XIX Навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай

Мухаринская Л.С. (1906–1987)

XIX Научные чтения памяти Л.С. Мухаринской (4-16 апреля 2010 г.)

XIX Навуковыя чытанні памяці Л.С. Мухарынскай (4-16 красавіка 2010 г.)

XIX Scientific readings in memory of Lidia Mukharinskaya (4-16 April, 2010)

Музычная культура Беларусі ў суквецці нацыянальных культур.
Міжнародны фестываль этнакультур

Тэматыка чытанняў:

• музычная культура Беларусі ў яе сувязях з культурамі іншых краін;
• гісторыя і тэорыя беларускай музыкі;
• традыцыйная музычная культура Беларусі;
• музычныя культуры свету і іх прадстаўнікі;
• праблемы творчасці, выканальніцтва, музычнай педагогікі ў Беларусі і свеце.У праграме навуковых чытанняў і фестывалю прымаюць удзел этнаграфічныя калектывы і музыказнаўцы з Беларусі, Расіі, Ірана, Латвіі, Арменіі, Кітая і Японіі. Госці канцэртных мерапрыемстваў змогуць азнаёміцца з аўтэнтычным вакальным і інструментальным фальклорам, прафесіянальнай музыкай еўрапейскага і ўсходнеазіяцкага культурных рэгіёнаў.

Мастацкай творчасці розных народаў будуць прысвечаны дзве выставы. На працягу трох фестывальных дзён у фае Акадэміі музыкі будзе экспанавацца калекцыя этнічных музычных інструментаў народаў свету, а таксама ўзоры дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва і графікі студэнтаў і магістрантаў Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў.

У праграме фестывалю запланаваны відэапрэзентацыі, якiя дазволяць азнаёміцца з інструментальнай культурай Беларусі, іншымі народнымі музычнымі культурамі, творчасцю вядучых сучасных кампазітараў краін СНД; будуць дэманстравацца відэафільмы.

У ліку ўдзельнікаў чытанняў і фестывалю – прадстаўнікі наступных навучальных і навуковых устаноў:

• Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі,
• Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі,
• Маскоўская дзяржаўная кансерваторыя імя П. І. Чайкоўскага,
• Санкт-Пецярбургская дзяржаўная кансерваторыя імя М. А. Рымскага-Корсакава,
• Ерэванская дзяржаўная кансерваторыя імя Камітаса,
• Чжэнчжоўскі ўніверсітэт (Кітай),
• Латвійская акадэмія музыкі імя Я. Вітала,
• Цэнтр японскай культуры (Масква).

Да ўдзелу ў чытаннях запрашаюцца выкладчыкі, навуковыя супрацоўнікі, аспіранты, магістранты, студэнты.

Рэгламент выступленняў – да 15 хвілін (для студэнтаў прадугледжана стэндавая форма даклада).

Заяўкі з тэкстамі дакладаў прымаюцца да 15 сакавіка 2010 г. уключна. Тэксты дакладаў і заяўкі (з указаннем месца працы ці вучобы, пасады, вучонай ступені і звання навуковага кіраўніка, тэлефона, e-mail, працоўнага і хатняга адраса) дасылаць на адрас: 220030, Мінск, вул. Інтэрнацыянальная, 30, Беларуская дзяржаўная акадэмія музыкі, кафедра беларускай музыкі (дацэнт Т.Л. Бярковіч), кабінет народнай музыкі (аўд. № 417) ці дэканат ФКМ, альбо на электронны адрас: folkbgam@mail.ru. Тэл.: +37517-226-17-49, +37517-227-11-03; факс: +37517-328-55-01.

Даклады будуць апублікаваны ў зборніку навуковых прац, навукова-тэарэтычным часопісе «Весці БДАМ» і інфармацыйна-аналітычным часопісе «Веснік СНТТ». Арганізацыйны камітэт пакідае за сабой права адбору матэрыялаў для прадстаўлення на канферэнцыі і публікацыі.

Патрабаванні да тэкстаў: для выкладчыкаў, аспірантаў і магістрантоў – у дапаведнасці з патрабаваннямі ВАК, для студэнтаў – 3 старонкі праз 1 інтэрвал, кегль 14 (з абавязковым прадстаўленнем электроннага варыянта на дыскеце ці кампакт-дыску).

Умовы ўдзелу: камандыровачныя выдаткі – за кошт удзельнікаў канферэнцыі.

Информационное письмо