Twitter-лента

Рыгор Аляксандравіч АНЧЫКАЎ

Григорий АнчиковНарадзіуся ў в. Верхнія Цімерсяны Сімбірскай губерніі (1914).
Закончыў Беларускую дзяржаўную кансерваторыю па класу кампазіцыі прафесараў В. А. Белага і А. В. Багатырова (1955).
Заслужаны дзеяч мастацтваў Чувашскай АССР (1989).
Член СК Беларусі (1951).

Творы:

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра: Святочная уверцюра (1964), уверцюра-фантазія «Сільбі» (1989).

Для духавога аркестра: Чувашскі марш (1938).

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна: Шэсць прэлюдый (1938), п’есы Largo, Скерцанда (1951), Варыяцыі на тэму чувашскай народнай песні (1952).

Саната для скрыпкі і ф-на (1961).

Вакальная музыка

Для хору з суправаджэннем: «Проводы» (сл. М. Шумілава, 1937), «На Берлин» (сл. Л. Ашаніна, 1943), «Песня» (сл. М. Шумілава, 1951), «Народ-богатырь» (сл. П. Тукташа, 1951), «Партизанская», «Песня аб шчасці» (сл. М. Алтухова, 1952), «Родному краю», «Песня моладзі» (сл. А. Русака, 1952), «Сокол» (сл. П. Хузангая, 1963), «Девушка нашего села» (сл. М. Хмелева, 1984). Апрацоўкі чувашскіх народных песень для голасу і хору ў суправаджэнні ф-на.

Для голасу з суправаджэннем. Рамансы: «Летний вечер» (сл. I. Віктарава, 1937), «Прекрасная пора», «Ожидание» (сл. А. Эсхеля, 1937), «Любимой» (сл. I. Іваніка, 1938); «Песня» (сл. П. Хузангая, 1952), «В деревянном домотканом городке» (К. Сіманава, 1955), «Родной мой край» (сл. П. Хузангая, 1981), «Ты — песня» (сл. Л. Марцьянавай, 1982), «Когда-нибудь», «Осенний вечер», «Другое в памяти» (сл. П. Хузангая, 1983), «Тебе» (сл. У. Арлова, 1983), «Вновь тебя напомнила луна» (1984), «Ужель тебя я больше не увижу» (1984), «Пройдут десятилетия» (сл. П. Хузангая, 1985), «Ожидание» (сл. Ю. Ілюхіна, 1985), «Легенда» (сл. Р. Сарпі, 1986).

Публікацыі кампазітара

Заўсёды з народам // Звязда. 1968. 10 студз.

В новом году // Сов. музыка. 1972. № 1.Літаратура пра кампазітараИлюхин Ю. Наш друг Григорий Анчиков // Сов. Чувашия. 1974. 27 янв.

Красовская Н. Фортепианные пьесы композиторов Чувашии // Труды ГМПИ им. Гнесиных. Вопросы фортепианного искусства. Вып. XI. М., 1973.