советский балет. 1985. № 4.
  • Межевич В. Гореть огню вдохновения //За передовую науку. 1985. 18 янв.
  • Савицкая О. Как прекрасен этот мир // Сов. Белоруссия. 1986. 25 июля.
  • Львова Е. В союзе с Шоу // Сов. Россия. 1986. 18 сент. Мармулевская И. Музыка для всех // Веч. Минск. 1986. 5 авг. Антонава С. Іронія — ці добрая усмешка лесу // ЛіМ. 1986. 3 кастр.
  • Берасцень С. «Алгебру» праверыць пачуццём // ЛіМ. 1986. 9 мая.
  • Мармулеўская I. Кранаючы струны душы // ЛіМ. 1986. 15 жн. Кузнецова Н. «Минская весна»: истоки и перспективы // Веч. Минск. 1986. 12 мая.
  • Лагина Н. Шоу улыбается // Моск. комсомолец. 1986. 12 мая. Неделя премьер // Сов. культура. 1987. 4 апр. Берасцень С. Будзем спадзявацца // ЛіМ. 1988. 22 крас.
  • Мдзівані А.Ю. Для чаго ты прыйшоў… // ЛіМ. 1989. 15 верас. Маэстра // Голас Радзімы. 1989. 19 студз.
  • Ерохин Р. В их чистом и честном виде // Белорусская думка. 1991. Окт.
  • Масляніцына I. Цудоўны свет Булгакава // Вяч. Мінск. 1992. 20 сак.
  • Масляніцына I. Майстар Глебаў выклікае Воланда // Добры вечар. 1992. 2 крас.
  • «Майстар і Маргарыта» // ЛіМ. 1992. 27 сак.
  • Чертович Б. Третье пришествие Воланда // Знамя юности. 1992. 25 марта.
  • Мяжэвіч У. Прэм’еры // Народн. газета. 1992. сак. Канстанцінава М. I зноў Майстар з’яўляецца перад намі // Народн. газета. 1992. 31 сак.
  • Кузнецова Н. Снова бал у Воланда // Веч. Минск. 1992. 12 марта.
  • Цветкова Г. Магия таланта и любви // Веч. Минск. 1992. 31 марта.
  • Бунцевич Н. С нечистой силой шутки плохи // Сов. Белоруссия. 1992. 30 марта.
  • Гурарьій I. Выпрабаванне Булгакавым // ЛiM. 1992. 30 крас.
  • Гурарый I. Ёсць каштоўнасці вечныя // JliM. 1992. 13 сак.

Артыкулы ў Інтэрнэт: