Twitter-лента

Алена Віктараўна АТРАШКЕВІЧ

Елена АтрашкевичНарадзілася ў г. Ново-Барысаў Мінскай вобласці (1966).
Скончыла Ленінградскую кансерваторыю па класу кампазіцыі Б. А. Арапа (1989).
Старшыня прадметна-цыклавой камісіі «Мастацтва эстрады (спевы)» установы адукацыі «Мінскі дзяржаўны каледж мастацтваў», выкладчык музычна-тэарэтычных дысцыплін установы адукацыі «Маладзечанскае музычнае вучылішча імя М.К. Агінскага», кіраўнік студыі эстраднай песні «Спяваем разам».
Член дэлегацыі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь у Межпарламенцкай ассамблеі праваслаў’я.
Член савету спецыяльнага фонду Прэзідента Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Асноўныя творы:

  • Кантата на вершы М. Дудзіна, «Сакраментальная паэма»,
  • Вакальна-сімфанічная паэма «Кахаю» (для салістаў, змешанага хору і аркестра) на сл. Т. Мушынскай
  • Харавыя цыклы «Случарыны», «Дыптых»,
  • 5 мініяцюр для дзіцячага хору,
  • 2 струнныя квартэты,
  • Фантазія для аркестра народных інструментаў,
  • Апрацоўкі беларускіх, рускіх, нямецкіх, грузінскіх народных мелодый,
  • Эстрадныя песні,
  • Музыка для дзіцячых тэатральных спектакляў.