Мікалай Канстанцінавіч ЛІТВІН

Литвин Н. К.

Н. К. Литвин (р. 1951)

Нарадзіўся ў в. Пятрэвічы Баранавіцкага р-на Брэсцкай вобл. (1951).
Закончыў Беларускую дзяржаўную консерваторию м класу кампазіцыі прафесара А. В. Багатырова (1977).
Член СК Беларусі (1979).

Вобразы Беларусі з’яўляюцца галоўнымі ў творчасці М. Літвіна. Яны напаўняюць аркестравую і вакальную музыку, у якой праслаўляецца жыццё і духоўная прыгажосць беларускага народа. Нацыянальная ідэя атрымлівае рознабаковае ўвасабленне, з’яўляючыся асновай твораў малых і буйных форм. У камерна-інструментальнай музыцы кампазітар умела выкарыстоўвае багаты каларыт народных інструментаў, у вакальнай — імкнецца да шырокага лірычнага выказвання, якое арганічна ўбірае ў сябе фальклорную інтанацыйнасць. У розныя перыяды ствараліся п’есы для баяна, цымбалаў, дудак, якія дэманструюць глыбокае адчуванне беларускай песенна-інструментальнай культуры з уласцівымі для яе музычна-стылістычнымі асаблівасцямі.

Сярод твораў 80-ых гадоў важнае месца займае харавы цыкл «Родныя вобразы» на вершы Я. Купалы і Я. Коласа. Твор адметны шырынёй праявы нацыянальных пачуццяў і лірычна пераасэнсаванымі вобразамі патрыятызму. Вытокі выразнай меладыйнасці хароў, якая спалучае і свабодную пявучую кантылену, і дэкламацыйнасць, і пранікнёную распеўнасць,— у беларускай народнай песеннасці.

У народна-аркестравай музыцы кампазітар паўстае і як яркі жанрыст, які добра адчувае прыроду танцавальнага фальклору, і як тонкі, удумлівы мастак. Адсюль — спалучэнне нястрымнай стыхіі танца і элегічнасці, адкрытага выяўлення пачуццяў і мяккай меланхоліі, што вызначае эмацыянальны тонус «Калыханкі», «Весялухі», «Вясенняга карагоду».

I ў камернай, і ў аркестравай музыцы М. Літвін выступае прыхільнікам канцэртнага стылю, які дае магчымасць увасобіць усё багацце і своеасаблівасць народнай выканаўчай культуры, тэмбравай палітры народных інструментаў, а таксама ўсю паўнату характару беларускага народа.

У розныя перыяды кампазітарам ствараліся разнастайныя песні, якія вызначаюцца шырокім і рознабаковым праяўленнем лірыкі. Яна пранікае і ў тыя сферы, дзе пануюць патрыятычныя матывы. Песня, па меркаванні кампазітара,— гэта тая «музыка душы», якая дазваляе перадаць самыя розныя думкі і настроі. У 1982 годзе за песню «Мое отечество» кампазітару было прысвоена званне лаўрэата рэспубліканскага конкурсу.

Яркія, эмацыянальна напоўненыя творы М. Літвіна гучаць у канцэртах, па радыё і тэлебачанні. Яны ўвайшлі ў рэпертуар многіх калектываў, якія прадстаўляюць беларускае мастацтва.

Творы

Вакальна-інструментальная музыка

Кантата «Беларуская калыханка» (сл. В. Віткі, 1977).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра: Сімфонія (1976), Сімфанічныя ва-рыяцыі (1976), эскіз «Горкі вырай» для чытальніка і аркестра (сл. М. Мятліцкага, 1993).

Для народнага аркестра: «Калыханка», «Весялуха» (1987), «Вясенні карагод» (1990).

Камерна-інструментальная музыка

Для баяна: Маленькая сюіта (1977), Парафраз на беларускія народныя тэмы (1980), «Экспромт», «Тэма з варыяцыямі» (1981), Фугета, Фантастычнае скерца (1987), зборнік п’ес «Урок музыкі» (1987), «Казка» (1992). Для фартэпіяна: Ронда (1982), Дзве прэлюдыі (1983), Фугета (1985). Для цьімбалаў і фартэпіяна: «Паэма» (1980), «Песня», «Бурлеска» (1982). Для ансамбля народных інструментаў: Сюіта (1980), Фантазія (1981).

Саната-паэма для віяланчэлі і ф-на (1973), Паэма для домры і ф-на (1979), Лірычная п’еса для альтовай дудкі і ф-на (1982), п’е-сы «Вяснянка» і «Калыханка» для квінтэта беларускіх дудак (1982).

Вакальная музыка

Для хору а капэла: цыкл «Родныя вобразы» (сл. Я. Купалы, Я. Коласа, 1983), хор для дзяцей «Камар» (сл. П. Пранузы, 1991).

Для хору з суправаджэннем: «Маладая Беларусь» (сл. Я. Ку-палы, 1993).

Для голасу з суправаджэннем: цыкл «Осенний триптих» (сл. I. Бурсава, 1977).

Песні: «Чорны вочы — здрада» (сл. В. Аколавай); «О чем вспоминают солдаты» (сл. С. Арлова); «Люди в мирных шинелях» (сл. Б. Бруснікава); «Открытие», «Хлеба высокие» (сл. В. Гіна); «Над Белай Руссю» (сл. А. Грачанікава); «Я остаться хочу твоей сказкой», «Бабье лето» (сл. М. Давыдзенкі); «Суніцы», «Васількі» (сл. У. Карызны); «Милицейский вальс», «Вальс под гитару», «Иду служить!» (сл. I. Кісялёва); «Синее небо» (сл. Т. Ку-заўлевай); «Десантники» (сл. Я. Мілаванава); «Солдаты России», «Мое Отечество» (сл. А. Пракоф’ева); «Я вясну малюю» (сл. П. Пранузы); «Гай закаханых» (сл. I. Скурко); «Баллада о бессмертии», «Сирень отголубела» (сл. А. Салаўёва); «Я Вас люблю всегда» (сл. М. Татура); «Признание» (сл. П. Труса); «Маленькія трубачы» (сл. М. Чарняўскага); «Сівізна Радзімьі», «Сівыя бярозы» (сл. М. Ясеня).