Краснае сонца

2 кастрычника 2018 года а 19 гадзіне ў вялiкай зале Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі (вул. Інтэрнацыянальная, 30). Канцэрт з цыкла «Скарбы беларускай харавой музыкi». «Краснае сонца». Харавыя творы Андрэя Мдзiванi.

Аўтар праекта – уладальнік гранта Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь у культуры на 2018 год, загадчык кафедры харавога дырыжыравання, дацэнт Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі Інэса Бадзяка.

Выконвае студэнцкi хор Беларускай дзяржаўнай акадэмii музыкi. Канцэртмайстар – Вiкторыя Слайкоўская. Мастацкi кіраўнік – Iнэса Бадзяка.

Вядучая – кандыдат мастацвазнаўства, дацэнт Наталія Ганул.

Наведванне канцэрта ажыццяўляецца па ўваходных білетах.

Добавить комментарий