Алег Барысавіч СОНІН

Сонин О. Б.

О. Б. Сонин (р. 1949)

Нарадзіўся ў гор. Берліне (1948).
Закончыў Беларускую дзяржаўную консерваторию па класу кампазіцыі прафесараў М. I. Аладава і А. В. Багатырова (1974).
Член СК Беларусі (1978).
Музыку А. Соніна вызначаюць інтэлектуальныя вытокі, звязаныя з творамі іншых відаў мастацтва (другая сімфонія «Lorca іп тетоrіаm», трэцяя сімфонія «Прысвячэнне Сапфо»).

Кампазітар імкнецца да яркай, выразнай мастацкай формы. Яго партытуры багатыя тонкім гукапісам, вытанчанымі фарбамі, тэмбравымі знаходкамі. У той жа час музыцы А. Соніна ўласціва эмацыянальнасдь, якая часам дасягае значнай сілы выразу.

У першыя гады пасля заканчэння кансерваторыі кампазітар напісаў кантату «Родная зямля». У яе аснове — вершы Я. Купалы «Паклон мой народу за песні» і «Гусляр», а таксама ўласны паэтычны тэкст. Тэме Радзімьі прысвечаны і два вакальныя дыклы на вершы беларускіх паэтаў «Родны край» і «Пад вечнымі соснамі», дзе кампазітар імкнецца да лаканічнасці, дакладнай дэталізацыі, тонкай нюансіроўкі, разнастайнага ўвасаблення моўнай інтанацыі.

У пачатку 80-ых гадоў выразна азначылася цікавасць А. Сошна да інструментальнай музыкі, перш за ўсё сімфоніі і канцэрта.

Незвычайнасцю музычнага рашэння адметны Першы канцэрт для фартэпіяна з камерным аркестрам. Напісаны ў адвольнай імправізацыйнай манеры, ён адзначаны віртуознасцю, маляўнічасцю гучання і аркестравай трактоўкай фартэпіяна.

Змест Другой сімфоніі абумоўлены паэзіяй Ф. Г. Лоркі і вобразам самога паэта — змагара-антыфашыста, барацьбіта за свабоду і незалежнасць.

Трэцяя сімфонія «Прысвячэнне Сапфо» створана пад уражаннем вершаў легендарнай грэчаскай паэтэсы Сапфо і рымскага паэта Авідзія, які ўславіў каханне Сапфо да юнака Фаона. Ідэя ўсёперамагаючага кахання пранізвае гэтьі лірычны твор, у якім сумяшчаюцца рысы сімфоніі, інструментальнага канцэрта і тэатральнага дзеяння.

Антычнай міфалогіяй прадвызначаны і творы наступных гадоў, напрыклад, другая сюіта для фартэпіяна «Шэсць сцэн з жыцця юнай Афрадыты».

Творы

Вакальна-інструментальная музыка

Кантата «Родная зямля» для саліста, хору і сімфанічнага аркестра (сл. Я. Купалы і ўласныя, 1975).

Аркестравая музыка

Для сімфанічнага аркестра. Сімфоніі: № 1 (1974), № 2 «Lorca in memoriam» (1985), № 3 «Прысвячэнне Сапфо» (1987).

Для камернага аркестра: сімфонія № 5 «Kaperraum’s Betievings» (1994).

Канцэрты: для ф на з аркестрам (№ 1 «Schonberg Concerto», 1981, № 2, 1984).

Камерна-інструментальная музыка

Для фартэпіяна: сімфонія № 4 «Музыка для Осіпа Мандэлып-тама» (1992); сюіты: «Сем п’ес з Крыма — дзецям» (1982), «Шэсць сцэн з жыцця юнай Афрадыты» (1992); Тры санеты (1978).

Раманс для скрыпкі і ф-на (1977).

Вакальная музыка

Для голасу з суправаджэннем. Тры паэмы на вершы Ф. Г. Лоркі «Anhi Amanti» (на іспанскай і рускай мовах, 1992); цыклы: «Родны край» (сл. А. Бачылы, 1978), «Пад вечнымі соснамі» (сл. Р. Барадуліна, 1978), «Лунные песни» (сл. Ф. Г. Лоркі, 1989).

Літаратура пра кампазітара

Сізко В. Музычны саюз папаўняецца // ЛіМ. 1978. 14 ліп.