Уладзімір Уладзіміравіч АЛОЎНІКАЎ

Владимир Оловников

У. У. Алоўнікаў (1919-1996)

Нарадзіўся ў гор. Бабруйску (1919).
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесара В. А. Залатарова (1941).
Заслужаны артыст Беларусі (1955).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1957).
Народны артыст Беларусі (1970).
Прафесар (1980).
Член СК Беларусі (1940).
Памёр у Минску (1996).

Уладзімір Алоўнікаў адносіцца да плеяды кампазітараў, якія вызначалі мастацкае аблічча беларускай песні ў пасляваенны перыяд. Творчасці кампазітара ўласдіва змястоўнасць, актуальнасць тэм. У яго творах адчуваюцца магутныя традыцыі рускай кампазітарскай школы, якія У. Алоўнікаў успрыняў ад свайго настаўніка В. А. Залатарова — вучня М. А. Рымскага-Корсакава і М. А. Балакірава. У той жа час У. Алоўнікаў — глыбока нацыянальны мастак. Яго музыка, шчырая і душэўная, стрыманая і строгая, мужная і праўдзівая, атрымала водгук у слухачоў, увайшла ў рэпертуар прафесійных і самадзейных калектываў.

Для кампазітара характэрны пошук новай інтанацыі, патрабавальнасць да сябе, строгі густ. Яснасць мастацкай задумы, дбайны адбор музычных сродкаў, увага да дэталяў, добрае адчуванне формы — вось асноўныя рысы яго творчасці.

У. Алоўнікаў — аўтар кантаты і араторыі, сімфанічных паэм, харавой і камерна-інструментальнай музыкі. Але асаблівае месца ў яго творчасці займаюць песні, якія прынеслі кампазітару шырокую вядомасць. Пачатковы матыў адной з іх — «Радзіма, мая дарагая» — стаў пазыўнымі Беларускага радыё.

У. Алоўнікаў — з пакалення франтавікоў. Апошні дзень выпускных экзаменаў у кансерваторыі — 22 чэрвеня 1941 года — стаў пераломным у яго лёсе. Запісаўшыся добраахвотнікам на фронт, ён прайшоў увесь цяжкі шлях вайны — ад яе першых дзён да пераможнага салюта, ад радавога салдата да гвардыі капітана, быў удастоены баявых узнагарод.

Перадваенныя гады звязаны з вучобай і удалым творчым стартам. Перш за ўсё ён звярнуўся да фартэпіяннай музыкі, таму што адначасова з кампазіцыяй займаўся па фартэпіяна. З’яўляецца цыкл п’ес для гэтага інструмента. Дзве з іх — «Недагаворанае» і Прэлюд — выконваліся ў Малой зале Маскоўскай кансерваторыі ў час Першай дэкады беларускага мастацтва ў Маскве ў 1940 годзе.

У. Алоўнікаў працуе і над творамі буйной формы — Санатай для скрыпкі і фартэпіяна, Струнным квартэтам, Сімфоніяй. У гэтыя ж гады з’яўляюцца яго першыя рамансы — «Летний день» і «Мне снилось» на вершы В. Брусава.

Менавіта раманс аказаўся і першым жанрам, да якога кампазітар звярнуўся пасля вайны. Гэта рамансы пра каханне «I зноў былое ажыло», «Ты прыйдзі», «Дазволь цябе любіць» і інш., рамансы «Дуб» і «Лес», звязаныя з эпічнай традыцыяй. Уз-наўляецца работа і ў іншых жанрах (Квартэт, Пядь прэлюдый для фартэпіяна). У 1948 годзе да рэспубліканскага конкурсу напісана першая песня — «Разгарэлася зорачка ясная».

У хуткім часе ўзнікла ідэя стварэння цыкла песень пра герояў вайны, бо, на думку кампазітара, «кожны чалавек, які здзейсніў подзвіг, заслужыў, каб яго праславілі». Першай у цыкле стала «Песня о Доваторе». Яна хутка ўвайшла ў рэпертуар Чырванасцяжнага ансамбля песні і танца Саведкай Арміі. Гэтай песняй, а таксама «Песняй пра Заслонава» пачалася распрацоўка кампазітарам тэмы вайны.

Потым былі напісаны «Песня о Брестской крепости», «Песня о Гастелло», «Песня пра Гараўца», «Песня о подольских курсантах», «Песня пра Веру Харужую», «Песня о Карбышеве» і іншыя — больш за сорак твораў эпічнага і лірыка-драматычнага характару.

У 1982 годзе за песні на ваенна-патрыятычную тэматыку У. Алоўнікаў быў удастоены залатога медаля імя А. В. Аляксандрава.

Шырокую папулярнасць набыла «Лясная песня», якая з часам увайшла ў музычны побыт і як народная была запісана Г. Цітовічам. У гэтым — найвышэйшае прызнанне таленту кампазітара.

Тэматычныя напрамкі песень У. Алоўнікава абумовілі і змест яго твораў іншых жанраў. У 50-ыя гады адна за адной былі напісаны сімфанічныя паэмы — «Партызанская быль» і «Нарач», якія зрабілі ўплыў на фарміраванне гэтага жанру ў рэспубліцы. Іх вызначае песенны сімфанізм, яснасць і даступнасць музычнай мовы, шырокае выкарыстанне поліфанічнай тэхнікі, яскравая вобразнасць.

Арыгінальная па задуме сімфанічная сюіта «Песні міру». Яна напісана ў своеасаблівай манеры музычнага плаката, дзе тры музычныя тэмы — сімвалы міру, супрацоўніцтва і брацтва.

Сюіта «На Палессі» для аркестра беларускіх народных інст-рументаў узнікла пад уражаннем паездкі У. Алоўнікава з паэтам А. Русаком на Палессе, дзе было запісана больш за трыццаць народных песень. Некаторыя з іх вызначылі асаблівасць музычнай мовы сюіты.

Владимир ОловниковУ харавых творах гэтага часу відавочна майстэрства і вынаходлівасць кампазітара ў фактурных рашэннях, выбары тэсітуры, тэмбравых суадносінах галасоў, стварэнні каларыту, як, напрыклад, у шырока вядомым хоры «На Палессі гоман, гоман».

У 60—70-ыя гады асноўная творчая ўвага кампазітара сканцэнтравана на песні. Ён паставіў перад сабой новую мастацкую мэту — увасобіць у ёй нашу рэчаіснасць, раскрыць вобраз сучасніка. Так узніклі песні пад агульнай назвай «Мае сучаснікі».

Песням кампазітара ўласцівыя цэласнасць і высокая ступень мастацкага абагульнення. Ствараючы ёмісты шматпланавы вобраз, кампазітар выкарыстоўвае вялікі арсенал сродкаў выразнасці: шырокія па дыяпазону мелодыі, дынамічны і імпульсіўны рытм, разнастайныя гарманічныя гучнасді, гібкую і разгорнутую форму. Ён творча развівае традыцыі савецкай масавай песні, арганічна спалучыўшы іх з асаблівасцямі нацыянальнай песеннай культуры.

Час ад часу У. Алоўнікаў вяртаўся і да іншых жанраў. У 1975 годзе ён стварыў сімфанічны эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці».

У канцы 80-ых гадоў на вершы паэтаў-партызанаў была написана араторыя «Партизанские песни», якая сканцэнтравала асноў-ныя жанравыя лініі творчасці У. Алоўнікава. У яе харавых і сольных нумарах апавядаецда пра баявое жыццё партызан.

Дзейнасць кампазітара доўгі час звязана з Беларускай Акадэміяй музыкі, дзе ён на працягу двадцаці гадоў быў рэктарам (1962— 1982). 3 1980-га — прафесар кафедры кампазіцыі.

Творы

Сцэнічная музыка

Музычна-харэаграфічная сцэнка «Чарадзей» для хору, салістаў-танцораў і двух баянаў (сл. М. Клімковіча, 1979).

Вакальна-інструментальная музыка

Араторыя «Партизанские песни» для сімфанічнага аркестра, хору і салістаў (сл. беларускіх паэтаў-партызан, 1988). Кантата «Усім піянерам равеснік і брат» (памяді Марата Казея) для чытальніка, саліста, дзіцячага хору і аркестра (сл. А. Вольскага, 1968).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра. Сімфонія № 1 (1941). Паэмы: «Партызанская быль» (1952), «Нарач» (1954); сюіта «Песні міру» (1958), «Урачыстая прэлюдыя» (1972), эскіз «Куранты Брэсцкай крэпасці» (1975).

Для аркестра беларускіх народных інструментаў: сюіта «На Палессі» (1953), музычная карцінка «Зорка Венера» (1958).

Камерна-інструментальная музыка

Струнныя квартэты: № 1 (1940), № 2 (1948). Для скрыпкі і фартэпіяна: Саната (1937), Гумарэска, Карагодны напеў (1950).

Для фартэпіяна: «Недагаворанае» (1937), «Маленькая балада» (1938), Прэлюд (1940), Саната (1940), Пяць прэлюдый (1948), Эдюд (1948); апрацоўкі беларускіх народных песень для ф-на ў чатыры рукі: «Заінька», «Пайшоў каток у лясок», «У чыстым полі яліначка», «Ясная зараначка».

Фартэпіяннае трыо (1939), Сюіта на тэмы беларускіх народных песень для квінтэта беларускіх дудак (1951), Песня-балада для кантрабаса з ф-на (1988).

Вакальная музыка

Для хору без суправаджэння: «На Палессі гоман, гоман», «Радзіме» (сл. П. Броўкі, 1952), «Дуб», «Партызанскія акопы» (сл. М. Танка, 1952), «Партьізаны ідуць» (сл. М. Шарамета, 1953).

Для хору з суправаджэннем: «Песня дружбы» (сл. А. Бялевіча, 1954), «Палеская святочная» (сл. А. Русака, 1967), «Кастрычніцкі гімн» (сл. К. Кірэенкі, 1970); апрацоўка беларускай народнай песні «Пайшоў Ясь наш на лужок».

Для голасу з суправаджэннем. Рамансы: «Летний день», «Мне снилось» (сл. В. Брусава, 1941), «Ты назваў мяне ільдзінай» (сл. Э. Агняцвет, 1947), «I зноў былое ажыло» (сл. А. Астрэйкі, 1948), «Ты прыйдзі» (сл. Я. Купалы, 1948), «Дазволь цябе любіць» (сл. 3. Бядулі, 1948), «Мой милый друг», «Что смолкнул веселия глас» (сл. А. Пушкіна, 1949), «Лес», «Дуб» (сл. Я. Коласа, 1949), «На чаўне» (сл. Э. Агняцвет, 1950). Апрацоўка беларускай народнай песні «Закаці, яснае сонейка» для голасу, цымбалаў і саксафона.

Песні: «Песенька мінскіх дзяцей», «Піянерская паходная», «Песня пра Веру Харужую», «Песня пра Ульяну» (сл. Э. Агняцвет); «Леніна простае слова» (сл. А. Александровіча); «По грибы» (сл. М. Алтухова); «Рабочий класс» (сл. Я. Антошкіна); «Прошла война» (сл. С. Архарава); «Песня пра Заслонава» (сл. А. Астрэйкі); «Верность мужеству» (сл. В. Бакалдзіна); «Даў слова — стрымай», «Радзіма, мая дарагая» (сл. А. Бачылы); «Песня о разведчице» (сл. А. Белавуса); «Песня дружбы» (сл. А. Бялевіча); «Неман — сцяжына пешая» (сл. Д. Бічэль-Загнетавай); «Вочы Беларусь (сл. Р. Барадуліна); «В России умеем беречь», «Землянка», «Песня о Саше Ковалёве», «Песня на исходном рубеже», «Этим всё сказано» (сл. Б. Бруснікава); «Ленинская дорога» (сл. Г. Бураўкіна); «Хотят ребята в моряки» (сл. К. Ваншэнкіна); «Песня о морской пехоте» (сл. I. Варавы); «Дарога без прывала», «Здаецца зноў жыццё пачата» (сл. А. Вялюпна); «Мореход» (сл. Г. Гітмана); «Песня пра медаль», «Прызнанне», «Радзімы нашай слава» (сл. П. Глебкі); «Где-то в поселке», «Песня в пути», «Песня о Заводском районе», «Песня о юности», «Споем, друзья, споем», «Туристская шуточная» (сл. К. Гляйхенгауса); «Колокола Хатыни» (сл. У. Гатоўскага); «Расцвіла чаромха бела» (сл. А. Дзеружынскага); «Люди науки», «Песенка закаленных», «Поехали, друзья», «Стоит захотеть», «Университетский вальс» (сл. Р. Жбанкова); «Каля ёлкі» (сл. В. Зуёнка); «Вечарам ясным», «Партызанская паходная», «Песня пра Мінск», «Як у нас на трактарным» (сл. К. Кірэенкі); «Солдатская шуточная» (сл. М. Кітайчыка); «Разгарэлася зорачка ясная» (сл. М. Клімковіча); «Матросская лента», «Песня о партии», «Песня о Сивко» (сл. Д. Кавалёва); «Песня беларускіх фізкультурнікаў», «Песня маладых будаўнікоў» (сл. М. Лазарука); «Вечной славы огонь», «Возвращение», «И все это наша отчизна родная», «Песня о Брестской крепости», «Песня о Гастелло», «Песня о Карбышеве», «Песня о Доваторе», «Песня о Ленине» (сл. А. Лазнявога); «Вечерняя прогулка» (сл. I. Лакштанава); «Песня пра «Камунарку» (сл. Е. Лось); «Часовой» (сл. Г. Лося); «Песня о девушке из Бреста» (сл. М. Матусоўскага); «Бессменный пост» (сл. Ю. Мельнікава); «Ода безымянным» (сл. С. Маскаленкі); «Непобедимые советские солдаты» (сл. X. Мурашкі); «Рядовые партии великой» (сл. В. Нядвецкага); «Березка» (сл. Г. Навасёлава); «Песня о Минске» (сл. I. Панкевіча); «Песня о матери» (сл. I. Панкевіча і А. Сердзюкова); «Пакаленні» (сл. П. Панчанкі); «Лето» (сл. Р. Пятрэнкі); «Аршанская старонка», «Беларусь — радзіма», «Вясельная», «Дзснь добры, Масква», «Добры дзень», «Край палескі», «Крынічанька», «Лясная песня», «Молодежный марш», «Нам не трэба вайны», «Не пішы», «Па-над лесам, па-над борам», «Перад спатканнем», «Песня пра меліяратараў», «Песня рассветаўцаў» (сумесна з В. Зеленкаўцом), «Прыляцелі гусі», «Салігорская раніца», «Ты прыйдзеш ка мне», «Я люблю», «Я нікому цябе не аддам» (сл. А. Русака); «Песня о первом чекисте» (сл. I. Разанава); «Дозорные Страны Советов» (сл. Н. Сёміна); «Песня о 28-й армии» (сл. А. Сердзюкова); «Родина ждет» (сл. М. Святлова); «Майская застольная» (сл. М. Танка); «Марш белорусских физкультурников» (сл. К. Цітова); «Штормовыми пройдем просторами» (сл. I. Флё-рава); «Комсомольское сердце» (сл. А. Харкевіча); «Горнист», «Марш автозаводцев» (сл. А. Шарапава); «Песня о николаевском десанте», «Песня о подольских курсантах» (сл. Б. Штармова); «Голубой океан», «Піянерская патрыятычная», «Песня пра Гараўца» (сл. М. Шушкевіча); «Бацькаўшчына», «Они не пройдут», «Сорок пятый» (сл. М. Ясеня).

Прыкладная музыка

Да драматичных спектакляў: «Брэсцкая крэпасць» (К. Губарэвіч).

Да кінафільмаў: «Міколка-паравоз» (1957). «Девочка ищет отца» (1959). «Весенние грозы» (1960). «Улица младшего сына» (сумесна з Ю. Бельзацкім, 1962). «Дороги без привала» (1965). «Баллада о матери» (1966).

Літаратура пра кампазітара

  • Гама. Маладыя музычныя кадры // ЛіМ. 1934. 22 крас. Нісневіч С. Канцэрты кансерваторыі БССР // ЛіМ. 1940. 17 чэрв.
  • Цікоцкі Я. Здольны кампазітар // ЛіМ. 1950. 1 студз. Молчанов К. У композиторов Белоруссии / / Сов. музыка. 1954. № 8.
  • Хачатурян А. За дальнейший расцвет музыкальной культуры Белоруссии // Сов. Белоруссия. 1954. 20 дек.
  • Пукст Г. Музыка Советской Белоруссии // Сов. музыка. 1954. № 12.
  • Коваль М. Поет народ // Сов. культура. 1955. 20 февр. Белый В., Михайловская Н. Встречи с белорусскими музыкантами: [К итогам декады] // Сов. музыка. 1955. № 4.
  • Бернандт Г. Заўвагі аб сімфанічнай музыцы // ЛіМ. 1955. 21 мая.
  • Тикоцкий Е. Белорусские композиторы // Сов. музыка. 1956. № 5.
  • Жураўлёў Д. На крылах песні // Звязда. 1957. № 3. Жураўлёў Д. Другі сімфанічны // ЛіМ. 1957. 7 снеж. Смольскі Б. Канцэрт песні // ЛіМ. 1957. 14 снеж. Виноградов В. Несколько мыслей о творчестве белорусских композиторов // Сов. музыка. 1958. № 2.
  • Нісневіч I. Традыцыі і наватарства // ЛіМ. 1958. 1 лістап. Няхай Р. Песня павінна гучаць! // ЛіМ. 1959. 21 сак. Жураўлёў Д. Музыка ў эфіры // ЛіМ. 1959. 15 крас. Калеснікава Н. Сімфанічная музыка // ЛіМ. 1959. 22 крас. Сербін В. Мастацтва воінаў // ЛіМ. 1959. 20 чэрв. Ракава А. Песні народнай героікі // ЛіМ. 1959. 7 кастр. Сімфоніі, сюіты, канцэрты… // ЛіМ. 1959. 3 кастр. Журавлев Д. Друг песни крылатой // Неман. 1960. № 6. Ракава А. Зноў аб песні // ЛіМ. 1960. 4 лістап. Смольскі Б. Добры пачатак // ЛіМ. 1961. 27 студз. Гаўрусёў С. За даўгавечнасць песні // ЛіМ. 1961. 14 лют. Ракава А. Шчыра, меладычна // ЛіМ. 1961. 7 ліп. Нісневіч I. Музыка ў кіно — не ілюстрацыя // ЛіМ. 1961. 12 верас.
  • Ракава А. Трэба нам песень // ЛіМ. 1962. 26 студз. Загародні Г. На прастор жыцця // ЛіМ. 1962. 6 лют.
  • Ялатаў В. Летапіс беларускай песні // ЛіМ. 1962. 9 лют. Данилевич В. Заводская должность композитора // Сов. культура. 19б2. 21 июня.
  • Жураўлёў Д. I песню падхапілі мільёны… // ЛіМ. 1963. 15 лют.
  • Ініч I. Кампазітары — вартавым Радзімы // ЛіМ. 1963. 28 мая.
  • Виноградов В. Наша музыка сегодня // Коммунист. 1964. № 3.
  • Фукс М. Кантакты дружбы // ЛіМ. 1964. 1 мая. Бярозкін Р. Запісана ад народа // ЛіМ. 1964. 22 мая. Глущенко Г.С., Степанцевич К.И. Мастер песни // Наши композиторы. Мн., 1965.
  • Нісневіч I. Жывая крыніца // Полымя. 1965. № 11. Можейко 3. Память о войне // Сов. музыка. 1966. № 2. Нісневіч I. Дзякуй, браты // ЛіМ. 1967. 13 чэрв. Беляков В. Здравствуй, столица // Сов. культура. 1967. 2 сент.
  • Ауэрбах Л. Мелодыі, якія мы любім // ЛіМ. 1968. 12 снеж. Пісьменная I. Памяць сэрца // ЛіМ. 1968. 12 сак. Железное В. Подарили песню // Правда. 1968. 19 апр. Ракава А. Адрас творчасці // ЛіМ. 1969. 14 снеж. Ладыгіна А. С песней по жизни // Сов. Белоруссия. 1969. 16 янв.
  • Навіцкая Н. Чуем «песню лясную» // Звязда. 1969. 16 студз. Русак А. Як песня склалася // ЛіМ. 1969. 4 ліп. Зубрыч I. Уладзімір Алоўнікаў. Мн., 1970. Дзяшлевіч М. Запаветнае // ЛіМ. 1970. 15 мая. Глінскі Ф. «Пасылка» з кансерваторыі // ЛіМ. 1971. 1 студз. Няхай Р., Астрэйка А. Сябруючы, будзем патрабавальнымі // ЛіМ. 1974. 12 крас.
  • Мухарынская Л. Манументальныя хоры // Полымя. 1974. № 5. Радкевіч Я. «Ой, бярозы ды сосны!» // Бярозка. 1974. № 5. Малы Я. Песня ў страі // ЛіМ. 1974. 30 жн. Абакумовская Т., Ходырев А. Поездка туда и обратно // Сов. культура. 1974. 5 дек.
  • Ракова Е. Творчество, взращенное войной // Сов. музыка. 1975. № 2.
  • Русак А. «Ой, бярозы ды сосны…» // ЛіМ. 1975. 1 снеж. Баранкин Е. Композиторский форум в Бресте // Муз. жизнь. 1975. № 14.
  • Козлович А. О чем поведал консерваторский рояль? // Лит. газ. 1978. 23 авг.
  • Русак А. Мелодыя, сэрцам сагрэтая // ЛіМ. 1979. 12 студз. Ветка С. «I ўзлятала песня птушкай» // ЛіМ. 1979. 2 лют.
  • Герасимова С. Песня в строю // Сов. культура. 1982. 19 янв. Глушакоў I. Як голас пакалення // JliM. 1984. 27 ліп. Лойка А. Чым слова наша адгукнецца? // Мастацтва Беларусі. 1984. № 4.
  • Чарняк В. Кампазітар воінскага гарту // Мастацтва Беларусь. 1984. № 7.
  • Голікава Л. Сімфанічная паэма «Нарач» У. Алоўнікава: Да пытання ўвасаблення праграмнасці // Весці АН БССР. Сер. грамад. навук. 1984. № 3.
  • Бржазоўскі А. I песня зброяй была // Работніца і сялянка. 1985. № 5.
  • Галецкі М. Слова пра Уладзіміра Алоўнікава // ЛіМ. 1985. 4 кастр.
  • Зубрич И. Владимир Оловников. Мн., 1985.
  • Жураўлёў Д. Дынастыя музыкантаў // Мастацтва Беларусь. 1986. № 6.
  • Солапаў М. У зале філармоніі аншлаг // ЛіМ. 1987. 3 ліп. Макаранка Л. «Ведаюць не толькі музыканты» // ЛіМ. 1989. 20 студз.
  • Салаўёва Т. I памяць сэрца ў песні адгукнецца / / Беларус. мова і літ. у шк. 1989. № 4.