Вечарына, прысвечаная 75-годдзю Рыгора Барадуліна

Рыгор Барадулін

28 снежня 2010 у Вялікай зале Белдзяржфілармоніі адбудзецца вечарына, прысвечаная 75-годдзю Рыгора Барадуліна.

У вечарыне прымаюць удзел:

Дзяржаўны камерны хор Рэспублiкi Беларусь,
Мастацкi кiраўнiк i галоўны дырыжор – Наталля Мiхайлава

Хор касцёла Cв.Сымона i Cв.Алены «Голас душы»,
Кiраўнiкi – Таццяна Гажэуская, Алена Абрамовiч

Заслужаны артыст Рэспублiкi Беларусь Якаў Навуменка,

Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублiкi Беларусь Валерый Анiсенка

Салiст Белдзяржфiлармонii Канстанцiн Шараў (арган)

Вядзе вечарыну паэт Леанiд Дранько-Майсюк.

На вечарыне адбудзецца прэзентацыя дакументальнага фiльма Аляксандра Матафонава «Як па сухому…»
(Штрыхi да партрэта Народнага паэта Беларусi Рыгора Барадулiна да 75-годдзя з дня нараджэння).
Фільм “Як па сухому…” прысвечаны творчай індывідуальнасці Народнага паэта Беларусі Рыгора Барадуліна (нар. у 1935 г.). У 2006 г. за зборнік духоўнай паэзіі “Ксты” паэт быў вылучаны на Нобелеўскую прэмію.

Творчая асоба паэта раскрываецца на падставе выказванняў ягоных сяброў, калегаў па пяру, літаратуразнаўцаў, землякоў. Большая частка здымкаў зроблена ў 2009 г. на радзіме паэта – у Вушачы. Глядач убачыць паэта ў ягонай роднай хаце, старым садзе. Паэт гаворыць з суразмоўцамі і гледачамі пра вечнае – радзіму, паэзію, мову, шлях да веры.

Падзяка Усявышняму за радасць жыцця, светлая журба, вечаровы настрой у шчырых словах паэта.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *